Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Глава 9

АДМЕНА ПРЫГОННАГА ПРАВА IБУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ НА ТЭРЫТОРЫІБЕЛАРУСІ

9.1. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы

дзяржаўнага кіравання і самакіравання

пасля адмены прыгоннага права

Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён, эканамічнае становішча якога вызначала сельская гаспадарка. Асноўную масу насельніцтва (72,3 %) складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных. Акрамя таго, ме-лася нязначная колькасць удзельных (належалі царскай сям'і), паезуіцкіх, ленных, царкоўных і манастырскіх сялян.

Нягледзячы на прыгоннае права, паступовае развіццё эка-номікі непазбежна выводзіла Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гзтаму працэсу працівілася дваранства, якое трымалася за саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашырапі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну (у 50-я гг. на ёй было звыш 90 % сялян).

На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства адказ-вала супраціўленнем. Толькі ў перыяд 1858-1860 гг. на Бела-русі адбылося больш за 40 сялянскіх выступленняў. Урад Аляксандра II, разумеючы, што ў грамадстве склалася выбу-ховая сітуацыя і прадухіліць яе можна толькі скасаваннем прыгоннага права, пачаў падрыхтоўку сялянскай рэформы ў заходніх губернях. На думку царскага ўрада, памешчыкі гэ-тага рэгіёна былі найболып падрыхтаваны да скасавання прыгону ў сувязі з тым, што многія з іх у сярэдзіне XIX ст. ужо былі ўцягнуты ў рыначныя таварна-грашовыя адносіны.

У верасні 1857 г. дваранскія камітэты Віленскай, Гродзен-скай і Ковенскай губерняў праз генерал-губернатара У.І. Назі-мава накіравалі ў Пецярбург адрасы (хадайніцтвы), у якіх вы-казалі сваё жаданне вызваліць сялян ад прыгону, але без зямлі.

У адказ 20 лістапада 1857 г. паследаваў рэскрыпт Аляксандра II на імя Назімава, які дазваляў ствараць спецыяльныя два-ранскія камітэты для распрацоўкі праектаў скасавання пры-гоннага права, а таксама палажэнняў аб паляпшэнні быту па-мешчыцкіх сялян і падаць іх у Галоўны камітэт па сялянскай справе (так з лютага 1858 г. стаў называцца Сакрэтны камітэт, які быў створаны Аляксандрам II у студзені 1857 г.). Падрых-тоўкай праектаў займаліся і міністэрствы.

Трэба адзначыць, што прапановы беларускіх памешчыкаў аказаліся настолькі рабаўніцкімі, што рэдакцыйныя камісіі, створаныя ў сакавіку 1859 г. пры Галоўным камітэце, адхілілі іх. Было распрацавана спецыяльнае "Местное положенне о поземельном устройстве крестьян, водворенных на поме-шнчьнх землях, в губерннях: Внленской, Гродненской, Ко-венской, Мннской н частн Внтебской". У Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні землеўпарадкаванне сялян праводзілася па "Местному положению для великорусских, новороссийских и белорусских губерний".

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяр-жаўным саветам заканадаўчыя акты (палажэнні) аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі паз-баўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён мог сам звяр-тацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучалыгую ўстанову.

Паводле "Палажэнняў 19 лютага" ўся зямля маёнткаў аб-вяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў ка-рыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з'яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку. Памер павіннасцей вызначаўсярезалежна ад памеру надзелу, але не мог перавышаць інвентарную норму. За вы-кананне павіннасцей сяляне паветаў неслі асабістую адказ-насць перад памешчыкам, бо надзел адводзіўся ў падворнае карыстанне кожнаму гаспадару.

Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавя-занымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзелу і павіннасці за яго. "Мясцовае палажэнне", якое тычылася Віленскай, Гродзен-скай, Мінскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні, не вы-значала пэўныя нормы надзелаў сялян. У іх пастаянным ка-рыстанні захоўваліся прысядзібныя і ворныя землі і ўгоддзі, якімі яны, згодна з інвентарамі, карысталіся да 1861 г. Калі ў сялян было больш зямлі, чым паказана ў інвентары, або ў па-мешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель, то апошні меў права адрэзаць на сваю карысць да 1/6 часткі ся-лянскага надзелу.

