Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкус у 30-я гг.

Рэпрэсіўная дзейнасць НКУС і яго органаў на месцах сабліва актывізавалася пасля забойства С.М. Кірава1. У дзень пагібельнага выстралу, 1 снежня 1934 г., ЦВК СССР па прапанове Сталіна прыняў пастанову "Аб парадку вядзення спраў аб падрыхтоўцы ці ўчыненні тэрарыстычных актаў"2. Гэтая пастанова ўвайшла ў гісторыка-прававую навуку як іакон "Аб ахове правадыроў". Па-першае, у адпаведнасці з пастановай следства па названых справах павінна было за-канчвацца ў дзесяцідзённы тэрмін, а абвінаваўчае заключэн-не ўручацца толькі за суткі да суда. Па-другое, з працэсу вы-ключалася спаборнасць "бакоў" - пракурора і адваката, гэта значыць разгляд такіх спраў у судзе выключаў як абвінавачванне, так і абарону. I па-трэцяе, касацыйнае аб-скарджанне і хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся, прыгавор прыводзіўся ў выкананне неадкладна пасля яго абвяшчэння.

Ужо да канца 1934 г. колькасць арыштаваных за так зва-ную "падрыхтоўку ці ўчыненне тэрарыстычных актаў" рэзка ўзрасла. Дакументы сведчаць, што органы НКУС па прамым указанні Сталіна былі дакладна з'арыентаваны на барацьбу з так званымі "ворагамі народа". У закрытым пісьме ЦК УКП(б) "Урокі падзей, звязаных са злачынным забойствам тав. Кірава" ад 18 студзеня 1935 г. ставілася задача "пакончыць з апартуністычнай дабрадушнасцю, што зы-ходзіць з памылковага ўяўлення аб тым, што па меры росту нашых сіл вораг рабіўся быццам бы ўсё больш ручным і бяс-крыўдным". Пісьмо заклікала да палітычнай пільнасці, глы-бокага вывучэння тактыкі і прыёмаў барацьбы "трацкістаў", "дэмакратычных цэнтралістаў", "правых ухілістаў", "права-лявацкіх вырадкаў" і інш. супраць савецкай улады.

У загадзе наркома ўнутраных спраў СССР Г.Р. Ягоды ад 26 студзеня 1935 г., выдадзеным у сувязі з названым пісьмом, работнікі НКУС абавязваліся "карэнным чынам перабуда-ваць метады сваёй работы". Падкрэслівалася, што барацьба э ворагамі партыі і дзяржавы павінна быць іх галоўнай спра-вай.

Закрытае пісьмо ЦК УКП(б), загад па ведамстве НКУС, у якім змяшчаўся заклік да прымянення сілы, іншыя сакрэтныя ўказанні цэнтра раздзьмувалі масавы псіхоз вакол уяўных ворагаў і ў канчатковым выніку прывялі ў рух рэпрэсіўную кампанію. Многія яе звышпільныя і ўгодлівыя ўдзельнікі ра-шуча ўзяліся за справу. Атрымаўшы празмерную ўладу, пар-тыйныя, савецкія, ваенныя, адміністрацыйныя функцыянеры нярэдка выкарыстоўвалі палітычную кампанію для расправы з непажаданымі ім работнікамі.

Масавыя рэпрэсіі фактычна ўзаконіла сумесная пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 17 чэрвеня 1935 г. "Аб парадку правядзення арыштаў", падпісаная В.М. Молатавым і І.В. Сталіным. Практычна ўвесь змест гэтага дакумента ты-чыцца працэдуры дазволу на арышты органамі НКУС членаў ЦВК СССР і ЦВК саюзных рэспублік, кіруючых работнікаў наркаматаў Саюза і рэспублік, а таксама прыраўнаваных да іх супрацоўнікаў цэнтральных і мясцовых устаноў, членаў і кандыдатаў УКП(б), ваеннаслужачых вышэйшага, старшага і сярэдняга начсаставу.

