Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Глава 14

ДЗЯРЖАВАI ПРАВА БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 40-х - 80-я гг.

14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання

У пасляваенны перыяд галоўнай задачай, якая стаяла пе-рад кіраўніцтвам рэспублікі, было аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі1. У верасні 1946 г. Вярхоўны Са-вет БССР зацвердзіў першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі на 1946-1950 гг., распрацаваны на аснове агульнасаюзнага пяцігадовага плана. Вярхоўны Савет зацвердзіў таксама Указы Прэзідыума Вяр-хоўнага Савета БССР "Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў БССР у Савет Міністраў БССР"2, аб утварэнні но-вых саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў і інш.

У лютым 1947 г. на аснове новага палажэння аб выбарах прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які сфарміраваў пастаянныя камісіі, зацвердзіў указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, выбраў новы Прэзідыум, стварыў урад рэспублікі і Вярхоўны суд, рэдакцыйную камісію па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ў Канстытуцыю.

На другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1947 г. быў прыняты Закон "Аб змяненні і дапаўненні тэксту Кан-стытуцыі БССР", у адпаведнасці з якім за вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады было замацавана права на прыняцце заканадаўства аб шлюбе і сям'і, зацвярджэнне справаздачы аб выкананні дзяржаўнага бюджэту БССР, унясенне ўдакладненняў у гарантыі правоў грамадзян на адпачынак і адукацыю. Закон дапоўніў артыкул Канстытуцыі аб раўнапраўі жанчын з мужчынамі палажэннем аб дзяржаўнай дапамозе мнагадзетным і адзінокім маці.

Актыўную работу праводзіў Прэзідыум Вярхоўнага Саве-та БССР, у складзе якога дзейнічалі канцылярыя Прэзідыума, прыёмная Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспуб-лікі, а таксама інфармацыйна-статыстычны, юрыдычны, па ўліку і рэгістрацыі ўзнагароджаных, па падрыхтоўцы да раз-гляду хадатайніцтваў аб памілаванні, фінансава-гаспадарчы аддзелы. 3 1946 па 1955 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета кіраваў арганізацыйна-масавай работай мясцовых Саветаў, зацвярджаў палажэнні аб выбарах, прымаў указы аб парадку іх правядзення, вырашаў пытанні адміністрацыйна-тэры-тарыяльнага дзялення ў рэспубліцы, ратыфікаваў міжна-родныя дагаворы, вырашаў міжнародна-прававыя пытанні, ажыццяўляў нарматворчую дзейнасць. Так, 25 снежня 1951 г. ён прымае Указ "Аб дзяржаўным сцягу БССР"1, а 24 верасня 1955 г. - Указ "Аб дзяржаўным гімне БССР"2.

Пасля XX з'езда КПСС актывізуецца дзейнасць вышэй-шых органаў дзяржаўнай улады БССР. Прэзідыум Вяр-хоўнага Савета стаў склікаць сесіі ў адпаведнасці з патраба-ваннямі Канстытуцыі - не радзей за 2 разы ў год. У закана-даўчай дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР стала выяўляцца агульнасаюзная тэндэнцыя пашырэння правоў саюзных рэс-публік у вырашэнні пытанняў гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва.

У наступныя гады развіваецца кантрольна-наглядная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, з'яўляюцца новыя камісіі: заканадаўчых прапаноў, па замежных справах, мандатная. У 1957 г. пачынае дзейнічаць камісія па народнай адукацыі і культурна-асветніцкай рабоце, па ахове здароўя і сацыяльным забеспячэнні, жыллёвым будаўніцтве, сельскай гаспадарцы. У 1960 г. было зацверджана "Палажэнне аб пас-таянных камісіях Вярхоўнага Савета", у адпаведнасці з якім вызначаны два галоўныя напрамкі іх дзейнасці: падрыхтоўка законапраектаў і кантроль за выкананнем законаў і іх эфек-тыўнасцю. Да 1969 г. колькасць камісій узрасла да 15.

У 1957 г. у сувязі з прыняццем агульнасаюзных законаў былі ўнесены змяненні ў артыкул 19 Канстытуцыі БССР. Да кампетэнцыі рэспублікі было аднесена ўстанаўленне аблас-нога дзялення БССР, кіраўніцтва дарожным будаўніцтвам, транспартам і прадпрыемствамі сувязі рэспубліканскага зна-чэння, а таксама прыняцце заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, грамадзянскага і крымінальнага заканадаўства.

Знікла дробязная апека рэспублік з боку СССР у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, у справе рэгулявання рэспубліканскіх бюджэтных сродкаў, была зменена практыка планавання ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці.

Усё гэта выклікала рост актыўнасці Вярхоўнага Савета БССР у галіне заканадаўчай дзейнасці. Так, з 1959 па 1967 г. ім было прынята 124 заканадаўчыя акты. Прычым калі раней ён выдаваў толькі законы аб народнагаспадарчых планах, дзяржаўных бюджэтах і зацвярджаў указы Прэзідыума Вяр-хоўнага Савета БССР, то ў гэты перыяд прымаў законы аб ахове прыроды, аб парадку адклікання дэпутатаў Вярхоўнага Савета, абласнога, раённага, гарадскога, пасялковага і сель-скага Саветаў, аб судовым ладзе, аб адвакатуры, аб парадку адклікання суддзяў і народных засядацеляў, аб змяненні сістэ-мы органаў кіравання, аб увядзенні ў дзеянне кодэксаў і інш.

Актывізуецца работа пастаянных каміеій Вярхоўнага Са-вета, а ў 1968 г. з'яўляецца новая - па справах моладзі. У ліпені 1975 г. новы склад Вярхоўнага Савета стварыў 16 пас-таянных камісій і зацвердзіў рэгламент пасяджэнняў Вяр-хоўнага Савета БССР, якім вызначаўся парадак работы сесій вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі.

