Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

22. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай.

Прычыны падзелаў РП заключаліся перш за ўсё ва ўнутрыпалітычным становішчы дхяржавы. Яно харвктарызавалася як палітычны крызіс, або бязладзе. Гэты стан быў выклікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі.

Унутрыпалітычна становішча ўскладнялася знешнепалітычнымі абставінамі, звязанымі ў пачатку XVIII ст з баявымі дзеяннямі ў гады Паўночнай вайны. РП стала “заездным дваром і карчмой” для іншаземных войскаў. Такое становішча дазваляла суседнім дзяржавам ўмешвацца ва ўнутраныя справы РП.

З другой паловы XIX ст. быў здейснены цэлы шэраг рэформаў, накіраваных на ўзмацненне РП. У эканамічнай галіне пэўны поспех мелі рэформы А.Тызенгаўза, дзякуючы якім пачала замацоўвацца такая форма прамысловай вытворчасці як мануфактура. У галіне асветы пачаткам рэформы стала дзейнасць Адукацыйнай камісіі, арганізаванай у 1773 г.,па адрыцці школ сярэдняй ступені. У палітычнай галіне права ”ліберум вета” было часткова абмежавана (канчаткова аменена толкі ў 1791 г.).

У 1772 г. у Пецярбургу быў падпісаны дакумент аб першым падзеле РП паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Да Расіі адышла Усходняя Беларусь.

Спробай выратаваць дзяржаву ад распаду стала абвяшчэнне соймам 3 мая 1791 г. Канстытуцыі РП (другой у свеце пасля Канстытуцыі ЗША 1787 г.

У 1793 адбыўся другі падзел РП. Спробай захаваць суверэннасць РП у межах 1772 г. стала паўстанне 1794г. Паўстанне адбывалася пад лозунгам “Вольнасць, цылыснасць, незалежнасць” , як нагадваў лозунг Францускай рэвалюцыі “Вольнасць, роўнасць, братэрства”. Заклік Касцюшкі да аднаўлення РП у межах 1772г. знайшоў водгук сярод магнатаў і шляхты ВКЛ.

У 1795г. было падпісана пагпдненне аб трэцім падзеле РП паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Пасля гэтага некалі наймагутная дзяржава скончыла сваё існаванне.

23. Грамадска-палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай у апошняй чвэрці XVIII ст. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай.

Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi.

У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.