Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

9. Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях. Развіццё культуры ў іх – першай палове хііі ст.

У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Бел. ў ІХ-ХІІІ стст. Ішло развіццё к-ры. Найбольш яс-кравым праяўленнем гэтага боку грамадскага жыцця стала прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства. Першыя славянскія пляёны, якія рассяліліся на Бел., - крывічы, дрыгавічы і радзімічы – прызнавалі язычніц-кую рэлігію. Гэта збліжала іх з балтамі і, верагодна, стала адной з прычын прадзяржаўных утварэнняў з поліэтнічным насельніцтвам – Полацкага і Тураўскага княстваў. Сапраўды, прынцыповай розніцы паміж язычнікамі ва ўсім свеце не існуе. Усе яны пакланялі-ся і пакланяюцца праявам навакольнага асяроддзя – сонцу, месяцу, агню, вадзе і інш. Аднак на мяжы Ста-рога і Новага часу паўсюдна монатэістычныя вераван-ні паступова змяняюць язычніцкія. Сярод іх найбольш магутным было хрысціянства. Еўропа перажылі два этапы хрысціянізацыі. Першы вызначаецца ад узнік-нення хрысціянсва да VІІ-VІІІст., калі была ахрышча-на Рыма-Візантыйская імперыя, імперыя франкаў і брытанскія каралеўствы. На другім этапе – ІХ-Хст. – хрысціянства прынялі славянскія дзяржавы і Сканды-навія. Паўсюдна прыняцце хрысціянства супадала з утварэннем самастойных монаэтнічных дзяржаў. На Бел. хрысціянства пачало пранікаць у ІХст. Пісьмовыя крыніцы ХІVст. фіксуюць у Полацку манастыр. Не выключана, што да часу афіцыйнага прыняцця новай рэлігіі з верай былі знаёмы і Рагвалод, і Рагнеда. Інакш цяжка вытлумачыць пастрыжэнне Рагнеды ў манашкі і заснаванне ёю манастыра ў Заслаўі. Прыхі-льна ставіўся да хрысціянства сын Рагнеды – князь Ізяслаў. Прамых звестак пра хрышчэнне Бел. няма. Такія падзеі, як у Кіеве і Ноўгарадзе (знішчэнне языч-ніцкіх багоў, прымусовае прывядзенне кіяўлян на Дняпро і крывавая бойка ў Ноўгарадзе), абмінулі на-шы землі. Магчыма, гэтаму спрыяла тое, што бел. кня-зі праводзілі самастойную палітыку не толькі ў дзярж., але і ў духоўнай сферы. Ужо ў к.ІХст. у Пола-цку была пабудавана першая царква ў імя Багародзі-цы, якая прыгадваецца летапісамі пад 1007 і 1158гг. У гэтую царкву ў Хіст. Былі перанесены мошчы невядо-мых святых, што сведчыць аб наяўнасці ранніх мясцо-вых к-р і самастойнасці полацкай царквы. У сяр. Хіст. быў пбудаваны вялікі саборны храм – Сафія. Па духу і унутр. зместу яна паўтарала храм у Канстанцінопалі. Аналагічныя храмы былі ў Кіеве і Ноўгарадзе. Як і там, Полацкая Сафія з’яўл. яскравым увасабленнем ідэі магутнасці і адзінства. Гісторыя захавала імёны першых бел. муляраў – Давыда, Таўма, Мікулы і Ка-песы. Ад першых храмаў у Полацку пачала развівацца сталая дойлідская традыцыя на Бел., якая мела шэраг адметных рысаў. Перш за ўсё яна вызначалася незвы-чайнай узнёсласцю цэркваў. Мн. пабудовы менавіта полацкай дойлідскай школы мелі падоўжаны ў плане аб’ём па лініі захад-усход і змешчанасць на захад пад-купальнай прасторы. У ХІІст. у самім Полацку было 8 храмаў, акрамя Сафіі і Багародзіцы, 3 царквы ў Гарод-ні, па адной ў Віцебску, Менску, Навагрудку, Ваўка-выску, Тураве і Пінску. Нельга забываць таксама эт-нічна і гістарычна звязаны з Бел. Смаленск, дзе ў гэты час было 7 храмаў. Сярод дойлідаў ХІІст. вядома імя Іаана, які кіраваў узвядзеннем царквы ў гонар Спаса Праабражэння Ефрасіннеўскага манастыра. Разам з храмавым дойлідствам з’явілася хрысціянскае выяў-ленчае мастацтва. Жывапісцы распісвалі па сырой тынкоўцы сцены сабораў, пісалі абразы. Полацкую Спаскую царкву распісаў мастак Кузьма з памочніка-мі. Надзвычай рана з’явілася на Бел. пісьменнасць. Першым датаваным надпісам на ўсёй тэр-рыі ўсх. Еў-ропы з’яўл. надпіс на пячатцы полацкага князя Ізясла-ва. Імя князя перададзена так званымі кірылічнымі лі-тарамі. Нарэшце кніжная к-ра дасягнула св. вышынь у творчасці Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, Кліма Смаляціча, невядомага аўтара “Слова пра паход Ігаравы”. Такім чынам, к-ра старажытнай Бел. вызначалася вельмі багатай гамай фарбаў, форм, гукаў (выраблялія муз. інструменты і пісалася музыка).