Масавым рэпрэсіям у гады культу асобы папярэднічала іх своеасаблівая падрыхтоўка ў галінах ідэалогіі і забеспячэння законнасці. Ідэалагічная падрыхтоўка выяўлялася ў тым, што І.В. Сталін высунуў тэорыю абвастрэння класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Невыпадкова ён так настойліва пачынаючы з 1928 г. укараняў у грамадскую свядомасць міф пра абвастрэнне класавай барацьбы, у час якой няма месца спачуванню, няма літасці ні старым, ні малым, ні жанчынам.

Такім чынам, рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе, у тым ліку і на Беларусі, мелі "дактрынсшьны характар"1. Яны вырасталі з Ідэйнай пасылкі класавай барацьбы аж да поўнага знішчэння Праціўніка. Бальшавіцкі лозунг "Хто не з намі, той супраць нас!" стаў ажыццяўляцца ў поўным маштабе.

Злавесную ролю ў здзяйсненні масавых рэпрэсій у гады культу асобы сыграў А.Я. Вышынскі. Як тэарэтык права ён падвёў навуковую базу пад самавольства і беззаконнасць, стварыў у прававой навуцы становішча, пры якім душылася кожная жывая думка.

"Трэба помніць указанне т. Сталіна, - гаварыў на сходзе партактыву Пракуратуры СССР у сакавіку 1937 г. А.Я. Вышынскі, - што бываюць такія перыяды, такія моман-ты ў жыцці грамадства і ў жыцці нашым, у прыватнасці, калі законы аказваюцца ўстарэлымі і іх патрэбна адкласці ў бок"2. Апраўданню самавольства служыла і "тэорыя" Вышынскага, згодна з якой па справах аб дзяржаўных злачынствах га-лоўным і рашаючым доказам з'яўлялася прызнанне самога абвінавачваемага. Яна нацэльвала супрацоўнікаў НКУС на тое, каб любой цаной і любымі сродкамі дабівацца ад арыш-таваных прызнання сваёй віны.

Кіруючыся вышэйназванымі пастановамі, дырэктыўнымі ўказаннямі і загадамі, органы НКУС праводзілі палітычныя рэпрэсіі, пік якіх прыйшоўся на 1936-1938 гг. Менавіта ў гэ-ты перыяд былі сфабрыкаваны справы "трацкісцка-зіноўеўскага блока", "права-трацкісцкага блока", "ваенна-фашысцкага загавору" і інш.

Толькі з мая 1937 г. па верасень 1938 г. па надуманым за-гаворы, "раскрытым НКУС", было рэпрэсіравана каля пало-вы камандзіраў палкоў, амаль усе камандзіры брыгад і дывізій, усе камандзіры карпусоў, камандуючыя ваенных ак-руг, каля трэці камісараў палкоў, многія выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх ваенных навучальных устаноў. Вынікі такой хвалі рэпрэсій цяжка адбіліся на стане абараназдольнасці краіны.

Арышты невінаватых людзей - адно са звёнаў сталінскага тэрору. Неабходна было зламаць волю чалавека, прымусіць прызнацца ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, шпіянажы, на-зваць сябе "ворагам народа".. Зразумела, што пры законных метадах следства зрабіць гэта было немагчыма. Неабходна была санкцыя на прымяненне фізічных метадаў уздзеяння на арыштаванага. Калі да вясны 1937 г. фізічнае ўздзеянне шы-рока прымянялі толькі асобныя, спецыяльна назначаныя для гэтага следчыя, галоўным чынам са складу вярхоў НКУС, то пасля лютаўска-сакавіцкага (1937 г.) пленума УКП(б) права прымяняць у адносінах "ворагаў народа" любыя метады фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння было дадзена большасці следчых. Катаванні не былі адменены і ў 1938 г., пасля арышту М.І. Яжова.