У беларускіх паветах, дзе панавала абшчыннае землека-рыстанне (Магілёўская і восем паветаў Віцебскай губерні), вышэйшы памер зямельных надзелаў складаў ад 4 да 5,5 дзе-сяціны, ніжэйшы - 1/3 ад вышэйшага. Згодна з устаўнымі граматамі сялянам давалася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Капі памер надзелу пера-вышаў вышэйшы, памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. Захаванне ў гэтых губернях абшчыннага зем-лекарыстання гарантавала яму спраўнае выкананне ўста-ноўленых павіннасцей праз кругавую паруку.

Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шля-хам завышэння цаны за зямлю. На Беларусі яна была ў 3 - 4 разы болыпай, чым сярэдняя рыначная. Неабходных для вы-купу грошай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплочваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты бела-рускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шыро-кага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Яно было задушана/аднак царскі ўрад быў вымушаны пайсці на ўступкі. 1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін у Ковен-

скай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветах Віленскай гу-берні, а праз тры месяцы ён быў распаўсюджаны на Ма-гілёўскую і беларускія паветы Віцебскай губерні. 3 1 мая 1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павя-товыя казначэйствы.

Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся праверачныя ка-місіі, якія павінны былі правяраць дакладнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя граматы ануляваліся. У выніку частцы сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і выкупныя плацяжы, за імі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і г.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 г.

Такім чынам, у 1863 г. феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны шляхам спынення часоваабавязанага стано-вішча сялян, што стварыла ўмовы для больш хуткага раз-віцця капіталістычных адносін. Невыпадкова У. I. Ленін ад-носіў парэформенную Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні да раёнаў, у якіх пераважалі прыкметы ка-піталістычнай сістэмы, а Віцебскую і Магілёўскую губерні -да раёнаў са змешанай сістэмай гаспадарання .

Аднак наяўнасць перажыткаў, перш за ўсё буйнога памешчыцкага землеўладання, вызначыла для Беларусі павольны, паступовы ("прускі") шлях буржуазна-аграрнай эвалюцыі, дзякуючы чаму буйная памешчыцкая гаспадарка, якая перарастала ў буржуазную, надоўга захавала свае прыгон-ніцкія рысы.

Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены ў мясцо-вых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У да-паўненне да старога дзяржаўнага паліцэйскага апарату ства-раліся новыя органы ўлады і пасады: у губернях – губернскія па сялянскіх справах установы ("присутствия"); у паветах -міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. -павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1889 г. – земскія ўчастковыя начальнікі і іх павятовыя з'езды; у валасцях -валасныя сходы, валасны старшыня, валасное праўленне, ва-ласны сялянскі суд; у сёлах - сельскі сход, сельскі стараста1.

Губернскія па сялянскіх справах установы2 разглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кантралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сяля-намі аб зямельных надзелах, а таксама вырашалі іншыя пы-танні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.

У кожным павеце назначаліся тры - пяць участковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся правядзеннем рэформы ў жыццё. Пасрэднікамі маглі быць дваране, якія мелі не менш 500 дзес. зямлі або 150 дзес. зямлі і дыплом аб заканчэнні навучальнай установы з правам на чын XII класа. Яны пры-значаліся губернатарамі і зацвярджаліся Сенатам. Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пасрэднікі, - складанне і зацвярджэнне ўстаўных грамат аб умовах землеўпа-радкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скаргаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб патравах, парубках лесу і інш.).

У састаў павятовага з'езда міравых пасрэднікаў уваходзілі міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (старшы-ня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. Павятовы з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў.

Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г. Затым іх функцыі былі перададзены новаўтвораным павятовым ус-тановам ("прнсутствням") па сялянскіх справах. У павятовае "прнсутствне" ўваходзілі павятовы прадвадзіцель дваранства, павятовы спраўнік, старшыня земскай павятовай управы і адзін з ганаровых міравых суддзяў. Але на Беларусі ў той час не было ні земстваў, ні міравых судоў, таму галоўнай асобай над сялянамі стаў павятовы спраўнік і падначаленыя яму па-ліцэйскія.

У 1889 г. павятовыя "прнсутствня" былі скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры - чатыры воласці і нагля-даў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскарджваць у павятовы з'езд земскіх начальнікаў, а пастановы з'езда - у губернскае "прнсутствне".

"Палажэнні 19 лютага" прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады вы-біралі на сходзе старасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў на валасных сходах - валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.

Валасное праўленне складалася са старшыні, усіх сельскіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае месца займаў ва-ласны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў большасць валасных спраў.

Трэба заўважыць, што функцыі органаў сялянскага сама-кіравання былі вельмі абмежаваныя. Фактычна гэтыя органы павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адно-сіліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем ся-лянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных узаемаадносін сялян, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай служ-бы (соцкія, дзесяцкія) і г.д.

