Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

34. Першыя палітычныя арганізацыі ў Беларусі (канец хіх – пачатак хх ст.).

Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў, і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух ніколі не дасягаў таго ўзроўню, які назіраўся на рубяжы 50—60-х гадоў, у час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г.Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабоч ых. Асаблівасці сацыяльна -эканамічнага развіцця беларускіх губерняў: адсутнасць буйных і перавага дробных рамесніцкіх прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйскай беднаты ў горадзе стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту.

Самым буйным атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі, а іх выступленні адрозніваліся большай арганізаванасцю і масавасцю.Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80—90-я гады ўрад быў вымушаны прыняць шэраг заканадаўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычна заводскіх рабочых.У 1882 г. забаронена праца дзяцей да 12 гадоў, скарочаны працоўны дзень для падлеткаў (12—15 гадоў), ім не дазвалялася працаваць у начны час і свят. дні.

З самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні рэвалюцыйная і рэфарматарская. У 70-я — пачатку 80-х гадоў найбольш папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапагандысцкую (П. Л. Лаўроў), бунтарскую (М. А. Бакунін) і змоўніцкую (П. М. Ткачоў).

Народнікі на Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя «Народнай волі». У пачатку 80-х гг. народніцтва ўступіла месца марксізму. Пад уплывам польскай партыі «Пралетарыят» і пляханаўскай групы «Вызваленне працы» у Беларусі ўзнік самастойны сацыял- дэмакратычны рух, у некаторых гарадах Беларусі ўзніклі марксісцкія гурткі, у якіх вывучаліся творы Маркса і Энгельса. Але яны былі нешматлікія і не звязаны з рабочым рухам. Такое становішча назіралася і ў Расіі.

У 1893 г. у выніку аб ’ яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ). З 1897 г., пасля арганізацыйнага з ’ езда у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд). У 1898 г. у Мінску адбыўся І з ’ езд Расійскай сацыял- дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Адначасова адбывалася афармленне больш радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі — бальшавікоў (лідэрам стаў У. Ленін).

Такім чынам, у канцы XIXст. рэвалюцыйны рух на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, яшчэ не дасягнуў сваёй асноўнай мэты: самадзяржаўе і звязаная з ім сацыяльна-эканамічная і палітычная сістэма працягвалі існаваць. Але менавіта ў гэты час былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія ў хуткім часе пачалі фарміравацца ў

35. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі і яе вынікі.

У пач. ХХст. інтэнсіўны прамысловы ўздым змяніўся сусв. эк. крызісам. Бел. с/г была адной з перадавых ся-род еўр. губерняў Расійскай імперыі. Разам з тым раз-віццё капіталістычных адносін стрымлівалася феад. перажыткамі. У 1905г. каля 50% сялянскіх гаспадарак мелі надзел да 10 дзесяцін зямлі (каб забяспечыць пра-жытачны мінімум, патрэбна 15 дзесяцін). Сац. напру-жанасць у гарадах і вёсках стварыла спрыяльныя ўмо-вы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, стварэння паліт. партый. На тэр-рыі Бел. дзейнічалі агульнарасійскія, польскія і яўрэйскія партыі. Станаў-ленне бел. паліт. партый стрымлівалася слабай нац. свядомасцю беларусаў. Аднак у к.1902г. на базе гурт-коў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, бы-ла створана Бел. рэвалюцыйная грамада, якая у 1903г. прыняла назву БСГ. У 1903-04гг. на Бел. былі створа-ны Палескі і Паўночна-Зах. камітэты РСДРП. Развіццё класавых супярэчнасцей набліжала рэвалю-цыйную сітуацыю ў краіне. Да таго ж руска-японская вайна паскорыла працэс палітызацыі вёскі. Пачаткам першай рас. рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пецярбургу, калі была растраляна 140-тысяч-ная дэманстрацыя на чале з папом Гапонам. Загінула 1200 чал-к, было паранена 5 тыс. Гэтая падзея атрыма-ла назву “Крывавая нядзеля”. Вера ў добрага цара бы-ла развеяна. Пратэст супраць гэтай акцыі выказалі і працоўныя Бел. У Мінску, Гродне, Гомелі, Полацку, Смаргоні праходзілі дэманстрацыі. Рабочыя 30 гара-доў і мястэчак удзельнічалі ў гэтай барацьбе. З паліт. партый найбольш актыўна дзейнічалі Бунд, РСДРП і эсэры. Працяг паліт. выступленняў рабочых быў звя-заны са святкаваннем 1 Мая і правядзеннем мітынгаў салідарнасці з рабочымі Варшавы, Адэсы. Летам 1905г. узмацніўся сялянскі рух. 6 жніўня 1905г. Міка-лай ІІ падпісаў Маніфест аб увядзенні ў Расіі парла-мента. У кастрычніку 1905г. чыгуначнікі спынілі рух на асн. чыгуначных магістралях, пачалася ўсерасійс-кая паліт. стачка. 17 кастрычніка 1905г. Мікалай ІІ падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных сва-бод, скліканні Дзярж. думы з заканадаўчымі паўна-моцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволе-ны. Узнікаюць буржуазныя партыі кадэтаў і акцябры-стаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу, у якую былі ўцягнуты працоўныя 53 гара-доў і мястэчак Бел. 18 кастрычніка на вакзальнай пло-шчы ў Мінску па загаду губернатара Курлава былі ра-страляны ўдзельнікі мітынгу, загінула каля 100 чал-к, 300 было паранена (Курлаўскі растрэл). У к.1905г. у рэвалюцыйны рух усё больш уцягваецца армія. З 9 па 18 снежня 1905г. у Маскве адбылося ўзброеннае выс-тупленне, якое мела водгук у Мінску, Гомелі, Барана-вічах, Пінску, але ў паўстанне гэтыя падзеі не перара-слі. У студзені 1906г. адбыўся ІІ з’зд першай бел. нац. паліт. партыі – БСГ, на якім была канчаткова вызнача-на праграма яе дзейнасці. БСГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталістычнаму ладу сацыяліс-тычным, утварэнне Рас. федэратыўнай дэмакр. Рэспу-блікі са свабодным самавызначэннем і культ.-нац. аў-таноміяй народнасцей. Для Бел. яна патрабавала аўта-номіі з мясцовым сеймам у Вільні. Выбары ў Дзярж. думу, дазвол на стварэнне прафсаюзаў і іншыя меры царызму некалікі аслабілі канфрантацыю ў грамадст-ве. Ад бел. губерняў у І Думу было выбрана 36 дэпу-татаў. Дзейнасць І Думы насіла апазіцыйны хар-р. Гал. пытаннем было аграрнае, але Дума не прыняла дзярж. праекта па гэтым пытанні і была распушчана ўрадам. 9 ліпеня 1906г. быў выдадзены царскі ўказ аб выхадзе сялян з абшчыны, з якога пачалося правядзен-не аграрнай рэформы. На выбарах у ІІ Дзярж. Думу у бел. губернях перамаглі правыя групоўкі. У цэлым ІІ Дзярж. Дума была радыкальная,чым І. Гал. зноў стала аграрнае пытанне. Паколькі ІІ Дзярж. дума выходзіла з-пад кантролю ўрада, 3 чэрвеня 1907г. яна па сфабры-каванай справе па загаду цара і Сталыпіна была распу-шчана. Выбарчы закон, прыняты ў адпаведнасці з Ма-ніфестам 17 кастрычніка, быў зменены. Урад прступіў да рэпрэсій супраць св. праціўнікаў. Першая рэвалю-цыя ў Расіі скончылася.