У сталіцах саюзных рэспублік, у кожным абласным цэн-тры меліся свае калоніі, турмы, лагеры НКУС. Сярод іх вы-дзялялася жорсткасцю ўтрымання мінская ўнутраная турма. Аб умовах ўтрымання зняволеных у гэтай турме сведчаць успаміны яе былых вязняў, архіўныя матэрыялы. Вось адзін з дакументаў - дакладная запіска Н. Сцерніна "Партыя павінна ведаць усё" ад 29 ліпеня 1939 г., адрасаваная на імя П.К. Панамарэнкі. Аўтар запіскі, які да арышту органамі НКУС БССР працаваў рэдактарам газеты "Звязда", у сваім пісьме ў ЦК КПБ(б) пісаў: "Днём і ноччу з кабінетаў след-чых, якія знаходзіліся ў турме, несліся дзікія крыкі, лямант і стогны тых, каго збівалі і катавалі. 3 "допытаў" людзі вяр-таліся ў камеры з разбітымі галовамі, ссечаныя, у кровапад-цёках і сіняках на спіне і грудзях, з распухшымі тварамі, вы-рванымі валасамі, выкручанымі рукамі, апухшымі нагамі. Гэта стварала ў турме такое становішча, што ў гэты час у ка-меры многія падследныя гаварылі: напішу ўсё, што патрэбуюць, толькі б застацца жывым, непакалечаным, не звар'яцець. Дзесяць гадоў дадуць - шчасце будзе. Потым ужо з лагераў буду дабівацца праўды"1.

Нельга спакойна чытаць месцы з пісьма Н. Сцерніна пра ўмовы, у якіх знаходзіліся арыштаваныя: "3 13 месяцаў, якія я быў у Мінскай турме, 9 месяцаў я знаходзіўся ў падвале, не бачачы дзённага святла, круглыя суткі электрычнасць, у сы-рых камерах. Сырасць і цвіль была ў сценах круглы год. Да-водзілася і днём і ноччу літаральна задыхацца з-за адсутнасці паветра...На шэсць шчыльна прыстаўленых адзін да другога ложкаў прыходзілася па 20 і больш чалавек. Даводзілася спаць на голай цэментнай падлозе, пад ложкам ці ў праходзе ля парашы. Гэтыя 13 месяцаў я правёў без верхняй сарочкі, якую парваў на першым жа "допыце" Мораў (следчы. -Аўт.). Восенню і зімой, па ледзяной вадзе і снезе, мяне вадзілі на допыты літаральна босага. Мораў разбіў ча-равікі...Мяне Мораў накіраваў у карцэр пасля пяці гадзін збівання на "допыце" і пасля пяці сутак карцэра, калі я ад знясілення ледзь стаяў на нагах, адразу з карцэра ўзяў на "допыт" і збіваў зноў 5-6 гадзін запар"2.

У 30-я гг. у турмах НКУС Беларусі, перш за ўсё ў Мінскай турме, прымяняліся жорсткія віды катаванняў. Адзін з іх -"Стойка на канвееры", калі арыштаваны па некалькі гадзін стаяў па стойцы "смірна" без руху і сну. Пасля такой экзеку-цыі ў чалавека апухалі рукі і ногі, ён не мог ісці і валіўся. Ад нервовага ператамлення наступалі зрокавыя і слыхавыя га-люцынацыі. Прымяняліся і такія прыёмы, як "сакрэтны", ці "мазгі ў столь", які заключаўся ў тым, што на шыю чалавека накідваўся рэмень і моцным ударам па ім каля патыліцы рабілася страсенне мазгоў; улівалі ў нос нашатырны спірт, які абпальваў слізістую абалонку носа, рота, горла. Ад гэтага нос распухаў, ішла кроў. Асабліва часта ў хаду быў "брыгадны метад", калі ў збіванні прымалі ўдзел некалькі следчых-садыстаў.

Падследных прымушалі гадзінамі ляжаць спіной на вос-трым рабры табурэткі са звешанай да падлогі галавой, маглі крычаць у вуха праз рупар.

Дакументы дазваляюць з поўнай дакладнасцю сцвярджаць, што рэпрэсіі 30-х гг. здзяйсняліся не толькі з ведама, але і па прамых указаннях Сталіна.

