Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Глава 3

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІЎ СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з'яўляецца адным з самых складаных і спрэчных у сучаснай гістарычнай навуцы. Аб першапачатковым палітычным і тэ-рытарыяльным цэнтры Літвы ў навуцы склаліся дзве ас-ноўныя канцэпцыі. Першая, якая адлюстравана ў шматлікіх публікацыях дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў, звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі), вынікам чаго з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дына-стыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх сла-вян і таму яно чужое для беларусаў і ўкраінцаў. Чаму ж на працягу доўгага часу ў савецкай гістарыяграфіі пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага не было перагледжа-на? Мяркуем, гэта звязана з тым, што ў канцы 20 - пачатку 30-х гг. гістарычная навука апынулася пад моцным уціскам сталінскай знешняй палітыкі. У тыя часы Літва і Польшча былі буржуазнымі, а значыць, варожымі дзяржавамі. Гісторыкам, у тым ліку і гісторыкам права, трэба было прыт-рымлівацца прынцыпу "нсторня - это полнтнка, опрокннутая в прошлое" і даказваць спрадвечную варожасць гэтых дзяр-жаў да беларускага, украінскага і рускага народаў. Таму ў вядомых "Тэзісах" аб асноўных пытаннях гісторыі БССР з'яўляецца раздзел "Беларусь пад уладай літоўскіх і польскіх захопнікаў у XIV - XVIII стст.". Такім чынам, у 40-я - пер-шай палове 50-х гг. ствараецца канцэпцыя гісторыі Беларусі, якая базіруецца не на грунтоўных даследаваннях і аналізе шматлікага дакументальнага матэрыялу, а на суб'ектыўных меркаваннях і домыслах'. Паводле яе ВКЛ разглядаецца толькі як дзяржава літоўскіх феадалаў, прычым усяляк пад-крэсліваецца захоп літоўцамі беларускіх земляў і барацьба працоўных Беларусі за ўз'яднанне з Масквой. Літоўская дзяржава, паводле схемы гісторыкаў сталінскай школы, была для беларуса чужароднай прыгнятальнай дзяржавай. Бела-рускі народ у час утварэння, а потым і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага ў афіцыйнай гістарыяграфіі паказваўся непаўнацэннай істотай, якая не магла цвёрда стаяць на ўласных нагах, не мела нічога гераічнага ў сваёй тысячагадо-вай гісторыі і марыла толькі аб адным - уз'яднанні з Маск-вон .

Менавіта такія падыходы да разглядаемай праблемы, а таксама да гісторыі Беларусі ў складзе ВКЛ мы назіраем у працах У. Пашуты, Л. Абецэдарскага і іх паслядоўнікаў, у якіх Беларусь выступае не інакш як "падуладная Літве", "заваяваная Літвой" і г.д.3

Як справядліва піша прафесар С.Ф. Сокал, "больш памяр-коўныя даследчыкі бачылі і адзначалі, што ўтварэнне ВКЛ не мела ў сваёй аснове ваеннай сілы, а болып важную ролю тут адыгрывалі працэсы натуральнай сацыяльна-эканамічнай і адпаведна ёй палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі бела-руска-літоўскіх зямель. Але яны не рашаліся выказаць думку, што ВКЛ - гэта гістарычная форма дзяржаўнасці нашых продкаў і што нашы продкі не адчувалі сябе чужынцамі ў гэтым "Літоўскім княстве"4.

Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча'.

Выкарыстоўваючы даныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці да ўтва-рэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыняцце ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія доўгі час панавалі ў гістарычнай навуцы, відаць, і сталі прычынай таго, што працы М. Ермаловіча ўбачылі свет толькі ў апошнія гады. Магчыма, не з усімі вы-вадамі і назіраннямі М. Ермаловіча можна пагадзіцца, але яго погляды на гісторыю Беларусі па некаторых пытаннях, яго трапныя меркаванні вельмі цікавыя і маюць права на жыццё.

