Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

48. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Заходняй Беларусі ў складзе

У 1921г. на Рыжскіх мірных перамовах Польшчы пры дапамозе Антанты ўдалося далучыць да св. дзяржавы зах. частку Бел. (Гродзенскую, усх. паветы Віленскай і зах. Мінскай губерняў). Тэр-рыя Зах. Бел. складала 112955км2. Яна была падзелена на 4 ваяводствы: Па-лескае, Віленскае, Навагрудскае і Беластоцкае. У Зах. Бел. пражывала 4,6 млн чал-к, з іх 85% у вёсцы і 15% у горадзе. Пры гэтым беларусы складалі 65%, палякі – 15, яўрэі – 11, украінцы – 4, літоўцы – 2,5, рускія – 2%. Кіруючыя колы Польшчы разглядалі Зах. Бел. то-лькі як крыніцу таннай сыравіны, раб. Сілы і рынак збыту для польскай прамысловасці. Акрамя гэтага ў планах Польшчы ей прызначалася роля ваеннаяга пла-цдарма ў выпадку вайны з СССР. Прамысловасць Зах. Бел. пасля войн аднаўлялася павольна, новыя фабрыкі і заводы не будаваліся. Большасць прамысловых прад-прыемстваў – дробныя фабрыкі і заводы – займаліся пераапрацоўкай прадуктаў с/г і некаторых відаў мяс-цовай сыравіны. Пераважалі харчовыя і дрэваапрацоў-чыя галіны прамысловасці. У выніку пастаяннага ска-рачэння прамысловай вытворчасці, закрыцця фабрык і заводаў у Зах. Бел. зніжаўся жыццёвы ўзровень рабо-чых, з’яўл. вялікая армія беспарцоўных. Па-драпежні-цку знішчаліся прыродныя багацці Зах. Бел. Напр., з 1921 да 1936г. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400тыс. га. Асабліва моцна знішчалася Белавеж-ская пушча. Больш 80% насельніцтва Зах. Бел. займа-лася с/г. У 1921-31гг. польскія ўлады правялі перапіс насельніцтва краіны для вызначэння яго нац. складу. Згодна з гэтым перапісам, у Зах. Бел. пераважалі паля-кі. На самай справе ў 1931г. у Зах. Бел. было больш за 77% беларусаў, палякаў – каля 10%. Робячы махінацыі ў час перапісу насельніцтва, польскія ўлады імкнуліся паказаць св. правы на захопленыя землі, выкараніць у свядомасці бел. народа пачуццё нац. годнасці. Асаблі-ва жорсткія захады рабілі польскія ўлады па ліквіда-цыі бел. мовы. Тых, хто чытаў і пісаў на бел., а не на польскай мове, пазбаўлялі выбарчага права. Польскія ўлады ўпарта праводзілі палітыку выкаранення бел. к-ры. Жорстка праследавалася бел. прэса, закрываліся выдавецтвы, клубы, бібліятэкі, праваслаўныя цэрквы і г.д. Дзеячаў бел. к-ры зневажалі, іх арыштоўвалі і кі-далі ў турмы. Тэрор, масавыя арышты, здзекі і ката-ванні былі звычайнай з’явай у Зах. Бел. Яны з’яўл. асн. сродкам зацвярджэння ўлады і метадам праўлен-ня полькіх кіруючых колаў. Усё гэты выклікала ў на-родзе нянавісць да акупантаў, уздымала яго на бараць-бу за сац. і нац. вызваленне.

49. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які быў распрацаваны на аснове агульнасаюзнага плана на 1928 – 1932 гг., зацвердзіў ІХ Усебеларускі з’езд Саветаў у маі 1929 г. Галоўная задача плана фармулявалася як фарсіраваны тэмп індустрыялізацыі БССР, павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы і на гэтай аснове ліквідаванне эканамічнай і культурнай адсталасці рэспублікі, рэканструяванне сельскай гаспадаркі, выцясненне капіталістычных элементаў у горадзе і вёсцы. Ужо ў першай пяцігодцы былі пабудаваны швейная фабрыка “Стяг індустрыялізацыі” і панчошна – трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску,ГРЭС.

У гады другой пяцігодкі 1933-1937 ў рэспубліцы былі ўведзены ў эксплуатацыю такія буйныя прадпрыемствы, як Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі аўтарамонтны завод, ацэтонны завод у Быхаве, шэраг электрастанцый. Усяго за другую пяцігодку было пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 прадпрыемстваў карэнным чынам рэканструяваны. Інтэнсіўна развіваўся транспарт рэспублікі. Асноўную нагрузку нёс чыгуначны транспарт. Эксплуатацыйная даўжыня чыгуначных дарог агульнага карыстання ў 1940 г. склала 5,74 тыс.км. і павялічылася ў параўненні з 1913 г. на 1,93 тыс.км. У гады першай пяцігодкі на Беларусі зарадзіўся аўтамабільны транспарт. Развіваўся і рачны транспарт, а таксама сувязь. З 1935 г. стала дзейнічаць першая ў рэспубліцы авіялінія Мінск – Масква.