Вось адзін з такіх дакументаў, тэкст якога быў абвешчаны З.Т. Серадзюком на XXII з'ездзе КПСС:

"Тав. Сталіну. Пасылаю на зацвярджэнне чатыры спісы асоб, якія падлягалі Суду Ваеннай калегіі.

  1. Спіс № 1 (агульны).

  2. Спіс № 2 (былыя ваенныя работнікі).

  3. Спіс № 3 (былыя работнікі НКУС).

  4. Спіс № 4 (жонкі ворагаў народа).

Прашу санкцыі асудзіць усіх па першай катэгорыі.

Яжоў".

Пад асуджэннем па першай катэгорыі, санкцыю на якую так настойліва прасіў прызначаны 1 кастрычніка 1936 г. нар-кам унутраных спраў СССР былы сакратар ЦК УКП(б) М.І. Яжоў, меўся на ўвазе расстрэл. Гэтыя спісы былі адоб-раны Сталіным і Молатавым. На кожным з іх маецца рэзалю-цыя: «"За". I. Сталін, В. Молатаў».

У перыяд рэпрэсій 1937-1939 гг. падобных спісаў Сталін падпісаў каля 400. У іх значыліся прозвішчы 44 тыс. чалавек, у асноўным з ліку партыйных і савецкіх актывістаў, ваенных, чэкістаў, дзеячаў навукі і культуры. Толькі ў Беларусі ў 1935 -1936 гг. было рэпрэсіравана каля паловы ўсяго складу КП(б)Б. Па падліках пісьменніка Б. Сачанкі было рэс-прэсіравана 128 беларускіх пісьменнікаў. У 1937 г. у Саюзе пісьменнікаў рэспублікі засталося 39 чалавек. А калі гава-рыць аб тых, хто пісаў на беларускай мове, то іх уцалела ўсяго толькі 14, ды і на гэтых былі заведзены справы.

Каб адчуць сітуацыю ў тыя гады, спынімся на рабоце XVI з'езда КП(б)Б, які праходзіў у чэрвені 1937 г. у Мінску. На гэтым форуме беларускіх камуністаў першы сакратар ЦК КПБ(б) В.Ф. Шаранговіч паведамляў, што ў адносінах вора-гаў народа "ў прэзідыуме ёсць прапанова з'езда аб тым, каб патрабаваць ад суда прымянення вышэйшай меры пакарання -расстрэлу". Прапанову прынялі адзінагалосна. У выкрыцці "ворагаў народа" Я.Б. Гамарніка, М.М. Галадзеда, І.П. Убарэ-віча на з'ездзе асабліва стараўся камандзір корпуса Д.Ф. Сердзіч. Не адставаў ад яго і камандуючы Беларускай ваеннай акругай І.П. Бялоў (абаіх пазней спасцігнуў такі ж лёс - смерць). Выступленні прамоўцаў былі "нашпігаваны" заклікамі да выкрыцця "ворагаў народа", выяўлення тэрары-стаў, нацдэмаў, шкоднікаў. Няма "ніякага сумнення, што мы гэту ўсю сволач, гэтых шалёных сабак выкрыем і раздавім у парашок...Мы павінны яшчэ раз на нашым з'ездзе заявіць, што ўсім гэтым гадам, здраднікам і нягоднікам нічога іншага не павінна быць, як смерць і знішчэнне", - паўтараў за імі В.Ф. Шаранговіч.

