Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай

Вялікае княства Літоўскае з першых дзён свайго існавання вымушана было прыняць на сябе ўдары нямецка-каталіцкіх захопнікаў. У другой палове XIV ст. найболыл сур'ёзным во-рагам княства стаў Тэўтонскі ордэн, які вёў захопніцкія войны пад лозунгамі хрысціянізацыі літоўцаў-паганцаў. Знешнепа-літычнае становішча ВКЛ ускладнялася і ў сувязі з узрастан-нем магутнасці Маскоўскай Русі, якая імкнулася далучыць заходнярускія, беларускія і ўкраінскія землі. Складаныя адносіы ў княства былі і з Польскім каралеўствам. Ваенныя сутычкі адбываліся пастаянна - тым больш што ў другой палове XIV ст. ВКЛ было значна мацнейшым за Полынчу.

У той час адносіны паміж Польшчай і Вялікім княствам імоўскім характарызаваліся не толькі сутычкамі, але і імкненнем да саюзу, асабліва ў пытанні процідзеяння Тэўтонскай агрэсіі. Збліжэнню дзвюх краін садзейнічаў ШЧаслівы выпадак. У 1370 г., пасля смерці Казіміра III, карона Польшчы перайшла да Анжуйскай дынастыі, якая кіравала ў Венгрыі. Аднак у 1382 г. кароль Людвік Анжуйскі памёр і на польскі трон была прызначана яго дачка Ядзвіга, якой у той час было 15 гадоў. Па ініцыятыве польскіх магнатаў і ката-пмкага духавенства Ядзвізе пачалі шукаць мужа, а Полыычы караля. Паколькі польскія феадалы былі зацікаўлены ва встанаўленні цесных сувязей з ВКЛ, вялікаму князю Ягайле было прапанавана на пэўных умовах стаць мужам Ядзвігі і каралём Польшчы.

Зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін з Польшчай была і ў Ягайлы. Саюз дазваляў умацаваць як знешнія, так і унутраныя пазіцыі пануючага класа Літоўскага княства. Па ініцыятыве Польшчы 14 жніўня 1385 г. у замак Крэва - рэзідэнцыю вялікага князя - прыехалі польскія паслы. Пачаліся перамовы з Ягайлам. У выніку перамоў былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога саюзу Полыпчы і ВКЛ, што і найшло ўвасабленне ў спецыяльным акце. У адпаведнасці з гэтым дакументам Ягайла абавязваўся далучыць усе землі ВКЛ да Польшчы; адпусціць усіх палонных палякаў; пры-няць каталіцкую веру і распаўсюдзіць яе ва ўсім княстве; за-нлаціць 200 тыс. флорынаў былому жаніху Ядзвігі, аўстрыйскаму прынцу Вільгельму як кампенсацыю за пару-пі шне дамоўленасцей. Пасля гэтага Ягайла быў абвешчаны каралём Польшчы.

Умовы саюзу (уніі) выклікаюць здзіўленне, бо тэкст гэтага дагавора нагадвае акт безагаворачнай капітуляцыі мацней-шай дзяржавы (ВКЛ) перад слабейшай (Польшчай). Нельга не пагадзіцца з прафесарам Я.А. Юхо, які гаворыць аб пазнейшай фальсіфікацыі каталіцкім духавенствам сапраўднага тэксту Крэўскага пагаднення1.

У лютым 1386 г. Ягайла ажаніўся з Ядзвігай і пераехаў у Польшчу, прызначыўшы намеснікам у Вялікім княстве свай-го брата Скіргайлу (Івана). Такім чынам, Крэўскае пагаднен-не не пашкодзіла незалежнасці княства, не прывяло да яго ліквідацыі (скасавання), а толькі ўстанавіла яго саюзныя ад-носіны з Польшчай пад вяршэнствам Ягайлы. Адасобленасць княства падкрэслівалася і тым, што адразу пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол і прызначэння вялікім князем літоўскім Скіргайлы Ягайла не зняў з сябе паўнамоцтваў гла-вы Вялікага княства, а ўзначаліў адначасова дзве дзяржавы. Тым самым была ўстаноўлена персанальная (асабістая) унія паміж гэтымі дзяржавамі.

