Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

38. Культура Беларусі ў пачатку хх ст. “Нашаніўскі” перыяд у развіцці культуры.

На пачатку XXст. у сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся новыя змены. Памяншалася колькасць школ царкоўнага ведамства: замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У пачатковых школах у 1911 г. вучылася толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту. Гарадскія вучылішчы былі ператвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы — чатырохкласныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Павялічылася колькасць сярэдніх навучальных устаноў (поўных і няпоўных): у 1914 г. іх налічвалася 88 (33 дзяржаўныя і 55 прыватных), у іх навучалася 31,5 тыс. навучэнцаў. Вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было. Афіцыйныя ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтва грамадскасці аб адкрыцці на Беларусі універсітэта ці палітэхнічнага універсітэта.

У Вільні 3 лістапада 1906 г. пачала выходзіць газета «Наша ніва ». Яна стала цэнтрам легальнага развіцця нацыянальнага культурнага руху. Газета была разлічана пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца у ёй адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар беларусаў. Пры рэдакцыі газеты ствараўся беларускі нацыянальны музей. Рэдакцыя гуртавала вакол сябе аўтараў усіх веравызнанняў і накірункаў, якія выступалі за нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі. Гэтымі захадамі яна спрыяла фарміраванню самасвядомасці беларускага народа. У гэтыя гады працягвалася актыўнае вывучэнне гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі. Дасягненні беларускай культуры ў пачатку XXст. асабліва яскрава адметныя ў літаратуры.

Найбольш вядомымі яе прадстаўнікамі былі: Я. Купала, Я. Колас, А. Пашкевіч, З. Бядуля, М. Багдановіч, Ц. Гартны і іншыя.Я. Купала першы яго верш «Мужык» быў апублікованы ў 1905 г., а першы зборнік вершаў «Жалейка» ўбачыў свет у 1908 г. Героіка-рамантычныя паэмы Я. Купалы «Курган», «Бандароўна» вылучылі яго як стваральніка класічнага нацыянальнага эпасу. На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага — сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п'ес.

Беларускі жывапісец, графік Ф. Рушчыц у ранні перыяд творчасці пісаў пейзажы, якія вылучаюцца рэалістычным паказам роднай прыроды («Мінск зімою», «Млын», «Каля касцёла»). У канцы XIXст. пачалася творчая дзейнасць таленавітага беларускага мастака В. Бялыніцкага-Бірулі(«3 аколіц Пяцігорска», «Вясна ідзе»).

Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё беларускіх гарадоў. Беларусь наведалі кампазітары і спевакі: А. Скрабін, Л. Собінаў, Ф. Шаляпін. Поспехам карысталася харавая капэла Д. Агрэнева-Славянскага. Вялікую ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л. Рагоўскі — аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Яго твор карыстаўся поспехам на сцэнах Вільні і Варшавы.

Такім чынам, Культура Беларусі з'яўлялася неад'емнай часткай сусветнай культуры.Расла самасвядомасць беларусаў, пашыраўся нацыянальны рух за самавызначэнне, развівалася мова і культура. У галіне адукацыі адбываліся станоўчыя змены: расла колькасць навучальных устаноў. Далейшае развіццё атрымалі тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура.