Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

14.4. Канстытуцыя бсср 1978 г.

7 кастрычніка 1977 г. Вярхоўным Саветам СССР была прынята апошняя агульнасаюзная Канстытуцыя. У сувязі з гэтым пачалася распрацоўка праектаў адпаведных рэс-публіканскіх дакументаў. 14 красавіка 1978 г. на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання бьша пры-нята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР.

Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. У першы раздзел "Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР" былі ўключаны палажэнні аб палітычнай і экана-мічнай сістэме, у прыватнасці аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытвор-часці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-каапе-ратыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзей-насці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.

Другі раздзел "Дзяржава і асоба" быў прысвечаны грамад-зянству Беларускай ССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Аб-вяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяр-жаўнымі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.

У трэцім раздзеле "Нацыянальна-дзяржаўная і адмі-ністрацыйна-тэрытарыяльная будова БССР" гаварылася аб уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР.

У чацвёртым раздзеле "Саветы народных дэпутатаў і па-радак іх выбрання" замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзей-насці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата.

Раздзел пяты "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР" змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ро-лю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэн-цыю ўрада - Савета Міністраў Беларускай ССР.

У шостым раздзеле "Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў Беларускай ССР" гаварылася аб парадку фар-міравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкомаў.

Сёмы раздзел Канстытуцыі быў прысвечаны дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР.

У восьмым раздзеле "Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд" гаворка ішла аб парадку фарміравання судовых ор-ганаў рэспублікі, аб ажыццяўленні правасуддзя толькі судом, аб вядзенні судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове болынасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, аб праку-рорскім наглядзе і аб падпарадкаванні органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР.

Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы Беларускай ССР.

У Канстытуцыі гаварылася, што БССР з'яўляецца суве-рэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыц-цяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68), аднак толькі па-за межамі, вызначанымі ў артыкуле 73 Канстыту-цыі СССР, у якім у якасці галоўных былі пастаўлены пытанні нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання СССР і гаспадарча-арганізацыйныя, абароны краіны, забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях, агуль-ныя, звязаныя з правядзеннем у жыццё палітыка-эканамічнай стратэгіі КПСС (прадугледжвалася стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму), а таксама пытанні распрацоўкі, зацвярджэння і выканання адзінага дзяржаўнага бюджэту, кіраўніцтва грашова-крэдытнай сістэмай, узброенымі сіламі, вайны і міру і г.д. Завяршалася пералічэнне аб'ектаў агульна-саюзнага падпарадкавання ўказаннем на тое, што СССР ажыццяўляе кантроль за выкананнем агульнасаюзнай Кан-стытуцыі.

Канстытуцыю СССР 1977 г. адрознівала ад папярэдніх агульнасаюзных канстытуцый тое, што ў ёй адсутнічаў вы-чарпальны пералік прадметаў ведання СССР, што давала магчымасць саюзным органам пры неабходнасці дапаўняць яго. У той жа час у артыкуле 71 Канстытуцыі БССР указвала-ся, што "Беларуская ССР удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, аднесеных да ведання Саюза ССР...".

У перыяд канца 80 - пачатку 90-х гг., што атрымаў назву перабудовы, якая завяршылася спыненнем існавання Саюза ССР, у Канстытуцыю БССР 1978 г. былі ўнесены істотныя змяненні. Яе дзеянне спынілася 15 сакавіка 1994 г. пасля прыняцця на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета рэспублікі 12-га склікання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.