Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI - XVIII ст.

У другой палове XVI - XVIII ст. галоўнай крыніцай права на Беларусі, як і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, з'яўляўся III Статут Вялікага княства Літоўскага. Пачалі рабіцца шматлікія спробы ўнесці ў яго змены, паколькі Статут 1588 г. насуперак акту Люблінскай уніі заканадаўча аформіў заха-ванне Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы. Складальнікі новага Статута нібы не заўважылі ці не зразумелі акта уніі аб уключэнні ВКЛ у склад Польшчы, а таму прадстаўнікі апош-няй патрабавалі ўнясення паправак у некаторыя артыкулы, асабліва ў тыя, што забаранялі іншаземцам займаць пасады і набываць землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Польская шлях-та лічыла, што гэтыя артыкулы супярэчаць акту Люблінскай уніі і павінны быць скасаваны. Аднак дамаганні кароннай шляхты былі адхілены і змест Статута некаторы час заста-ваўся без карэнных змяненняў. 3 цягам часу прымаліся новыя законы, якія дапаўнялі Статут або нават уносілі ў яго змены. Напрыклад, калі ў 1668 г. быў выдадзены закон, па якім за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, то нормы гэтага акта рас-паўсюджваліся і на тэрыторыю княства Літоўскага. Па законе 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сойма і суддзямі Галоўнага трыбунала. Згодна з соймавай пастановай у канцы XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім у якасці дзяржаўнай замест беларускай абвяшчалася польская мова.

Важнай крыніцай права ў XVIII ст. становіцца звод законаў пад назвай "Валюміна легум" ("Кніга законаў"), у якім былі сабраны соймавыя пастановы, прывілеі і іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія дзейнічалі на тэрыторыі Полыпчы, Вялікага княства Літоўскага і Правабярэжнай Украіны да 1793 - 1795 гт. Упершыню 8 тамоў "Валюміна легум", у якіх сабраны акты за 1347 - 1779 гг., былі выдадзены ў Варшаве ў 1732 - 1782 гг.

Такім чынам, у гэтым выданні былі змешчаны нарма-тыўна-прававыя акты, якія дзейнічалі, і тыя, што фактычна страцілі юрыдычную сілу.

Дарэчы, "Валюміна легум" - неафіцыйнае выданне і не з'яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамі з ары-гінальных крыніц у гэты зборнік уключаны і дакументы, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага асаб-лівую каштоўнасць маюць акты "Валюміна легум" аб дзей-насці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, сацыяльна-эканамічным становішчы насельніцтва1.

Значэнне крыніцы права мелі таксама акты, якія былі змешчаны ў якасці дадатка да Статута 1588 г. і выдадзены на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гт.2 У тэксце трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1786 г. былі змешчаны закон аб утварэнні Галоўнага трыбунала і камен-тарыі да яго, алфавітна-прадметны ўказальнік і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.

Найбольш значныя змяненні права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асабліва да перыяду дзейнасці Чатырохга-довага сойма, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай па наказе Ка-цярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанай у склад Расіі тэры-торыі былі створаны Пскоўская і Магілёўская губерні. Уста-наўлівалася, што "суд і расправа" ў гэтых землях, якія ты-чацца асабістых спраў, павінны разглядацца на падставе мяс-цовых "законаў і звычаяў і іх моваю", гэта значыць - па Статуце 1588 г. "Справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян", падлягалі разгляду ва ўстановах, "кон от власта верховной на то устроены"1.

Такім чынам, крыніцамі права ў Пскоўскай і Магілёўскай губернях па найбольш важных крымінальных справах, асаб-ліва па справах аб дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Са-борнае ўлажэнне 1649 г., "Артыкул воінскі" і іншыя акты ра-сійскай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх кры-мінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., а па якіх - рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай Імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся шляхтай, якая мела не менш 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шлях-ціцы, якія мелі не менш чым 20 сялян. Змяняўся час пасяд-жэнняў земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры восеньска-зімовыя месяцы (з 1 лістапада па 1 сакавіка). Указам Сената ад 28 жніўня 1772 г. забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі, бо "белорусское шля-хетство нздавна не нмело сего в обыкновеннн"2.

Далучэнне ўсходніх раёнаў Беларусі да Расіі ў выніку пер-шага падзелу Рэчы Паспалітай выклікала неабходнасць унесці змены ў парадак разгляду спраў у Галоўным судзе ВКЛ (тры-бунале). Згодна з соймавай пастановай 1775 г. ён павінен быў праводзіць свае сесіі замест Вільні, Менска і Наваградка толькі ў Вільні і Гародні. Пачатак Віленскай сесіі Галоўнага суда ўстанаўліваўся 15 лістапада, Гарадзенскай - 1 мая.

Сойм Рэчы Паспалітай у 1786 г. змяніў тэрміны правяд-зення сесій земскіх судоў. Так, суды Менскага і Берасцейска-га ваяводстваў павінны былі разглядаць справы на адной сесіі з 1 кастрычніка да 31 студзеня замест трох сесій, якія прадуг-леджваліся Статутам. Змяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх судоў і ў іншых ваяводствах і паветах.