Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

13.3. Права ў гады вайны

Пры аналізе асноўных галін права Беларусі прыходзіцца абапірацца на агульнасаюзныя заканадаўчыя акты, перш за ўсё на акты грамадзянска-прававога і крымінальна-прававо-га характару, таму што, як піша прафесар Я.А. Юхо, "падчас другой сусветнай вайны права Беларускай ССР не мела самастойнага значэння, бо згодна з Канстытуцыяй СССР (1936 г. - Аўт.) выданне Крымінальнага і Грамадзянскага кодэксаў было аднесена да кампетэнцыі СССР, а ў астатніх галінах права таксама дзейнічалі ў асноўным нормы агульна-саюзнага права"1. Перш за ўсё трэба адзначыць, што грамад-зянска-прававое рэгуляванне маёмасных адносін у перыяд вайны было падпарадкавана мабілізацыі ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння перамогі, абароне сацыялістычных маёмас-ных адносін, аднаўленню разбуранай гаспадаркі.

Пасля вызвалення Беларусі прымаліся меры да пошукаў і вяртання эвакуіраванай дзяржаўнай і кааператыўнай маё-масці, забяспечвалася яе захаванасць, выяўлялася вымарач-ная і кінутая маёмасць, упарадкоўваліся яе ўлік і выкары-станне. 30 кастрычніка 1943 г. урад рэспублікі ўсклаў адказ-насць за захаванасць кінутай і вымарачнай маёмасці да пры-няцця яе на ўлік фінансавымі органамі на кіраўнікоў арга-нізацый і прадпрыемстваў, домакіраўніцтваў, а на тэрыторыі сельсаветаў - на выканкомы. Былі створаны камісіі па выяўленні, ацэнцы і выкарыстанні маёмасці дзяржаўных фондаў.

Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыя-лістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказ-насць за раскраданне, недастачу і страту тавараў, гаручага, гібель коней і буйной рагатай жывёлы.

Нягледзячы на скарачэнне сферы прымянення дагаворных адносін, дагавор пастаўкі як прававая форма гаспадарчых сувязей паміж сацыялістычнымі арганізацыямі захоўваў сваё значэнне. Праўда, у найбольш важных галінах прамысловасці пастаўкі здзяйсняліся без заключэння дагавораў, на падставе нарадаў-заказаў.

У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне на-сельніцтва. Так, згодна з Пастановай СНК СССР ад 5 жніўня 1941 г. на час вайны за ўсімі ваеннаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча, і жыльцы, якія часова займалі кватэру ваен-наслужачага, абавязаны былі вызваліць яе. Грамадзяне, якіявярнуліся з эвакуацыі, мелі права ў судовым парадку патра-баваць вызвалення раней прыналежнай ім жылой плошчы.

Становішча ваеннага часу абумовіла неабходнасць выдан-ня актаў, якія рэгулявалі адносіны па дагаворы страхавання. Было прызнана, што органы Дзяржстраху не нясуць адказ-насці ў выпадку смерці застрахаваных ці страты імі працаз-дольнасці, а таксама знішчэння ці пашкоджання застрахава-най маёмасці ў выніку ваенных дзеянняў.

14 сакавіка 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР былі ўнесены значныя змены і ў парадак атрымання спадчыны. Перш за ўсё было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сёстры памерлага, а так-сама вызначалася чарговасць яе атрымання. Спадчыннікамі першай чаргі з'яўляліся дзеці, муж або жонка і непрацаз-дольныя, што былі на ўтрыманні спадчынадаўцы не менш як год да яго смерці. У выпадку адсутнасці спадчыннікаў пер-шай чаргі ці непрыняцця імі спадчыны да яе атрымання пры-зываліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці - браты і сёстры памерлага.

Гэтым жа ўказам былі пашыраны правы спадчынадаўцы па завяшчанні сваёй маёмасці? Яна магла быць завешчана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў паводле закону, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім арга-нізацыям. Акрамя таго, спадчынадавец атрымаў права пры адсутнасці законных спадчыннікаў завяшчаць сваю маёмасць любому грамадзяніну.

Такім чынам, змены, унесеныя ў грамадзянскае закана-даўства, былі накіраваны перш за ўсё на рэгуляванне маёмас-ных адносін у інтарэсах перамегі над ворагам, аднаўлення гаспадаркі, узмацнення аховы правоў прадпрыемстваў і ўстаноў, арганізацый і грамадзян.

