Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

10. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі.

У сяр. ХІІІст. на паліт. карце з’явілася новая дзяржава – ВКЛ. Яна ахапіла тэр-рыю сучаснай Бел., Літвы, ча-сткі Украіны і Расіі. Яшчэ ў пач. ХІІІст. літ. плямёны знах. ў стане паліт. раздробленнасці і ўпраўляліся мноствам племянных князёў. Аб’яднанне раздроблен-ных зямель было выклікана перш за ўсё знешняй паг-розай з боку агрэсіўных суседзяў – нямецкіх рыцараў-крыжакоў з Захаду і мангола-татар з паўднёвага Усхо-ду. У 1201г. нямецкімі рыцарамі была ўзведзена крэ-пасць Рыга, а ў наступным годзе імі быў створаны ва-енна-манаскі ордэн Мечаносцаў (Лівонскі ордэн). У выніку крыжацкай агрэсіі былі захоплены землі ў ні-зоўях Дзвіны. Перад пагрозай літ. плямёны пачалі аб’-ядноўвацца вакол аднаго ваеннага правадыра – Мін-доўга. Гэты хітры, непераборлівы ў сродках барацьбы з іншымі князямі палітык пачаў аб’яднанне літ. і нава-грудскіх зямель. У Навагрудку ў 1253г. адбылося ка-ранаванне Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржа-вы. У 1260г. крыжакі арганізавалі новы буйны паход на Літву, але ушчэнт былі разбіты. Пасля гэтай пера-могі Міндоўг парваў з каталіцтвам і ўступіў у адкры-тую барацьбу з нямецкімі рыцарамі. У самой дзяржаве было неспакойна. Паміж літ. князямі вялася міжусоб-ная барацьба. У ёй у 1262г. загінуў Міндоўг. Праз не-каторы час вялікім князем стаў сын Міндоўга Вой-шалк. Сын жорстка адпомсціў ворагам св. бацькі, але ў хуткім часе таксама быў забіты. Пры пляменніку Міндоўга князю Трайдэне зах. балты (прусы), якія ра-таваліся ад крыжакоў, былі паселены на бел. землях у наваколлі Слоніма і Гродна. У к.ХІІІст. пры вялікім князю Віцене удалося дасягнуць адзінства новай дзяржавы. Прычынамі ўтварэння ВКЛ з’яўл. наступ-ныя: 1) знешнепаліт-я, звязаныя з геаграфічным стано-вішчам бел. зямель і неабходнасцю пераадолець небя-спеку ў сяр. ХІІІст.; 2) унутрыпаліт-я, звязаныя з неаб-ходнасцю пераадолець феадальную раздробленнасць перад пагрозай знешняй небяспекі і аб’яднанымі на-маганнямі дробных удзельных княстваў на бел. зем-лях і абараніць сябе; 3) эк-я, звязаныя з аддзяленнем рамяства ад с/г і пераадоленнем яе натуральнага хар-ру. Развіццё гандлёвых адносін садзейнічала аб’яднан-ню удзельных княстваў. Пры вялікім князю Гедыміне большая частка сучасных бел. зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэр-рыя ВКЛ павялічылася прыкладна ў 3 разы. Сталіцай стаў горад Вільня. Шляхі ўваходжання бел. зямель у склад ВКЛ былі розныя. Гэта дыпламатыч-ныя пагадненні, шлюбныя сувязі, захопы.

12. Эвалюцыя палітычнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Прававая сістэма вкл.

Палітычны лад ВКЛ — гэта феадальная манархія на чале з вялікім князем, які ўзначальваў узброеныя сілы, аб ’ яўляў вайну, заключаў мір, мог уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У XIVст. пры ім існавала вялікакняжацкая рада, якая мела дарадчыя функцыі. Паступова феадалы дамагліся ўсё большых прывілеяў і абмяжоўвалі ўладу вялікага князя. Рада ператваралася ў прадстаўнічы орган — паны-раду.Гарадзельскі прывілей 1413 г. закрыў праваслаўным феадалам доступ у раду. Прывілей 1492 г. пастанавіў, што толькі рашэнні вялікага князя з панамі-радай мелі моц закона, які вялікі князь не меў права адмяніць. Прывілей 1506 г. яшчэ больш пашырыў правы паноў- рады. У ім было запісана, што ўсе законы павінны выдавацца са згоды паноў-рады. У статуце 1529 г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілей толькі на вальным(пачаў склікацца з XVст) сейме. Да сярэдзіны XVIст. складанне палітыка-адміністрацыйнай сістэмы ВКЛ завяршылася.

Нягледзячы на завяршэнне фарміравання палітыка-адміністрацыйнай сістэмы і стварэнне адзінага заканадаўства, ВКЛ не стала цэнтралізаванай дзяржавай у сапраўдным сэнсе гэтага слова. Сур’ёзнай перашкодай на шляху да цэнтралізацыі былі няроўнасць сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця асобных рэгіёнаў дзяржавы,супярэчнасці нацыянальна-рэлігійнага характару.

СТАТУТ ВКЛ 1529 г - збор законаў феадальнага права, які дзейнічаў у ВКЛ у сярэдзіне XVIст.; адзін з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў. Напісаны на беларускай мове. Юрыдычна замацаваў асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых устаноў, прывілеяванае становішча шляхты і абмежаванне правоў сялян.У аснове Статута закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы, адзінства права, прыярытэт пісанага права.

СТАТУТ ВКЛ 1566 г - дзейнічаў на Беларусі і ў Літве ў 1566—1588 гг., а на Правабярэжнай Украіне і ў XVII—XVIIIстст. У ім, у параўнанні з папярэднім Статутам, дапрацаваны нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і грамадзянскага права. Абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці. Напісаны на бел. мове.

СТАТУТ ВКЛ 1588 г . — з з ф п, які дзейнічаў у ВКЛ з 1588 г. да першай паловы ХІХст. Падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А. Валовіча і падканцлера Л. Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага права. Ва ўступе да Статута Л. Сапега сфармуляваў галоўную ідэю прававой дзяржавы — вяршэнства закону над любой уладай. Статут заканадаўча замацаваў суверэнітэт ВКЛ насуперак акту Люблінскай уніі, гарантаваў эканамічную, палітычную і культурную незалежнасць дзяржавы.