Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

45. Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў 1920 – 1930-я гг. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.

Пачатак паліт. рэпрэсій на Бел. непасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі як найбольш значнай з’явы ў працэче развіцця нац. свя-домасці ва ўмовах савецкай улады. Ужо з 30г. ацэнкі нацыянал-дэмакрататызму зрабіліся больш жорсткімі. Пад гэта паняцце ў партыйных дакументах і ў друку праводзілася варожая сав. уладзе ідэалогія і палітыка контррэвалюцыйнай плыні. Гал. небяспекай для нац. палітыкі на Бел. з’яўл. нацыянал-дэмакратызм. Кіраў-ніцтва СССР не жадала мірыцца з вылучэннем мясцо-вых кадраў. Пагрозу гэта с-ма бачыла і ў нацыянал-дэ-макр. інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з сялянст-вам, мела дэмакр. традыція, пэўны аўтарытэт у нац. руху. Падрыхтоўка наступу на нац.-дэм. плыні звязана з работай камісіі ЦК ВКП(б). Звосені 1929г. на Бел. ў партыйнай палітыцы, у СМІ, у грамадскай свядомасці ўжо замацаваўся негатыўны вобраз нацдэмаўшчыны. Рэзка памянялася ў бок бязлітаснасці пазіцыя кіраў-ніцтва КП(б)Б. Пачала браць верх тая частка кіруюча-га апарату ЦК КП(б)Б, для якой дырэктывы цэнтра былі вышэй за ўсякія нац. інтарэсы. На першае месца вылучаліся паліт. матывы барацьбы, што давала пад-ставу для паліт. рэпрэсій, знішчэння нацдэмаў як па-літ. ворагаў. Арышты па справе “Саюза вызвалення Бел.” пачаліся ў лютым 30г.Хваля арыштаў прайшла па гал. цэнтрах і асяродках бел. навукі, асветы і маста-цтва.Большасць асуджаных былі пазней зноў рэпрэсі-раваны. Справа СВБ была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Бел. Недаставала работнікаў навучальных устаноў, органаў кіравання, устаноў к-ры і г.д.Але по-шук “ворагаў народа” працягваўся. У 33г. “выкрыта шкодніцтва” ў с-ме жывёлагадоўлі. Вынікі арыштаў найбольш кваліфікаваных кадраў ў гэтай галіне с/г ві-давочна адмоўна адбіліся на яе развіцці. 29 ліпеня 37г. адбыўся ІІІ Пленум ЦК КП(б)Б, рашэнні якога адыг-ралі ролю своеасаблівага дэтанатара, выклікалі абва-льны працэс агульнага выкрыцця, масавага пошуку “ворагаў народа”. Выказанне рашэнняў ІІІ Пленум ЦК КП(б)Б прывяло да таго, што было арыштавана 2570 удзельнікаў “аб’яднанага антысавецкага падпол-ля”. Па заданні Галадзеда (“трацкісцкая арганізацыя”) у Маскве была створана група, якая рыхтавала тэра-рыстычны акт супраць Сталіна. Новы ўздым хвалі рэ-прэсій нарадзіўся з восені 39г., пасля ўваходжання Зах. Бел. у склад БССР. У гэтых абласцях былі рэпрэ-сіраваны цэлыя групы насельніцтва. Пытанне аб тым, колькі жыхароў Бел. пацярпела ад паліт. рэпрэсій, не высветлена і да сённяшняга дня.

  1. Індустрыялізацыя і калектывізацыя бсср (2 пал 1920-х – 1930-я гг.).

ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ — працэс пераходу ад ручной да машыннай працы і далейшай перабудовы вытворчасці на аснове высокапрадукцыйнай тэхнікі. У СССР праходзіла шляхам аперажальнага развіцця галін цяжкай прамысловасці ў мэтах забеспячэння незалежнасці і абароназдольнасці краіны. Фінансаванне індустрыялізацыі за кошт абмежавання спажывання насельніцтва і пераразмеркавання сродкаў з сельскай гаспадаркі мела доўгатэрміновыя негатыўныя вынікі. Фарсіраваная індустрыялізацыя прывяла да дэфармацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця, адставанню галін, якія мелі першаснае значэнне ў паляпшэнні ўмоў жыцця народа. У БССР праводзілася ў 1920— 30-я гг. і была часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі ў СССР. Асноўная ўвага надавалася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці, што было абумоўлена дастатковымі запасамі ў Беларусі мясцовай сыравіны, кадрамі, існуючымі традыцыямі. Ажыццяўлялася ў ходзе пяцігодак — пяцігадовых планаў развіцця народнай гаспадаркі(1928—1932,1933—1937,1938—чэрвень 1941).

Для паспяховага правядзення індустрыялізацыі ў рэспубліцы важнае значэнне мелі эканамічныя сувязі з рознымі рэспублікамі СССР. Так, метал ў Беларусь паступаў з Украіны і Урала, машыны і абсталяванне, хімічныя прадукты – з цэнтральных раёнаў РСФСР і Украіны, нафта і нафтапрадукты – з Азербайджана і г.д. Амаль 900 рабочых і спецыялістаў з РСФСР і Украіны прымалі ўдзел у будаўніцтве Беларускай ДРЭС. Праектаваннем “Гомсельмаша” займаліся ленінградскае і маскоўскае аддзяленні “Гіпраммаша” …

У выніку ажыццяўлення індустрыялізацыі ў 20 – 30 – я гг. СССР, у тым ліку і БССР, ператварыліся з аграрнай дзяржавы ў індустрыяльна-аграрную.Дзякуючы індустрыялізацыі было ліквідавана беспрацоўе, выраслі новыя гарады,была створана база для падрыхтоўкі тэхнічных кадраў. Велізарнае значэнне ў жыцці нашага грамадства, 4/5 насельніцтва якога на мяжы 20-30гг. складала сялянства, мела радыкальнае пераўтварэнне сельскай гаспадаркі. Перанасельнасць беларускай вёскі, хранічнае малазямелле сялян патрабавалі пошукаў больш інтэнсіўнага выкарыстання зямельных угодзяў. У гады НЭПа былі апрабаваны розны формы калектыўных гаспадарак, значная работа была праведзена і па стварэнню фермерскіх гаспадарак (хутарызацыя). ХV з’езд ВКП(б) (снежань 1927г.) вызначыў курс на калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ — палітыка Камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы, накіраваная на масавае стварэнне калгасаў. Ажыццяўлялася ў СССР у канцы 20-х — пачатку 30-х гг. ХХст. Суправаджался ліквідацыяй аднаасобных гаспадарак. Праводзілася фарсіраванымі тэмпамі з шырокім выкарыстаннем супрацьпраўных метадаў. Прывяла да значнага разбурэння прадукцыйных сіл, скарачэнню сельскагаспадарчай вытворчасці, нанесла значны ўрон сялянству, карэнным чынам змяніла ўклад жыцця асноўнай масы насельніцтва краіны. Суцэльная калектывізацыя ў БССР, звязаная са стварэннем калгасаў, праходзіла ў канцы 20-х — пачатку 30-х гг., у Заходняй Беларусі, якая ўз ’ ядналася з БССР у 1939 г., — напярэдадні і пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны.

МАШЫННА ТРАКТАРНЫЯ СТАНЦЫІ (МТС) — дзяржаўныя сельска- гаспадарчыя прадпрыемствы, якія ствараліся для тэхнічнай і арганізацыйнай дапамогі калгасам. Першая МТС у СССР утворана ў 1928 г. Існавалі да 1958 г. Першая МТС у БССР была створана ў канцы 1929 г. у Койданаўскім (цяпер Дзяржынскім) раёне. Усяго за гады першай пяцігодкі ў БССР было арганізавана 57 МТС. Манапольна валодаючы тэхнікай, МТС рабілі калгасы поўнасцю залежнымі ад дзяржавы.