Даследуючы праблему ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, М. Ермаловіч прыходзіць да высновы, што ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага завая-вання Чорнай Русі і іншых беларускіх земляў, што нібыта і паклала пачатак утварэнню Літоўскай дзяржавы. Заваяванне беларусаў літоўцамі ёсць нішто іншае, як міф, які ўзнік у ся-рэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць правы Мас-коўскай дзяржавы на беларускія землі, значная частка якіх бы-ла тады часова занята войскамі Івана Грознага. Нельга таксама атаясамліваць летапісную Літву з усходняй часткай сучаснай Літвы (Аўкштайціяй). Гістарычныя сведчанні і тапаніміка па-казваюць, што пад уласна Літвой у XI - XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж По-лацкай, Турава-Пінскай і Наваградскай землямі і якая нароўні з імі з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Ме-навіта яна і была далучана да Наваградка спачатку ў 50-я гг. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-я гг., - кан-чаткова яго сынам Войшалкам.

Такім чынам, кіруючыя колы Наваградскага княства вы-карысталі палітычныя супярэчнасці ў землях Верхняга Паня-моння ва ўласных інтарэсах і пры дапамозе Міндоўга падпа-радкавалі іх сабе. "Наваградак, - піша М. Ермаловіч, - пас-тавіў яго (Міндоўга. - Аўт.) сваім князем для болыл паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты - заваявання Літвы"1. Таму ёсць падставы лічыць Наваградак і Наваград-скае княства тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх (у рэальным сэнсе гэтага слова), а потым і ўкраінскіх зямель.

Наваградак стаў першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе зна-ходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як літоўскай. Адбыўся аб'ектыўны працэс аб'яднання бела-рускіх земляў у інтарэсах беларускіх феадалаў, што і харак-тарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Вось чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца займала белару-ская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова2.

Некаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне Вялікага кня-ства Літоўскага як адну з двух магутных плыняў палітычнага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ па-ходжанне тэрмін "Літоўская Русь".

Існаванне розных пунктаў гледжання на працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага сведчыць аб неабходнасці да-лейшай навуковай распрацоўкі гэтай важнай праблемы. На наш погляд, яно з'яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязяў паміж кня-ствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл для барацьбы з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў. Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі самастойнага існавання, павінна было стаць аб'яднальным цэнтрам навакольных зямель. Але справа ў тым, што Полаччына ў XIII ст. была ўжо не настолькі бага-тай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Таму цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх зем-лях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Наваградак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў - з крыжакамі і татара-манголамі - быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.

Менавіта Наваградская зямля разам з суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром новай дзяржавы, якая атры-мапа назву Літоўскае княства. Нездарма ж першы князь гэта-га дзяржаўнага ўтварэння - Міндоўг - зрабіў Наваградак ста-ліцай сваёй краіны.

Становішча маладой дзяржавы ў небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі было даволі хісткім. Стабільнасць падтрымлівалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, іле і сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху болып, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV ст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней - Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Аднак звычайна ужывалася скарочаная форма: "Вялікае княства Літоўскае", ці ўвогуле "Літва". У Вялікім княстве Літоўскім тэрмінам "Літва" абазначаліся тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Паня-моння, а "Руссю" - Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучас-ныя заходнія этнічна літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Вялікага княства ў першай палове XV ст.

3 сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай д інржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі. Болыпасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрым-ЛІваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці. Так, на дабравольна-дагаворнай аснове ў склад Літоўскай діяржавы ўвайшлі Полацкая і Віцебская землі. Аб гэтым оведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў, якія зацвярджалі статус гэтых земляў у складзе Вялікага княства.

Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвал-тоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. Трэба адзначыць, што гвалтоўнае падпарадкаванне суседніх княстваў, заваёва моц-ным слабейшага не было з'явай, выключнай для таго часу. На працягу XIV ст. былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. У XIV - XV стст. Вялікае княства Літоўскае межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Наўгародскай зем-лямі, на ўсходзе - з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на за-хадзе - з Польшчай, на паўночным захадзе - з Крыжацкім Ордэнам (выходзіла да Балтыйскага мора), на паўднёвым ус-ходзе - з Залатой Ардой, на поўдні - з Крымскім ханствам (выходзіла да Чорнага мора). Яго тэрыторыя складала 900 тыс. кв. км1.

Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Наваградак, паз-ней - Вільня.

Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, экана-мічным і культурным жыцці Вялікага княства, а найперш бе-ларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы. Таму для вызначэння дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ёсць падставы ўжываць тэрмін "Беларуска-Літоўскае гаспадарства"2.