Шквал рэпрэсій у Беларусі прайшоў і па віне Цэнтра і яго прадстаўнікоў, загадчыкаў аддзелаў ЦК УКП(б) Г.М. Малян-кова і Я.А. Якаўлева (Эпштэйна), якія арудавалі тут летам 1937 г. Першы ў садружнасці з Яжовым прыдумаў разгалі-наваную сетку антысавецкага падполля, другі выкрыў пе-рагібы ў ходзе калектывізацыі. Вымысел даходзіў да абсурду. Былому першаму сакратару ЦК КПБ(б) М.Ф. Гікалу прыпісвалі арганізацыю ў Мінску тэрарыстычных груп для замаху на жыццё Варашылава. Дайшла чарга і да "выкрыцця" старшыні ЦВК БССР А.Р. Чарвякова. 3 хлуснёй у яго адрас выступалі будучы старшыня СНК рэспублікі А.Ф. Кавалёў, загадчык аргпартаддзела ЦК КПБ(б) Г.М. Рубінштэйн, пер-шы сакратар ЦК ЛКСМБ А.В. Аўгустайціс, нарком фінансаў І.Ф. Кудзелька, галоўны рэдактар газеты "Звязда" Д.В. Юркоў. У час перапынку паміж пасяджэннямі А.Р. Чарвякоў, не вы-трымаўшы хлусні, зняваг, абраз, пакончыў з сабою'. Гэту трагедыю лідэр камуністаў рэспублікі В.Ф. Шаранговіч на-зваў "самазабойствам на асабістай глебе". Неўзабаве яго, як і большасць членаў ЦК, выбраных на гэтым страшным з'ездзе, таксама спасціглі неабгрунтаваныя рэпрэсіі.

Арышты ў Беларусі пашыраліся. Вакханалія працягвалася на пленуме ЦК КП(б)Б, які праходзіў праз дзесяць дзён пасля з'езда. На ім выступіў В.Д. Патапейка, які стаў трэцім сакра-таром ЦК КП(б)Б. Па яго словах, "многія таварышы... на XVI з'ездзе партыі... павінны былі расказаць дакладна з'езду пар-тыі пра ўсю, па сутнасці шкодную, работу, якую Шаранговіч праводзіў... Аднак адсутнасць рэвалюцыйнай бальшавіцкай пільнасці, адсутнасць бальшавіцкай прамалінейнасці, *якая неабходна для нас, не дала таварышам паставіць гэта пытан-не як належыць". Пленум прыняў наступную рэзалюцыю: "Прызнаць зусім правільным, што рашэннем ЦК УКП((б) першы сакратар ЦК КП(б)Б Шаранговіч, таксама як і другі сакратар Дзеніскевіч і наркам земляробства БССР Мізоўцаў, якія не толькі не выканалі, але нават і не прыступілі да выка-нання даручэння ЦК УКП(б) аб ліквідацыі вынікаў шкодніцтва банды польскіх шпіёнаў... зняты ЦК УКП(б) з работы і справа аб іх як аб ворагах народа перададзена ў НКУС".

Пленум запатрабаваў ад усіх партыйных арганізацый хут-кай ліквідацыі "вынікаў шкодніцтва польскіх шпіёнаў (Га-ладзеда, Шаранговіча, Бенека, Чарвякова і інш.)".

Выключэнне з партыі, арышты, расстрэлы не спыняліся. У 1938 г. П. К. Панамарэнка, які ўзначаліў ЦК КП(б)Б, пісаў у ЦК УКП(б): "Асабліва масавы характар мела стварэнне пра-вакацыйных спраў супраць раённых савецкіх і партыйных кіраўнікоў у канцы 1937 г. і ў пачатку 1938 г. ... Усякая па-мылка ці няўдача ў практычнай рабоце цягнула за сабой абвінавачванне ў шкодніцтве, шпіянажы, дыверсіі і вык-лікала рэпрэсіі". Факты сведчаць, што арыштоўвалі не толькі партыйных і савёцкіх кіраўнікоў, але і служыцеляў царквы, вучоных, выкладчыкаў ВНУ і інш.