9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы

Развіццё капіталістычных адносін, адмена прыгоннага права выклікалі патрэбу змены ўсёй судовай сістэмы краіны, яе дэмакратызацыі. Судовая рэформа рыхтавалася больш за 5 гадоў і пачала праводзіцца ў жыццё ў 1864 г. Яна замацавала новыя асновы судовага ладу і судаводства, паслядоўна і поўна ўвасобіўшы прынцыпы буржуазнага права, што было значным крокам наперад у параўнанні з дарэформеннай судова-працэсуальнай сістэмай.

Асноўныя палажэнні рэформы адлюстраваны ў чатырох заканадаўчых актах: "Учрежденне судебных установленнй", "Устав уголовного судопронзводства", "Устав гражданского судопронзводства" н "Устав о наказаннях, налагаемых мнро-вымн судьямн". Можна сцвярджаць, што ўвядзенне 20 лістапада 1864 г. гэтых судовых статутаў было адным з га-лоўных мерапрыемстваў па пераўтварэнні дваранскай ма-нархіі ў манархію буржуазную. Справа ў тым, што ў аснову рэформы была пакладзена тэорыя раздзялення ўлад. Судовыя статуты абвясцілі аддзяленне суда ад адміністрацыі, увядзен-не агульнага ўсесаслоўнага суда, роўнасць усіх перад судом, нязменнасць суддзяў і следчых, выбарнасць міравых суддзяў і прысяжных засядацеляў, галоснасць, вуснасць, непасрэд-насць і спаборнасць судовага працэсу, права абвінавачанага на абарону. Важным вынікам рэформы стала заснаванне ад-вакатуры для абароны па крымінальных і прадстаўніцтва інтарэсаў старон па цывільных справах.

3 мэтай нагляду за судамі, следствам і месцамі зняволення была рэарганізавана пракуратура, якая змяняла напрамак сва-ёй дзейнасці. 3 органа кантролю за вытворчасцю спраў у сферы кіравання ("око государства") яна ператваралася ў ор-ган абвінаваўчай улады. "Прокуратура есть постоянное су-дебно-адмнннстратнвное учрежденне, состояшее нз лнц, на-значенных от правнтельства н обязанных по долгу службы охранять законы н преследовать преступннков во нмя обіце-ственных ннтересов..."1.

Згодна з законам ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцо-выя і агульныя суды. Да мясцовых належалі міравыя суды і з 'езды міравых суддзяў, да агульных - акружныя суды (ад аднаго да трох на губерню) і судовыя палаты (адна на не-калькі губерняў).

У міравых судах справы аднаасобна разглядаў міравы суддзя. Міравыя суды са спрошчаным судаводствам ствараліся па тры - чатыры ў адным павеце. Такім чынам, павет складаў міравую акругу, падзеленую на міравыя ўчасткі, у кожным з якіх знаходзіўся ўчастковы міравы суддзя. Апрача ўчастковых былі і ганаровыя міравыя суддзі, якія маглі разглядаць справы, але не ўваходзілі ў штаты Міністэрства юстыцыі і не атрым-лівалі жалавання. З'езд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і разглядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзяў. Міравым судам былі падсудныя цывільныя справы пры цане іска да 500 руб. і крымінальныя, па якіх пра-дугледжваліся арышт да трох месяцаў, грашовае спагнанне да 300 руб. ці заключэнне ў работны дом да аднаго года.

Акруговы суд, як правіла, складаўся з цывільнага і кры-мінальнага аддзяленняў, а апошняе - з кароннага суда і суда прысяжных засядацеляў. Акруговым судам былі падсудныя ўсе крымінальныя справы за выключэннем палітычных і пэўных службовых злачынстваў.

Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прад-стаўленні міністра юстыцыі пажыццёва. Яны павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў пра-ваахоўных органах не менш як тры гады. Узначальваў акру-говы суд старшыня, а аддзяленнямі кіравалі яго намеснікі.

Судовыя палаты дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Аднак крымінальныя справы, якія разгляцаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, апеля-чаму перагляду не падлягалі. Па некаторых кры-мінальных справах, напрыклад па палітычных, судовыя пала-ты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі.

Акруговыя суды Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губер-няў падпарадкоўваліся Віленскай судовай палаце. Магілёўскі акружны суд быў аднесены да сферы дзейнасці Кіеўскай, а Віцебскі - Пецярбургскай судовай палаты.

Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вяр-хоўным судом у Расіі з'яўляўся правячы Сенат, які ўключаў два дэпартаменты - цывільны і крымінальны. 3 канца XIX ст. Сенат займаўся абнародаваннем і тлумачэннем законаў, мог іыдаваць адміністрацыйныя распараджэнні.

Аналізуючы судовую рэформу, трэба заўважыць, што ў яе правядзенні на тэрыторыі Беларусі выявіліся спецыфічныя асаблівасці. Да апошніх адносіліся: сувязь судовай рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на падаўленне польскага нацыянальна-вызваленчага руху; увядзенне судовых статутаў па частках; адкрыццё мясцовых і агульных судоў у розны час. Па палітычных прычынах судовая рэформа на Беларусі пачалася, па сутнасці, толькі ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя суды, а акруговыя суды з інстытутамі прысяжных засядацеляў былі ўтвораны ў заходніх губернях аж у 1882 г.

Свае асаблівасці меў і парадак фарміравання судовых ор-ганаў Беларусі. Па законе міравы суддзя павінен быў вы-бірацца на павятовым земскім сходзе са спісу кандыдатаў, які папярэдне зацвярджаў губернатар. Згодна з "Временнымн правнламн об устройстве мнровых судебных установленнй в губерннях: Внленской, Ковенской, Гродненской, Кневской, Волынской, Подольской, Мннской, Внтебской н Могнлев-ской, впредь до введення земскнх учрежденнй" ад 23 чэрвеня 1871 г. міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся ўрадам. Як сведчыць адзначаны нарматыўны акт, у беларускіх губер-нях гэта былі памешчыкі, якія заслугоўвалі поўнага даверу ў сувязі з адсутнасцю тут да 1911 г. земстваў. На Беларусі пры-значаліся і ганаровыя суддзі. Акрамя таго, абмяжоўваўся ўдзел мясцовага апалячанага дваранства ў дзейнасці міравых і акружных судоў, а таксама ўразаліся правы асоб іудзейскага веравызнання пры фарміраванні саставу прысяжных засяда-целяў і разглядзе пэўных катэгорый спраў у акружных судах з удзелам прысяжных засядацеляў.

Тым часам, нягледзячы на згаданыя акалічнасці, судовая рэформа была найбольш паслядоўнай з усіх буржуазных рэ-формаў 60-70-х гг. XIX ст. Праўда, і яна не скасавала сас-лоўнасці (працягвалі дзейнічаць сялянскія, духоўныя, камер-цыйныя суды), рабіла выключэнне з агульнага парадку для судаводства па справах аб злачынствах супраць рэлігіі, аб дзяржаўных і службовых злачынствах.

Як было адзначана, Беларусь у XIX ст. уяўляла сабой аг-рарны рэгіён, асноўную масу жыхароў якога складалі сяляне. Таму мэтазгодна сказаць некалькі слоў аб сялянскім валасным судзе, які выбіраўся штогод валасным сходам у складзе 4-12 суддзяў. Справы ў судзе павінна была разглядаць ка-легія не менш чым з трох суддзяў. Валасному суду былі пад-судныя справы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама па ня-значных крымінальных або адміністрацыйных правіннасцях. Ён меў права прысуджаць сялян да сямі дзён арышту, караць дубцамі да 20 удараў, штрафаваць да 3 руб., прыгаворваць да грамадскіх работ да шасці дзён. Такім чынам, валасны ся-лянскі суд дзейнічаў на аснове традыцый і нормаў звычаёвага права, санкцыянаванага дзяржавай, што было перажыткам сярэдневякоўя.

1 студзеня 1864 г. было выдадзена "Палажэнне аб гу-бернскіх і павятовых земскіх установах", згодна з якім утва-раліся губернскія і павятовыя земскія сходы як распарадчыя ўстановы і губернскія і павятовыя ўправы - як выканаўчыя.

Земскія ўстановы ствараліся для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслу-гоўвакнем насельніцтва і іншымі сферамі грамадска-культурнага жыцця. Выбары тут праводзіліся на аснове маё-маснага цэнзу па трох курыях - памешчыцкай, гарадской і сялянскай. Выбарчы закон забяспечваў перавагу ў земствах прадстаўнікам дваранства і буржуазіі. Для сялян выбары былі шматступеннымі - сельскі і валасны сходы, павятовы з'езд.

Выбары земскіх устаноў праводзіліся адзін раз у тры гады, а павятовыя і губернскія земскія сходы склікаліся адзін раз у год на некалькі дзён. Старшынствавалі на іх адпаведна павя-товыя і губернскія прадвадзіцелі дваранства.