3.2. Грамадскі лад

Вялікага княства Літоўскага

ў XIV - першай палове XVI ст. (да 1569 г.)

У Вялікім княстве Літоўскім, у склад якога да сярэдзіны XIV ст. увайшлі ўсе беларускія землі, панаваў феадальны грамадскі лад. Як і ва ўсякім класавым грамадстве феадаль-нага перыяду ў Беларусі ў адзначаны час існавалі два га-лоўныя класы: феадалаў-землеўладальнікаў і феадальна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі. Да гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесці мяшчан, ся-лян-даннікаў і інш.

Клас феадалаў, які займаў пануючае становішча ў экана-мічных і прававых адносінах, не ўяўляў сабой адзінага цэлага і падраздзяляўся на шэраг груп.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найболын ба-гатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знакамітых радоў) і паны. Дакументы адрозніваюць паноў-радных (сябраў вышэйшага органа - Рады) і паноў харугоўных, якія маглі ў час ваенных дзеянняў выставіць вялікую колькасць войска пад сваім сцягам (харугвай). Валодаючы вялікімі зя-мельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэта група выдзялялася і ў палітычных адносінах - яна зай-мала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. У гістарычнай літаратуры князі і паны вельмі часта сустракаюцца пад тэр-мінам "магнаты". Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і уласныя ўзброеныя сілы. Некаторыя з іх займалі адначасова некалькі важных дзяржаўна-адміністрацыйных пасад, хаця гэта забаранялася заканадаўствам.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян. Калі першыя адыгрывалі значную ролю ў дзяржаўным апараце, то другія з цягам часу маглі разарыцца ў выніку драблення гаспадаркі і перайсці ў больш нізкія са-цыяльныя групы. Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаход-зіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.

У феадальным грамадстве розніца паміж класамі выяўлялася ў саслоўным дзяленні і суправаджалася ўстанаўленнем асобнага юрыдычнага месца ў дзяржаве для кожнага класа. У Беларусі прадстаўнікі класа феадалаў увайшлі ў прывілеяванае саслоўе (стан) шляхты1.

Трэба заўважыць, што ў саслоўе шляхты ўваходзілі не толькі феадалы, але і прадстаўнікі іншых сацыяльных груп. Напрыклад, сюды былі залічаны многія свабодныя людзі, якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнымі сіламі. Некаторыя шляхціцы арандавалі невялікія надзелы зямлі ў буйных феадалаў або знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых, канюшых і г.д. Гзтых асоб нельга аднесці да класа феадалаў, іх трэба разглядаць як асобную катэгорыю юрыдычна свабодных людзей2.

Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі да нашчадкаў-мужчын ад патомных шляхціцаў, а таксама дачок (але не іх дзецям, калі яны выходзілі замуж не за шляхціца). Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва, нават калі другі ці трэці раз выходзі-ла замуж за нешляхціца. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бою. Шляхецтва давалася дзіцяці ў сувязі з яго ўсынаўлен-нем, абвешчаным у судзе шляхціцам (адопцыя)1.

Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў су-вязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціц пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством2.

Трэба адзначыць, што пачатак юрыдычнаму афармленню правоў шляхецкага стану (саслоўя) паклалі агульназемскія прывілеі (граматы) 1387, 1413, 1432, 1447 гг. Першапачаткова правы і прывілеі замацоўваліся толькі за шляхтай каталіцкага веравызнання (прывілеі 1387 і 1413 гг.), а затым прывілеем 1432 г. маёмасныя і некаторыя палітычныя правы былі дадзе-ны і праваслаўнай шляхце. Асаблівае значэнне для ўмацавання карпарацыйных палітычных правоў шляхты меў прывілей вя-лікага князя Аляксандра 1492 г. Гэты нарматыўна-прававы акт можна назваць першай агульнадзяржаўнай хартыяй шляхецкіх вольнасцей. Прывілей даваў шляхецкаму-стану такія правы, што з моманту яго выдання сталі непатрэбныя мясцовыя кан-стытуцыйныя акты. Аляксандр пацвярджае ўсе правы і воль-насці, падараваныя шляхце ранейшымі гасударамі, і дадае больш за 20 пунктаў новых абавязацельстваў з боку вялікага князя. Значная частка гэтых абавязацельстваў абмяжоўвала ўладу вялікага князя на карысць Рады гаспадарскай. Канчат-кова правы і прывілеі шляхты былі замацаваны ў Статутах Вя-лікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг.

Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і па-літычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; карыстацца правам асабістай едатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены " падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваеныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым ушэнні) і інш.1

Другім прывілеяваным саслоўем на Беларусі было каталіцкае і праваслаўнае духавенства. Яго вярхушка (мітрапаліты, епіскапы і інш.) па сваім эканамічным становішчы прымыкала да буйных свецкіх феадалаў. Духавенства ўвогуле мела тыя ж прывілеі, што і шляхта, з той розніцай, што саслоўныя прывілеі духавенства не перадаваліся нашчадкам.

Такім чынам, на Беларусі ў разглядаемы перыяд у выніку далейшага развіцця грамадства болын выразна вылучаліся сацыяльныя групы і да сярэдзіны XVI ст. канчаткова афор-міліся прывілеяваныя феадальныя станы (саслоўі) - шляхец-тва і духавенства.

Можна пагадзіцца з Я.А. Юхо ў тым, што духавенства чаймала асаблівае становішча ў сацыяльнай структуры гра-мадства - вярхі яго адносіліся да класа феадалаў, а нізы да-лучаліся да мяшчан і асабіста свабодных заможных сялян2.

Аналізуючы пытанні прававога становішча сялянства, трэба звярнуць увагу на тое, што да канца XVI ст. яно ў ВКЛ было запрыгонена. Першым заканадаўчым актам Вялікага княства Літоўскага, які не толькі сведчыў аб наяўнасці пры-гонных, але і юрыдычна пачаў афармляць прыгоннае права, з'яўляецца Прывілей 1447 г., адзін з артыкулаў якога забара-няў прымаць сялян-уцекачоў. Працэс запрыгоньвання, які распачаўся ў XV ст., болын выразна ўвасобіўся ў Статутах ВКЛ 1529, 1566 гг., а яго завяршэнне адлюстравана ў апош-няй рэдакцыі агульнадзяржаўнага заканадаўства ў 1588 г.

У разглядаемы перыяд сяляне ВКЛ па эканамічным стано-вішчы і ступені феадальнай залежнасці падзяляліся на тры сацыяльныя групы:

1) гаспадарскіх, якія залежалі непасрэдна ад вялікакня-жацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях;

  1. панскіх, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і зале-жалі ад асобных феадалаў;

  2. царкоўных, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад ад-міністрацыі духоўнага ведамства.

У сваю чаргу гэтыя групы таксама падзяляліся на шэраг катэгорый.

Па маёмасным, а часткова і па прававым становішчы вылучаліся баяры - найбольш заможная вярхушка асабіста вольных сялян, якія выконвалі ваенныя і іншыя павіннасці на карысць дзяржавы ці асобных феадалаў. У залежнасці ад вы-конваемых абавязкаў баяры падзяляліся на путных і панцырных. Путныя баяры з'яўляліся паштовымі кур'ерамі, што дас-таўлялі асабістую і службовую перапіску свайго гаспадара або службовых асоб адміністрацыі. Баяры панцырныя па-вінны былі ўдзельнічаць у ваенных паходах. Дакументы сведчаць і аб такой катэгорыі баяр, як баяры-слугі. За сваю службу баяры маглі валодаць дзвюма валокамі (прыкладна 42 га) зямлі. Яны не выконвалі паншчыны і акрамя ўласных службовых маглі несці і некаторыя іншыя, больш лёгкія па-віннасці. Заканадаўства ВКЛ усе катэгорыі баяр прызнавала асабіста свабоднымі: пры пэўных умовах яны маглі перайсці да іншага феадала.

Другую катэгорыю складалі сяляне-даннікі, якія жылі на гаспадарскіх землях і плацілі феадальную рэнту (даніну) дзяржаве. Памер даніны ад кожнай сялянскай гаспадаркі вы-значаўся выбарнай службовай асобай (старцам) і залежаў ад памера даніны, ускладзенай на вёску або воласць у цэлым, і ад колькасці ворнай зямлі ў селяніна. Сабраныя з даннікаў грашовыя і натуральныя падаткі старцы абавязаны былі зда-ваць мясцовым прадстаўнікам дзяржаўнай адміністрацыі.