У кантрольна-распарадчай дзейнасці Прэзідыума Вяр-хоўнага Савета БССР асноўнымі з'яўляліся наступныя на-прамкі: удасканаленне арганізатарскай дзейнасці мясцовых Саветаў, развіццё і арганізацыйнае ўмацаванне грамадскіх арганізацый працоўных, ахова правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі. Адносна дзейнасці мясцовых СаветаўПрэзідыум Вярхоўнага Савета БССР штогод з 1967 па 1975 г. разглядаў па пяць-восем пытанняў, а з 1972 г. апарат Прэзідыума стаў штоквартальна выпускаць і рассылаць у мясцовыя Саветы спецыяльны інфармацыйны бюлетэнь. Ак-рамя таго, Прэзідыум ВС БССР праводзіў вялікую работу па ўпарадкаванні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы рэс-публікі, арганізацыі выбараў Саветаў дэпутатаў працоўных і народных судоў, тлумачэнні дзеючага заканадаўства, а так-сама па ратыфікацыі міжнародных актаў. 3 1959 па 1975 г. ім было ратыфікавана больш за 30 міжнародных пагадненняў, дагавораў, канвенцый.

Прыкладна ў такім жа напрамку вышэйшы орган дзяр-жаўнай улады працаваў да пачатку 90-х гг., гэта значыць да абвяшчэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.

У разглядаемы перыяд у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР на кожнай сесіі Вярхоўнага Савета рэспублікі новага склікання фарміраваўся склад урада - Савет Міністраў БССР. Задачы па аднаўленні і далейшым развіцці народнай гаспа-даркі рэспублікі абумоўлівалі вялікую арганізацыйную і на-рматыўна-прававую дзейнасць урада. Гэта знайшло адлюс-траванне ў пастановах Савета Міністраў БССР, колькасць якіх у 1946 г. дасягнула 2300, а ў наступныя 12 гадоў - 1500 -16001.

У 1957 г. у СССР была ажыццёўлена перабудова кіра-вання прамысловасцю і будаўніцтвам. Замест сістэмы мі-ністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове. Рэар-ганізацыя была праведзена на аснове Закона СССР ад 10 мая 1957 г. "Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам" з мэтай больш аператыўнага кіравання народнай гаспадаркай.

У сувязі з праведзенай рэарганізацыяй і стварэннем Саўнаргаса ў БССР было скасавана дзевяць міністэрстваў, што прывяло да скарачэння складу Савета Міністраў рэспублікі.

Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання на-роднай гаспадаркай, надзелены пэўнымі выканаўча-рас-парадчымі паўнамоцтвамі. У прыватнасці, ён ажыццяўляў кіраўніцтва даручанымі яму галінамі гаспадарчага жыцця і перададзенымі ў падпарадкаванне прадпрыемствамі, бу-даўнічымі і іншымі арганізацыямі. У межах сваёй кампетэн-цыі, на падставе і ў мэтах выканання законаў СССР і БССР, а таксама пастаноў Савета Міністраў СССР і Савета Міністраў БССР Саўнаргас рэспублікі выдаваў пастановы і распара-джэнні, абавязковыя для выканання ўсімі падпарадкаванымі яму прадпрыемствамі і арганізацыямі на тэрыторыі Беларусі. Пастановы і распараджэнні СНГ БССР маглі быць зменены, скасаваны ці дапоўнены Саветам Міністраў БССР. Саўнаргас БССР з'яўляўся калегіяльным органам, а яго структурныя падраздзяленні (упраўленні і аддзелы) вырашалі ўсе пытанні на аснове адзінаначалля.

Арганізацыя кіравання народнай гаспадаркай па тэрыта-рыяльным прынцыпе праз саўнаргасы некалькі пашырыла магчымасці спецыялізацыі і кааперавання ў межах экана-мічнага раёна, аднак з часам было прызнана, што такая сістэма вядзе да драблення кіравання галінамі вытворчасці па многіх эканамічных раёнах і ў сувязі з гэтым яго аслаблення. Законам ССР "Аб змяненні сістэмы органаў кіравання пра-мысловасцю і пераўтварэнні некаторых іншых органаў дзяр-жаўнага кіравання" ад 2 кастрычніка 1965 г. і адпаведнымі законамі саюзных рэспублік саўнаргасы былі скасаваны. За-мест іх пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.

Пасля рэарганізацыі ў 1956 г. кіравання народнай гаспа-даркай краіны ў Беларусі ўзрасла колькасць міністэрстваў як саюзна-рэспубліканскіх, так і рэспубліканскіх. У гэты перыяд у працэсе вышэйшай выканаўча-распарадчай дзейнасці Савет Міністраў БССР штогод прымаў ад 400 да 800 агульнанарма-тыўных прававых актаў (пастаноў). Канкрэтныя пытанніфінансава-гаспадарчага жыцця, якія тычыліся асобных прад-прыемстваў і арганізацый, Савет Міністраў рэгуляваў распа-раджэннямі, якіх выдавалася штогод больш за 1 тыс. Такія метады і формы дзейнасці вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання БССР функцыяніравалі да пачатку 90-х гг.

У заключэнне трэба адзначыць, што рэальная паўната ўлады на Беларусі ў разглядаемы перыяд знаходзілася ў ру-ках бюро ЦК КПБ і яго першага сакратара. Менавіта апарат ЦК КПБ рыхтаваў праекты важнейшых рашэнняў у рэспуб-ліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць вышэйшых дзяр-жаўных органаў, падбіраў і прызначаў кадры для работы ў іх.