У спраўцы УДБ НКУС БССР "Вынікі разгрому антыса-вецкага падполля ў БССР (па матэрыялах следства 1937 -1938 гг.)" зазначаецца, што ў Беларусі з другой паловы 1937 г. па 1 чэрвеня 1938 г. было арыштавана і выкрыта 2570 удзель-нікаў аб'яднанага антысавецкага падполля, з іх трацкістаў і зіноўеўцаў - 376 чалавек, правых - 177, нацыянал-фашыстаў -138, бундаўцаў - 198, меншавікоў - 7, сіяністаў - 27, цар-коўнікаў і сектантаў - 1015, клерыкалаў - 57 чалавек. Тут жа падкрэсліваецца, што з ліку арыштаваных у ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ працавалі 23, у ЦВК і Саўнаркаме - 16. Далей адзна-чалася, што арыштавана і выкрыта наркомаў і іх намеснікаў -40 чалавек; сакратароў акружкомаў, гаркомаў і райкомаў КП(б)Б - 24; кіруючых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату - 179; старшынь акрвыканкомаў, гарсаветаў і РВК -20; акадэмікаў і навуковых работнікаў Акадэміі навук - 25; выкладчыкаў вузаў - 41; пісьменнікаў і літаратурных ра-ботнікаў Беларусі - 20 чалавек1. Пра апошніх трэба сказаць асабліва, таму што яны з'яўляліся найбольш свядомымі аба-ронцамі беларускай мовы, культуры, дзяржаўнасці. Аднак сталінскім падручным не даспадобы была дзейнасць абарон-цаў беларускасці. Вось вытрымкі з дакладной запіскі сакра-тара ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнкі "Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках" ад 21 лістапада 1938 г., адрасава-най Сталіну: "Нанболее крупную контрреволюцнонную ра-боту провел союз "советскнх" пнсателей Белорусснн, ндейно возглавляемый всегда десятком профашнстскнх пнсателей (в том чнсле нзвестные Янка Купала н Якуб Колас)... Здесь был центр-штаб нацнональной фашнстской пропаганды... Янка Купала пустші крылатое выраженне "пока жыве мова, жыве народ".

... По колнчеству н качеству нзоблнчаюшего матернала, а также по нзвестным фактам нх работы онн, безусловно, под-лежат аресту н суду как врагн народа.

В частностн, нарком внутренннх дел Белорусснн запроснл нз центра санкцнн на арест Купалы н Коласа уже давно, но санкцня пока не дана... Нх нужно нлн арестовать, нлн, учн-тывая обстановку, прннять, поговорнть открыто, показать, что нам нзвестны все нх "ошнбкн"..."

3 прыведзеных канкрэтна-гістарычных матэрыялаў можна зрабіць па меншай меры дзве высновы. Па-першае, вялікі маштаб рэпрэсій быў абумоўлены тыранічнай прыродай палітычнага рэжыму, які ўсталяваўся ў краіне ў 1917 г. Аб гэтым сведчаць разгон Першага Усебеларускага кангрэса ў Мінску і Устаноўчага сходу ў Пецярбургу, пагалоўнае знішчэнне "сацыяльна чужых" саслоўяў і катэгорый на-сельніцтва (дваран, духавенства, афіцэраў старой арміі і інш.), выключэнне з грамадска-палітычнага жыцця апазіцыйных партый і фізічнае знішчэнне іх членаў. Сама правячая партыя ўсё больш ператваралася ў жорстка цэн-тралізаваную арганізацыю,"ордэн мечаносцаў" унутры Са-вецкай дзяржавы. Адсутнасць дэмакратыі ў бальшавіцкай партыі цягнула за сабой згортванне дэмакратыі і ў грамадст-ве. Як вынік, правячая партыя, з'яўляючыся станавым хрыб-том камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сама стала аб'ектам рэпрэсій.

Па-другое, пачатак палітычных рэпрэсій на Беларусі не-пасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі бела-русізацыі, якая стала найболып значнай з'явай у працэсе раз-віцця нацыянапьнай самасвядомасці ва ўмовах савецкай ула-ды. 3 канца 20-х гг. таталітарная сістэма, якую насаджаў Сталін, пачала ўсё больш рашуча ўкараняцца ў грамадска-палітычнае жыццё. I калі запатрабавалася практычна падма-цаваць вылучаны ім тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы ва ўмовах будаўніцтва сацыялізму, партыйнае кіраўніцтва паспрабавала прадставіць існаваўшы плюралізм думак у пы-таннях нацыянальна-культурнага жыцця менавіта як класавае супрацьстаянне. "Характэрна, - адзначае прафесар М.К. Са-калоў, - што ўжо ў другой палове 20-х гг. спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных падыходаў да нацыянальнай палітыкі суправаджаліся абвінавачваннямі ў нацыяналізме, нярэдка нават тады, калі гэта былі нармальныя патрыятычныя клопа-ты аб развіцці роднай мовы, захоўванні нацыянальных тра-дыцый і культуры"1. Па сутнасці, усё, што не адпавядала сталінскай ідэалогіі, абвяшчалася варожым. На гэтай падста-ве беларускіх дзеячаў навукі і культуры, актыўных правады-роў палітыкі беларусізацыі ўсё часцей сталі абвінавачваць у так званым нацыянал-дэмакратызме.