У адпаведнасці з праведзенай у 1557 г. аграрнай рэформай у Беларусі вялося стварэнне феадальных фальваркаў. Да апошніх прыпісвалі свабодных сялян-даннікаў. Як вынік, у XVI ст. колькасць сялян-даннікаў рэзка скарацілася, а за кошт іх узрасла колькасць цяглых сялян, што адбывалі паншчыну.

Да трэцяй катэгорыі феадальна-залежных сялян трэба ад-несці людзей цяглых, асадных і агароднікаў. Яны мелі меншую колькасць зямлі, а павіннасці ім устанаўліваліся значна большыя.

Асноўнай феадальнай павіннасцю сялян цяглых была паншчына: яны павінны былі два дні ў тыдзень са сваімі прыладамі працы рамантаваць масты, дарогі, замкі і г.д., а таксама плаціць грашовы падатак - сярэбшчыну і некаторыя дробныя падаткі натурай.

Асадныя сяляне былі вызвалены ад паншчыны, аднак плацілі феадалу грашовы чынш. Акрамя таго, ім неабходна было адпрацоўваць 12 дзён талакі ў год, касіць сена, плаціць сярэбшчыну і інш.

Сяляне-агароднікі знаходзіліся ў найболын цяжкім стано-

вішчы. Іх надзелы складалі 3 морга зямлі (каля 2 га). Агароднікі мелі права жыць на зямлі як гаспадара, так і феадала. Іх ас-ноўнай павіннасцю была паншчына. Колькасць агароднікаў павялічвалася за кошт чэлядзі нявольнай, якую садзілі на чямлю ў сувязі з тым, што з развіццём феадальных адносін уірастала неабходнасць у рабочых руках для працы ў фальварках.

Акрамя ўказаных катэгорый сялян у сёлах пражывалі ха-пупнікі, якія мелі толькі жыллё, і кутнікі, што туліліся па чу-жых кутках. Адсутнасць сродкаў вытворчасці вымушала іх маймацца на працу да феадалаў, багатых гараджан і сялян або чаймацца рамяством. Гэтыя сельскія жыхары не мелі зямель-пі.іх надзелаў і знаходзіліся ў яшчэ больш гаротным становішчы, чым агароднікі. У залежнасці ад наяўнасці права пе-раходу ад аднаго феадала да другога яны дзяліліся на пахо-жых (меўшых такое права) і непахожых.

Амаль да канца XVI ст. звычайнай прыналежнасцю панскіх двароў была нявольная чэлядзь, якая з'яўлялася заканадаўча замацаваным аб'ектам падаравання. Паводле статутаў ВКЛ існавала некалькі прычын ператварэння сялян у нявольную чэлядзь. Нявольнымі лічыліся дзеці, якія нарадзіліся ў закон-ным шлюбе нявольных і вольных. Першапачаткова сяляне гублялі волю ў выніку самапродажу ў няволю, але ў XVI ст. такія здзелкі закон пачаў прызнаваць несапраўднымі. Да ся-рэдзіны XVI ст. нявольнікамі станавіліся іншы раз і кры-мінальныя злачынцы, якім пакаранне смерцю са згоды пацяр-пеўшага замянялася здачай у няволю, але ўжо ў Статуце 1566 г.

апошняе палажэнне адсутнічае. На працягу ўсяго разглядаема-га перыяду асноўнай прычынай няволі з'яўляўся палон.

У выніку заканадаўчай адмены ўсіх прычын няволі (акра-мя палону), а таксама надзялення нявольнай чэлядзі невя-лікімі зямельнымі ўчасткамі ў XVI ст. большасць яе ператва-рылася ў прыгонных сялян-агароднікаў.

Такім чынам, збліжэнне сацыяльна-эканамічных статусаў нявольнай чэлядзі і прыгоннага сялянства і запрыгоньванне сялянства паспрыялі таму, што ў асноўным сфарміраваўся адносна адзіны клас - эксплуатуемае і прыгоннае сялянства. Разам з запрыгоньваннем сялянства ішло і заканадаўчае афармленне гэтага працэсу, назіралася ўмацаванне прыгон-нага права, гэта значыць фарміраваліся сістэмы юрыдычных нормаў, якія павінны былі абараняць права ўласнасці феадала на прыгонных сялян.

