Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне

1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб на-данні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі народны камісарыят"1. Закон замацаваў права саюзных рэспублік наладжваць непасрэдныя сувязі з замеж-нымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У сувязі з гэтым Вяр-хоўны Савет БССР 24 сакавіка 1944 г. прыняў Закон аб утва-рэнні Народнага камісарыята замежных спраў і ўнёс шэраг адпаведных дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 г.2 (26 сакавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў БССР быў пера-твораны ў Міністэрства замежных спраў). Створаны нарка-мат разгарнуў вялікую работу, пацвярджэннем чаму з'явіўся ўдзел БССР у стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ў распрацоўцы яе Устава.

Пытанне аб членстве ўсіх савецкіх рэспублік у ААН было пастаўлена СССР восенню 1944 г. на перагаворах у Вашынг-тоне на віле Думбартон-Окс, аднак толькі на Ялцінскай кан-ферэнцыі ў лютым 1945 г. была дасягнута згода аб прадстаўніцтве дзвюх з 16 савецкіх рэспублік. Адразу ж пасля адкрыцця канферэнцыі 26 красавіка савецкая дэлегацыя пас-тавіла пытанне аб уключэнні ў ААН Беларусі і Украіны, ма-тываваўшы гэта тым, што яны з'яўляюцца суверэннымі рэс-публікамі, якія маюць права выхаду з СССР паводле як саюз-най, так і рэсггубліканскіх канстытуцый. Акрамя таго, пад-крэслівалася, што кожная з іх выставіла да 1 млн байцоў у Чырвоную Армію і што менавіта гэтыя рэспублікі прынялі на сябе першы ўдар фашызму.

Рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік першапачатко-вых членаў ААН было прынята адзінагалосна. 6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з наркомам замежных спраў К.В. Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і 8 мая ўключылася ў работу канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў-заснавальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Устаў ААН, які 30 жніўня 1945 г. быў ратыфікаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.

Удзел у рабоце ААН паклаў пачатак новаму этапу знеш-непалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпавед-насці з нормамі міжнароднага права і ажыццяўлялася ў роз-ных міжнародна-прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжура-давых арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала да-памогу краінам, якія сталі на шлях развіцця. Цэнтральныя (Прэзідыум ВС БССР, Саўмін БССР, МЗС БССР) і замежныя (прадстаўніцтвы, дэлегацыі і інш.) органы знешніх зносін выступалі з дэкларацыямі, заявамі і адозвамі па агульных і асобных пытаннях міжнародных адносін. 3 цягам часу ўстанавіліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з урадамі дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі.

Беларусь мела сваіх пастаянных прадстаўнікоў пры штаб-кватэрах некаторых міжнародных арганізацый. Пастаяннае прадстаўніцтва нашай дзяржавы пры ААН і цяпер садзей-нічае абароне знешнепалітычных інтарэсаў рэспублікі ў роз-ных органах Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дапамагае ўступаць у дзелавыя кантакты з прадстаўнікамі іншых дзяржаў пры ААН. БССР мела пастаянных прадстаўнікоў пры еўрапейскім аддзяленні ААН і іншых арганізацыях у Жэневе, пры ЮНЕСКА ў Парыжы. Пэўныя функцыі рэспубліканскага органа знешніх зносін выконвала і Пастаяннае прад-стаўніцтва Саўміна БССР пры Саўміне СССР.

Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзяржавамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і місій СССР, хоць канстытуцыі БССР і СССР не змяшчалі якіх-небудзь пала-жэнняў, што перашкаджалі наладжванню і развіццю непас-рэдных дыпламатычных сувязяў БССР з замежнымі дзяржа-вамі.

У пасляваенны перыяд далейшае развіццё атрымалі міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР, такія як непасрэдныя перагаворы з замежнымі дзяржа-вамі. Так, восенню 1944 г. праводзіліся беларуска-польскія перагаворы па пытанні змянення лініі дзяржаўнай граніцы.

Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне многабаковых дагавароў з замежнымі дзяржа-вамі. У 40-80-я гг. рэспубліка ўдзельнічала больш чым у 300 розных міжнародных канферэнцыях. Сярод іх трэба адзна-чыць Парыжскую мірную канферэнцыю 1946 г., скліканую з мэтай выпрацоўкі мірных дагавороў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй - былымі саюзнікамі Гер-маніі.

Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права ажыццяўляўся ў ходзе дыпламатычных кансультацый і пера-гавораў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся як на двухбаковай, так і на многабаковай аснове. БССР заўсёды прымала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) канферэнцыях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асобных галін і інстытутаў міжнароднага права. Разам з дэлегацыямі СССР і УССР дэлегацыя Беларускай ССР удзельнічала ў рабоце Дыпламатычнай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949 г. На гэтай канферэнцыі былі выпрацаваны канвенцыі аб паляп-шэнні лёсу раненых, хворых і асоб, якія пацярпелі караблек-рушэнне; аб абыходжанні з ваеннапалоннымі; аб абароне цывільнага насельніцтва ў час вайны і інш.