Трэба адзначыць, што разгром нацыянал-дэмакратызму не быў лакальным, абмежаваным толькі галіной нацыянальных адносін. "Наццэмаўшчына" тлумачылася ідэолагамі рэжыму як праява "правага" ўхілу, а так званае кулацтва, сялянства наогул - яго сацыяльнай базай. Сталінская наменклатура з яе прынцыпамі назначэння зверху, жорсткай кадравай палітыкай не жадала мірыцца з вылучэннем мясцовых кадраў і бачыла пагрозу свайму існаванню ў нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з ся-лянствам, мела дэмакратычныя традыцыі, пэўны аўтарытэт у нацыянальным руху'. Невыпадкова ў рэзалюцыі XII з'езда КП(б)Б (1930 г.) адзначалася, што галоўнай небяспекай для нацыянальнай палітыкі на Беларусі з'яўляецца нацыянал-дэмакратызм. Рэзка змяняліся і ацэнкі мінулага: увесь бела-рускі нацыянальна-вызваленчы рух пачаў абвяшчацца рэак-цыйным. Выключна як нацыяналістычная стала ацэньвацца і дзейнасць Белнацкама і нават беларускіх камуністычных секцый у РКП(б), таксама як і спробы ўтварыць самастойную камуністычную партыю на Беларусі2.

Беларускія даследчыкі разыходзяцца ў меркаванні аб колькасці рэпрэсіраваных на Беларусі ў 20 - 50-я гг. Адны называюць лічбу 2 млн чалавек, другія сцвярджаюць, што быў рэпрэсіраваны кожны шосты (1,5 млн чалавек), трэція "прыводзяць лічбу 700 тыс. Прафесар М.К. Сакалоў сцвярд-жае, што агульная "колькасць сталінскіх ахвяр 30-х гадоў на Беларусі па ўскосных даных перавышае 2 млн чалавек"3. Ад-нак архіўныя матэрыялы гавораць пра іншае: па палітычных матывах судовымі і пазасудовымі органамі прыцягваліся да адказу 240 тыс. беларусаў. Акрамя таго, было раскулачана, а таксама падвергнута ссылцы, высылцы і спецпасяленню 261 тыс. чалавек; з заходняй часткі Беларусі ў 1939 - 1941 гг. і ў пасляваенны час выселена ў адміністрацыйным парадку 87 729чалавек'.

Такім чынам, у 20 - 50-я гг. у Беларусі было неабгрунта-вана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць ахвяр палітычных рэп-рэсій склала каля 600 тыс. чалавек.

Не прыходзіцца сумнявацца ў тым, што масавымі рэп-рэсіямі I. Сталін падарваў аснову антыфашысцкага фронту, які складваўся ў разглядаемы перыяд, распаліў недавер дэма-кратычнага Захаду да СССР. У палітычных працэсах 30-х гг. закладзены асноўныя прычыны паражэнняў Савецкага Саюза ў 1941 г., шматлікіх ахвяр у час вайны.