У гады вайны быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія рэгулявалі пытанні грамадзянскага працэсу. Асабліва важнае значэнне мела пастанова пленума Вярхоўнага суда' СССР ад 27 чэрвеня 1941 г., паводле якой было прынята ра-шэнне прыпыніць вядзенне ўсіх незакончаных спраў аб вы-сяленні з жылых памяшканняў асоб, прызваных у дзеючую армію, і членаў іх сямей. Прыпынялюя на перыяд ваенных дзеянняў і ўсе неразгледжаныя грамадзянскія справы іншых катэгорый, калі адказчыкі знаходзіліся ў арміі. 3 кастрычніка 1941 г. падлягалі спыненню ўсе неразгледжаныя справы аб спагнанні адміністрацыйных штрафаў з асоб, прызваных у армію, а ўсякага роду даверанасці і завяшчанні маглі быць засведчаны акрамя натарыяльных органаў камандаваннем вайсковых часцей, начальнікамі шпіталяў. У судовых органах падлягалі прыпыненню ўсе справы аб спагнанні нядоімак па абавязковых пастаўках сельгаспрадукцыі дзяржаве, падатках і акладнаму страхаванні ў выпадках прызыву членаў гаспа-даркі ў армію.

Важнейшыя працэсуальныя пытанні разгляду судом спраў аб скасаванні шлюбу былі ўрэгуляваны Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1944 г. і 14 сакавіка 1945 г., а таксама інструкцыяй НКЮ СССР ад 27 лістапада 1944 г. "Аб парадку разгляду судамі спраў аб скасаванні шлюбу". Парадак скасавання шлюбу быў ускладнены. Уводзі-лася асобая стадыя судовага разбору - прымірыцельная вы-творчасць у народным судзе. Справа аб скасаванні шлюбу разглядалася па заяве мужа і жонкі або аднаго з іх, як пра-віла, па месцы жыхарства адказчыка. Патрабавалася абавяз-ковая публікацыя ў мясцовым друку пра тое, што адбудзецца разгляд справы аб разводзе. Муж і жонка мелі права спыніць справу на любой стадыі працэсу. Прысутнасць у судзе мужа і жонкі з'яўлялася абавязковай. У выпадку скасавання шлюбу суд вызначаў, пры кім з бацькоў застаюцца дзеці, і ўстанаўліваў памер утрымання на іх аліментаў, рабіў падзел маёмасці і г.д.

У красавіку 1942 г. было вырашана пытанне аб выдачы дублікатаў выканаўчых лістоў у выпадку страты судовай справы або выканаўчай вытворчасці па абставінах ваеннага часу. Дублікаты выдаваліся па рашэнні суда, вынесеным у вы-ніку разгляду заяў зацікаўленых асоб у судовым пасяджэнні.

27 снежня 1944 г. было зацверджана Палажэнне аб Дзяр-жаўным арбітражы Беларускай ССР. Ён вырашаў маёмасныя (іскавыя і пераддагаворныя) спрэчкі паміж установамі, прад-прыемствамі і арганізацыямі грамадскага сектара.

Асноўная задача крымінальнага заканадаўства перыяду вайны заключалася ў ахове ўстаноўленага правапарадку, умацаванні воінскай і працоўнай дысцыпліны. Разам з тым неабходна падкрэсліць, што на часова акупіраванай тэрыто-рыі БССР захоўвалася дзеянне савецкага заканадаўства. Таму асобы, якія ўчынілі на тэрыторыі рэспублікі злачынствы, падлягалі крымінальнай адказнасці па савецкіх законах.

У маскоўскай дэкларацыі "Аб адказнасці гітлераўцаў за ўчыняемыя злачынствы" (кастрычнік 1943 г.) падкрэслі-валася, што "германскія афіцэры і салдаты і члены нацысц-кай партыі, якія былі адказныя ...за зверствы, забойствы ...будуць адасланы ў краіны, у якіх былі ўчынены іх агідныя дзеянні, для таго, каб яны маглі быць судзімыя і пакараныя ў адпаведнасці з законамі гэтых вызваленых краін"1.

У барацьбе з раскраданнем дзяржаўнай і грамадскай маё-масці шырока прымяняўся Закон ад 7 жніўня 1932 г., які пра-дугледжваў павышаную адказнасць за крадзяжы аж да рас-стрэлу. 23 ліпеня 1942 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Са-вета СССР была ўстаноўлена адказнасць у выглядзе турэмна-га зняволення ад трох да пяці гадоў за раскраданне гаручага ў МТС і саўгасах; 13 красавіка 1942 г. - крымінальная адказ-насць за адмаўленне і ўхіленне ад працоўнай павіннасці, а праз два дні - за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадар-чыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ, а таксама за невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзён.