Гісторыя даказала, што саюз паміж ВКЛ і Полыпчай быў выгадны абедзвюм дзяржавам і ўсім народам Усходняй Еўропы, бо дазваляў аб'яднаць сілы супраць нямецкай і та-тарскай агрэсій. Ён быў карысны і для развіцця вытворчых сіл, гандлёвых сувязей.

Выконваючы свае абяцанні, Ягайла пад націскам польскай шляхты і каталіцкага духавенства 20 лютага 1387 г. выдаў першую грамату (прывілей). Другая грамата (прывілей) была выдадзена Ягайлам 22 лютага 1387 г. і адрасавалася ката-ліцкаму духавенству, але закранала інтарэсы ўсяго народа і фактычна дапаўняла грамату ад 20 лютага.

Натуральна, што дыскрымінацыйныя для праваслаўнай знаці законы выклікалі ў яе асяроддзі рэзкае незадавальненне палітыкай вярхоўнай улады Вялікага княства, парадзілі сепа-ратысцкія настроі. Нездарма ўжо ў 1388 г. урад Скіргайлы вымушаны быў выкарыстаць дапамогу польскіх сіл супраць абуранага насельніцтва Віцебскай і Полацкай зямель.

Незадавальненне праваслаўнай знаці першым скарыстаў Вітаўт, які выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Руска-Літоўскага каралеўства, якое супраць стала б з аднаго боку Польшчы, а з другога - Масквы"1. Для яе ажыццяўлення Вітаўт узяў у саюзнікі (хаўруснікі) праваслаўную знаць, апа-ііцыйную каталіцкай Полыпчы, што вымусіла Ягайлу пайсці на кампраміс. Востраўскае пагадненне 1392 г. і Віленска-Радамская унія 1401 г. зафіксавалі ўступкі Ягайлы. Так, у выніку перагавораў у Востраве (каля Ліды) 5 жніўня 1392 г. было заключана пагадненне, паводле якога аслабілася пры-мусовае акаталічванне, не дазвалялася ўтрымліваць польскіх ваяроў у беларускіх і літоўскіх гарадах. Замест Скіргайлы вялікім князем літоўскім быў прызначаны Вітаўт, але і ён іфі.ізнаў верхаводства Ягайлы.

Востраўскае пагадненне спыніла ўнутраную барацьбу ў ВКЛ і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове персаналь-нвй уніі. Пагадненне юрыдычна аформіла тыя фактычныя узаемаадносіны, якія склаліся паміж дзвюма дзяржавамі пас-ля ўступлення Ягайлы на польскі прастол.

18 студзеня 1401 г. ў Вільні найболып уплывовыя феада-лы-католікі пацвердзілі саюз з Полынчай, а ў сакавіку таго ж года ў Радаме польскія феадалы прынялі аналагічную паста-нову. Такім чынам, саюз, заснаваны на персанальнай уніі, быў зноў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім дага-воры. Феадалы ВКЛ абяцалі выступаць супраць ворагаў і вхоўваць польскія інтарэсы як свае ўласныя, а польскія феа-двлы абяцалі бараніць інтарэсы літоўскай знаці.

Віленска-Радамская унія пацвердзіла адасобленасць і са-мастойнасць Вялікага княства, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы. Акт Віленска-Радамскай уніі вызначыў сутнасць дзяржаўна-прававой сувязі княства з Польшчай як персанальную унію дзвюх дзяржаў пад верха-водствам аднаго гасудара.

У гады княжання Вітаўта ВКЛ дамаглося найбольшай ма-гутнасці; нездарма летапісцы паэтызуюць і ўслаўляюць яго вобраз. Поспехі палітыкі Вітаўта ў пэўнай ступені з'яўляюцца вынікам яго цэнтралізатарскай палітыкі. Ён скасаваў буйныя княствы, у Полацк і Віцебск замест князёў былі накіраваны намеснікі і г.д.