Трэба зазначыць, што ўсе наркомы НКУС акрамя Г.І. Пятроўскага і Ф.Э. Дзяржынскага сталі ахвярамі ўласнага тварэння, адноўленага ў 1934 г. агульнасаюзнага органа на чале з Г.Р. Ягодай. Так, А.І. Рыкаў і Г.Р. Ягода, першыя нар-комы РСФСР і СССР, сядзелі на адной лаўцы падсудных і знішчаны ў 1938 г., А.Г. Белабародаў, нарком НКУС РСФСР з 1923 па 1927 г., рэпрэсіраваны як апазіцыянер таксама ў 1938 г. Годам раней, у 1937-м, знішчаны В.Н. Талмачоў, які займаў пост наркома НКУС РСФСР з 1927 па 1930'г., да спынення існавання апошняга.

Паказальна і тое, што следам за кіраўнікамі трапілі ў няміласць і іх падначаленыя: калі арыштавалі Ягоду, 3 тыс. яго супрацоўнікаў, у тым ліку і пяць з шасці намеснікаў, таксама былі расстраляны. У 1940 г. быў знішчаны і сам М.І. Яжоў.

У чорныя спісы трапілі работнікі не толькі цэнтральнага апарату, але і яго рэспубліканскіх філіялаў. Так, у 1937 - 1939 гг. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання былыя наркомы БССР І.А. Адамовіч, Дз.З. Чэрнушэвіч, А.І. Хацкевіч, Р.А. Піляр, Л.М. Закоўскі, І.М. Ляплеўскі, Г.А. Малчанаў, Б.Д. Берман, А.А. Наседкін2, а таксама іншыя адказныя работнікі наркамата, якія ператварыліся ў сляпую зброю сталінскага самавольства, а затым і ў яго ахвяру.

Вядома нямала фактаў, калі ў разрад уяўных "ворагаў на-рода" неабгрунтавана трапілі сумленныя работнікі органаў НКУС, якія спрабавалі пратэставаць супраць сталінска-яжоўскай беззаконнасці і самавольства. Так, згодна з данымі камісіі МУС Рэспублікі Беларусь па рэабілітацыі сталінскіх ахвяр да сённяшняга дня невядомы лёс 54 супрацоўнікаў РСМ НКУС БССР, рэпрэсіраваных у даваенны перыяд. Пры гэтым у чорныя спісы траплялі не толькі кіраўнікі органаў, але і ўчастковыя інспектары, оперупаўнаважаныя крымінальнага вышуку, радавыя супрацоўнікі, курсанты школы міліцыі, бух-галтары, начальнікі складоў, сакратары і інш.

Паводле няпоўных даных, толькі за перыяд з 1929 па 1937 г. звыш 100 тыс. работнікаў органаў, камандзіраў і байцоў вой-скаў АДПУ-НКУС прайшло праз вароты Салавецкага лагера асобага прызначэння ГУЛАГ АДПУ-НКУС, Балтыйска-Беламорскага лагера-камбіната НКУС, Варкуцінскага, Лок-чымскага, Усцьвымскага працоўных лагераў НКУС. Болын за 20 тыс. з іх рассталася з жыццём за спробу апеляваць да розуму, справядлівасці, законнасці, што расцэньвалася адда-нымі таталітарнаму рэжыму службістамі як "чэкісцкае пера-раджэнне", "спрыянне ворагам народа". Не вытрымаўшы сталінскага самавольства, каварства і здзекаў з асобы, сотні чэкістаў пайшлі з жыцця добраахвотна.

Такім чынам, масавым рэпрэсіям у канцы 20-х - 30-я гг. нельга знайсці ніякага апраўдання. Вядома, што ў разглядае-мы перыяд перад савецкай дзяржавай стаяла задача як мага хутчэй вырвацца з ціскоў адсталасці і стварыць індустрыяль-ную базу і ваенна-эканамічны патэнцыял, каб адстаяць сваё існаванне. Аднак метады вырашэння гэтай задачы павінны быць іншымі, у большай меры ўлічваць сацыяльна-экана-мічныя працэсы, што адбываліся ў краіне, жыццёвыя ўмовы людзей, быць збалансаванымі, без перагібаў і масавых рэп-рэсій.

За грубыя памылкі, самавольства Сталіна і яго акружэння наш народ заплаціў вялікую цану.