Асноўная праца ў земскіх установах выконвалася ў павя-товых і губернскіх управах, што з'яўляліся пастаянна дзею-чымі органамі і мелі чыноўнікаў, якія кіравалі рознымі га-лінамі мясцовых спраў.

На Беларусі земская рэформа не праводзілася аж да пачат-ку XX ст. у сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863 - 1864 гг. не давяраў мясцовым апалячаным памешчы-кам, якія складалі пераважную большасць у краі і пры выба-рах земскіх устаноў па законе 1864 г. маглі захапіць іх у свае рукі. Дапусціць такога царызм ніяк не мог. На ўтварэнне выбарных земстваў, прычым у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях і па спецыяльным выбарчым законе, урад адважыўся толькі ў 1911 г.1

Згодна з указам ад 14 сакавіка 1911 г. аб ажыццяўленні ў беларускіх губернях "Палажэння аб земствах з некаторымі папраўкамі і змяненнямі" сельская грамада магла пасылаць у выбарчыя сходы паветаў не больш як адну трэць усіх глас-ных, а ў выбарчыя сходы губерняў - толькі аднаго сялянскага гласнага ад кожнага павета.

Паводле ўказа ад 14 сакавіка 1911 г., што быў уведзены ў парадку прымянення артыкула 87 Асноўных Дзяржаўных Законаў, выбаршчыкі падзяляліся на дзве курыі: польскую і рускую. Законам істотна ўрэзваліся правы апалячанага на-сельніцтва Беларусі па фарміраванні земскіх устаноў і ўдзелу ў іх працы; амаль поўнасцю адхіляліся ад удзелу ў земствах асобы іудзейскага веравызнання. Быў уведзены даволі высокі маёмасны цэнз: у выбарах маглі ўдзельнічаць сяляне, якія мелі не менш 75 - 125 дзес. зямлі, і гараджане, якія валодалі нерухомай маёмасцю коштам не ніжэй чым 750 - 7500 руб. Каб колькасна ўзмацніць "рускую курыю", у яе склад уклю-чаліся нават багатыя немцы, латышы і інш.

Што тычыцца структуры і кампетэнцыі земскіх губернскіх і павятовых сходаў і ўпраў, то губернатарам і міністру ўнутраных спраў было дадзена права прыпыняць выкананне іх распараджэнняў, "калі яны супярэчылі законам ці дзяр-жаўнай карысці". Такая фармулёўка заканадаўства давала магчымасць губернатарам прыпыняць практычна любое ра-шэнне земстваў.

Рэформа гарадскога самакіравання, паводле "Гарадавога палажэння" ад 16 чэрвеня 1870 г., пачалася на Беларусі толькі ў 1875 г. Яна грунтавалася на буржуазным прынцыпе ўсесаслоўных выбараў органаў кіравання пры адпаведным маёмасным цэнзе. Выбарным правам карысталіся ўсе пла-целынчыкі гарадскіх падаткаў. Яны выбіралі на пэўны тэрмін членаў гарадской думы (гласных), якія фарміравалі свой вы-канаўчы орган - гарадскую ўправу. Старшынстваваў у га-радскіх думе і ўправе гарадскі галава. Дзейнасць гэтых орга-наў рэгулявалася губернскімі па гарадскіх справах устано-вамі, падначаленымі губернатарам.

Такім чынам, калі характарызаваць мясцовае кіраванне Беларусі ў перыяд капіталізму, то неабходна вылучыць спе-цыфічныя рысы, якія адрозніваюць яго ад упраўлення ва ўнутраных раёнах Расійскай Імперыі. Перш за ўсё трэба ад-значыць, што да канца самаўладдзя тут заставалася Віленскае генерал-губернатарства і па меры абвастрэння супярэчнасцей паўнамоцтвы генерал-губернатара ўзрасталі, а тэрыторыя пашыралася шляхам далучэння суседніх губерняў1.

Спецыфічным было кіраванне і ў беларускіх паветах. Так, мясцовыя павятовыя прадвадзіцелі дваранства не выбіраліся, а прызначаліся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў. Большасць адміністрацыйных і судовых пасад займалі рускія дваране праваслаўнага веравызнання. Пры аналізе права, якое існавала на тэрыторыі Беларусі ў перыяд развіцця ка-піталізму, трэба адзначыць і тое, што ў гэты час мясцовае права было амаль поўнасцю заменена правам Расійскай Ім-перыі. Толькі ў грамадзянскім праве яшчэ захоўваліся нека-торыя мясцовыя асаблівасці (чыншавае карыстанне нерухомай маёмасцю, некаторыя сервітуты і інш.)2.