Што тычыцца юрыдычнага статуса прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набы-ваць маёнткі, без згоды феадала мяняць месца жыхарства і род заняткаў. Акрамя таго, яны не маглі займаць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай ад-міністрацыі) і былі падсудныя свайму гаспадару. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся крымінальным правам у меншай ступені, чым прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.

У XIV - першай палове XVI ст. на Беларусі ішоў інтэнсіўны працэс урбанізацыі грамадства. Калі да 1500 г. у ВКЛ налічвалася 83 гарады, то з 1500 па 1600 г. крыніцы ўтрымліваюць звесткі аб 530 гарадскіх паселішчах. На бела-рускіх землях у гэты час размяшчалася 387 гарадоў. Боль-шасць з іх былі не надта вялікімі - ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў, але вылучаліся і значныя цэнтры з насельніцтвам 10 тыс. ча-лавек і больш. Такімі ў XVI ст. былі Магілёў, Бярэсце, Віцебск, Менск, Пінск. Насельніцтва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складалі простыя людзі, якія да сярэд-зіны XVI ст. утварылі саслоўе мяшчан.

Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацыяль-на-эканамічнага развіцця іх горада. Па маёмасным стано-вішчы насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі заможныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; сярэднія пласты (слаі) - дробныя гандляры і простыя рамеснікі; га-радскія нізы - вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш. У за-лежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх пра-іавое становішча, якое вызначалася прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі, ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарад-ОКОга самакіравання і г.д. Напрыклад, найбольш заможныя гараджане прывілеяваных вялікакняжацкіх гарадоў (Вільня, Бярэсце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі горада і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі.

Мяшчане гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам, вызваляліся ад прьігонных работ, падводнай павіннасці, уп-латы праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і нека-торых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышаную адказнасць за іх забойства. Увогуле можна ад-іначыць, што жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае пра-М, атрымлівалі шэраг правоў і прывілеяў. Перш за ўсё гэта тычыцца правоў на удзел у фарміраванні органаў гарадскога самакіравання і суда, на стварэнне рэлігійных брацтваў і аб'яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агульнымі справамі ў гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, знаходзілася, як пра-віла, у руках заможных гараджан.

Станаўленне мяшчанскага саслоўя не выключала пра-нікнення ў гарады феадалаў, якія скуплялі ўчасткі зямлі, грымаючы пад сваёй юрысдыкцыяй тых, хто жыў на гэтай частцы гарадской тэрыторыі. У некаторых гарадах шляхта стварала кварталы з вясковых перасяленцаў, якія былі звяза-піі э панам ланцугамі прыгоннай няволі. На жыхароў так эваных юрыдык не распаўсюджвалася адміністрацыйная і судовая ўлада магістрата. Яны не плацілі падаткі, якія ішлі ў бюджэт горада. Процідзеянне юрыдыкам стала адной з га-лоўных рыс сацыяльнага жыцця горада. Напрыклад, па пат-рабаванні магістратаў Полацка, Менска, Пінска і другіх гарадоў вярхоўная ўлада выдавала загады, якія абавязвалі ўсіх жыхароў горада, занятых рамяством і гандлем, знаходзіцца пад юрысдыкцыяй магістрата1.

Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчак Беларусі, якія не мелі льготных грамат. Больш таго, яны падлягалі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадскога магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах.

Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак знаход-зіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашовых збо-раў і натуральных павіннасцей. Выконвалі адпрацовачныя павіннасці (паншчына, рамонт насыпаў, ачыстка прудоў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі, астатнія ж плацілі грашовыя падаткі. Такім чынам, мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў (Давыд-Гарадок, Нясвіж, Слуцк і інш.) валодалі тым аб'ёмам абавяз-каў, правоў і прывілеяў, які ім вызначаў уладальнік горада.

Некаторым прыватнаўласніцкім гарадам таксама было дадзена магдэбургскае права, але з абмежаваннямі на ка-рысць іх уладальнікаў.

Трэба адзначыць і тое, што горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы грашовых даходаў, але і як ад-міністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.