Найболылы аўтарытэт Вітаўт набыў пасля разгрому Тэўтонскага ордэна 15 ліпеня 1410 г. пад Грунвальдам. Глыбокае задавальненне, атрыманае ў выніку сумеснага про-цістаяння крыжакам, выклікала да жыцця новыя спробы уніі і больш цеснае збліжэнне Польшчы і ВКЛ. Аднак Польшча, якую падштурхоўваў каталіцкі свет, жадала навязаць свае ўмовы ўсходняму суседу. Таму, калі па ініцыятыве Ягайлы ў кастрычніку 1413 г. у Гарадзельскім замку (на Заходнім Бугу) выпрацоўвалі ўмовы уніі дзвюх дзяржаў, кароль і польская шляхта пачалі шукаць падтрымку ў шырокіх слаях літоўскай і беларускай шляхты каталіцкага веравызнання.

Асноўныя палажэнні Гарадзельскай уніі юрыдычна зама-цаваны ў трох граматах (прывілеях). Першая выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-като-лікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у сваё гер-бавае брацтва. У другой феадалы-католікі прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечным сяброўстве і саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абяцалі не абіраць сабе князя без нарады і згоды польскіх феадалаў. Тыя у сваю чаргу у выпадку смерці Ягайлы таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. У трэцяй грамаце, якая ўвайшла ў гісторыю як Гарадзельскі прывілей, польскі кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, і дазваляць ім свабодна распа-раджацца маёмасцю ў сваіх маёнтках, каб узняць іх грамад-скае становішча. У прывілеі канстатавалася, што з прыняц-цем каталіцтва ВКЛ "далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца" Польскаму каралеўству.

Канстатацыя таго факта, што караля Польшчы павінны былі выбіраць толькі са згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ, свед-чыла аб раўнапраўным становішчы Вялікага княства і Поль-скага каралеўства, а словы аб зліцці дзяржаў не мелі ў той час новага дзяржаўна-прававога значэння, бо саюз дзвюх дзяржаў не змяніўся, застаўшыся ў форме персанальнай уніі.

Сцвярджэнне, што ўсе некатолікі, у асноўным правас-лаўныя, не павінны былі дапускацца на дзяржаўныя пасады і часядаць у панскай Радзе, мела ідэалагічны, а не практычны характар, бо болыпасць мясцовага кіраўніцтва і значная част-ка паноў-рады належалі да праваслаўнай веры1.

У 1430 г. з абраннем на вялікакняжацкі прастол Свід-рыгайлы, прыхільніка самастойнасці ВКЛ, адносіны паміж дзвюма дзяржавамі сапсаваліся настолькі, што справа дайшла да ваенных дзеянняў супраць Польшчы. Праз чатыры гады (1434 г.) пасля смерці Ягайлы унія была поўнасцю скасавана.

Другі этап персанальнай уніі ВКЛ з Польшчай пачаўся з абрання ў 1447 г. на польскі трон сына Ягайлы вялікага князя літоўскага Казіміра, які стаў на чале дзвюх самастойных паўнапраўных дзяржаў. Пасля смерці Казіміра ў 1492 г. унія была перапынена, а ў 1501 г., калі каралём Польшчы быў абраны вялікі князь літоўскі Аляксандр, адноўлена. Пасля смерці апошняга польскія феадалы зноў абралі сваім каралём вялікага князя Літоўскага Жыгімонта I і унія захавалася. Яна працягвала сваё існаванне і пасля ўступлення на польскі трон Жыгімонта II Аўгуста.

Такім чынам, з заключэннем у 1385 г. Крэўскай уніі быў заснаваны дзяржаўна-прававы саюз, з якога пачалося пасту-повае і ўстойлівае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам. Можна сцвярджаць, што да канца XVIII ст. гісторыя народаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы была звязана з гэтым саюзам. Ён унёс вялікія зме-ны ў дзяржаўны лад ВКЛ і Польшчы, істотна паўплываў на развіццё сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных сувязей гэтых народаў.