Пасля заканчэння вайны дзеянне надзвычайных крымі-нальных законаў ваеннага часу брбіо скасавана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 верасня 1945 г. Але дзеянне ўказа не распаўсюджвалася на заходнія раёны Беларусі, дзе гэтыя законы захоўваліся да 4 ліпеня 1946 г.

7 ліпеня 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пры-няў указ "Аб амністыі ў сувязі з перамогай над гітлераўскай Германіяй". Паводле амністыі поўнасцю вызваляліся ад пакарання асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Асобам, асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін звыш трох гадоў, не адбыты тэрмін пакарання скарачаўся напалову. Вызваляліся ад пакарання ўсе асуджаныя, у ад-носінах якіх была прыменена адтэрміноўка выканання пры-гавору да заканчэння ваенных дзеянняў. Амністыя не пашы-ралася на асуджаных за ўчыненне асабліва небяспечных зла-чынстваў: раскраданне дзяржаўнай і грамадскай маёмасці паводле Закона ад 7 жніўня 1932 г., бандытызм, разбой, крад-зяжы, грабяжы і хуліганства.

Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства таксама было накіравана на заваяванне перамогі. Часткова аб гэтым мы га-варылі ў § 13.1. Трэба таксама адзначыць, што ваенным тры-буналам у складзе трох пастаянных членаў суда, без праку-рора і абаронцы, давалася права разглядаць справы праз 24 гадзіны пасля ўручэння абвінавачванаму копіі абвінаваўчага заключэння. Прыгаворы трыбуналаў касацыйнаму абскард-жанню не падлягалі і маглі быць адменены або зменены толькі ў парадку нагляду.

3 устанаўленнем крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ і за невыпрацоўку мінімуму працадзён без уважлівых прычын пастановай СНК СССР ад 25 кра-савіка 1942 г. быў вызначаны парадак узбуджэння спраў гэ-тай катэгорыі. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя ра-боты з'яўляліся матэрыялы, якія накіроўваліся ў народны суд старшынёй або намеснікам старшыні гарадскога (раённага), пасялковага ці сельскага Савета дэпутатаў працоўных. Звесткі пра самавольна пакінуўшых сельскагаспадарчыя ра-боты паведамлялі суду таксама старшыня калгаса, дырэктар саўгаса ці МТС. Пасля паступлення матэрыялаў у суд народ-ны суддзя ўзбуджаў крымінальную справу і назначаў яе да слухання з разлікам разгляду яе ў дзесяцідзённы тэрмін. Такі ж тэрмін адводзіўся і для разгляду спраў аб невыпрацоўцы абавязковага мінімуму працадзён.

У перыяд вайны некаторыя ўзнікаўшыя ў судовай прак-тыцы пытанні працэсуальнага характару тлумачыліся ў кіруючых пастановах пленума Вярхоўнага суда СССР.

У сувязі з тым, што ў ваенны час паўторны разгляд справы судом, які вынес прыгавор, пасля адмены рашэння вышэй-стаячай інстанцыяй не заўсёды быў магчымы, 13 лістапада 1941 г. пленум даў указанне аб накіраванні такіх спраў на новы разгляд у любы суд роўнай падсуднасці.

Усе незакончаныя вытворчасцю справы аб контррэвалю-цыйных злачынствах, асабліва небяспечных злачынствах супраць парадку кіравання і найбольш цяжкіх злачынствах агульнакрымінальнага характару, падлягалі накіраванню праз пракуратуру ў ваенны трыбунал па месцы службы абвінавачванага. Справы аб іншых катэгорыях злачынстваў падлягалі спыненню, паколькі іх разгляд пасля вяртання абвінавачваных з ваеннай службы быў яўна немэтазгодны.

Пасля заканчэння вайны пачалася перабудова дзейнасці органаў следства, пракуратуры і суда ў прымяненні да ўмоў мірнага часу. Нормы працэсуальнага црава аб выключэннях з агульных правілаў еудаводства, устаноўленыя Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. "Аб ваенным становішчы", спынілі сваё дзеянне, вядзенне крымінальных спраў пачало адпавядаць нормам крымі-нальна-працэсуальнага кодэкса.