У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Гааг-скай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у 1958 і 1960 гг. - у Жэ-неўскай і Брусельскай канферэнцыі па кадыфікацыі важней-шых нормаў дыпламатычнага права, у 1963 г. - у Венскай канферэнцыі па консульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэнцыях па паветраным праве ў Гаазе (1970), Манрэалі (1971), Рыме (1973), па дарожным руху ў Жэневе (1968), па праве міжнародных дагавороў у Вене (1968 - 1969) і г.д.

Вялікай была дагаворная практыка БССР. Заключаныя рэспублікай дагаворы ахопліваюць самыя розныя бакі міжнароднага жыцця. Гэта Статут Міжнароднага суда. Кан-венцыя Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі ад 11 кь"т-рычніка 1947 г., Міжнародная канвенцыя электрасувязі ад 22 снежня 1952 г., Канвенцыя аб палітычных правах жанчын ад 31 сакавіка 1953 г., Сусветная паштовая канвенцыя ад 3 каст-рычніка 1957 г., Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі ад 7 сакавіка 1966 г., Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкары-станні касмічнай прасторы, уключаючы Месяц і іншыя ня-бесныя целы, ад 27 студзеня 1967 г., Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 19 сакавіка 1969 г., Дагавор аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў і ў яго нетрах ядзернай зброі і іншых відаў зброі ма-савага знішчэння ад 7 лютага 1971 г. і інш.1

Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ва ўсіх чарговых і не-чарговых сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Яе члены вылу-чаліся на розныя кіруючыя пасты ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, уключаючы пасады намесніка старшыні Генеральнай Асамблеі, старшынь, намеснікаў і дакладчыкаў галоўных камітэтаў Генеральнай Асамблеі, а таксама выбіраліся ў склад розных камісій ААН: па эканоміцы і занятасці; па транспарце; па правах чалавека; па правах жанчын і інш. БССР выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета, Выканкама Міжнароднага дзіцячага фонду, а таксама ў Савет Бяспекі ААН.

Немалаважным з'яўлялася членства Беларускай ССР у спецыялізаваных установах ААН, створаных на аснове міжурадавых пагадненняў, - Сусветнай мэтэаралагічнай ар-ганізацыі (СМА), Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Міжнародным саюзе электрасувязі (МСЭ), Сусветным паш-товым саюзе (СПС), Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пы-таннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), Міжнародным Агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш.

Прытрымліваючыся ва ўсіх пытаннях "узгодненай лініі сацыялізму", Беларуская ССР разам з СССР і УССР дабіліся прыняцця шэрагу актаў у абарону інтарэсаў працоўных у капіталістычных і тых краінах, што сталі на шлях развіцця, а таксама цэлага шэрагу дакументаў па раззбраенні.

Пашыраліся міжнародныя сувязі БССР у галіне асветы, навукі і культуры. Адбываўся абмен дэлегацыямі, пра-водзіліся вечары дружбы, арганізоўваліся міжнародныя мас-тацкія выстаўкі, семінары, навуковыя канферэнцыі і інш.

Такім чынам, пасля ўступлення ў члены ААН БССР атры-мала рэальную магчымасць лічыць сябе суверэнным і раўнапраўным удзельнікам міжнароднага права.

Улічваючы ўсё вышэйсказанае, можна з упэўненасцю ска-заць, што Беларуская ССР атрымала рэальную магчымасць ажыццяўляць знешнепалітычную дзейнасць толькі пасля прыняцця Закона ад 1 лютага 1944 г., хоць права выступаць на міжнароднай арэне яна мела яшчэ ў адпаведнасці з Маніфестам ад 1 студзеня 1919 г. і Канстытуцыяй 1919 г., гэта значыць з дня свайго ўтварэння.

Аднак трэба адзначыць, што рэспубліка была самастойнай у міжнародных зносінах і ў адпаведнасці з мэтамі і прынцы-памі Устава ўдзельнічала ў развіцці эканамічнага, культурна-га і навуковага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі толькі фармальна. Нягледзячы на юрыдычны статус суб'екта міжнароднага права, Беларуская ССР заўсёды дзейнічала ў рамках адзінай палітыка-ідэалагічнай лініі СССР, намечанай ЦК КПСС. Гэта знаходзіла практычнае ўвасабленне ў дакладным прытрымліванні "ўзгодненай лініі" ў міжнародных зносінах савецкіх рэспублік. У гэтым сэнсе, відаць, можна часткова пагадзіцца з вядомым даследчыкам знешне-палітычнай дзейнасці Беларусі ў пасляваенныя гады У.Е. Снапкоўскім, які сцвярджае: "Нягледзячы на тое, што савецкаму ўраду ўдалося дабіцца ўключэння Украіны і Бела-русі ў склад першапачатковых членаў Арганізацыі Аб'ядна-ных Нацый, знешнепалітычная дзейнасць гэтых дзвюх рэс-публік (не кажучы ўжо пра астатнія) заставалася абмежава-най жорсткім дыктатам Цэнтра. Беларуская ССР не з'яўлялася самастойным суб'ектам міжнароднага права, не прызнавалася міжнародным супольніцтвам як суверэнная і незалежная дзяржава"1.