Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

7. Дзяржавы-княствы на тэрыторыи Беларууси (IX- 1пал. XIII).

У пісьмовых крыніцах самая магутная на тэрыторыі Беларусі дзяржаўнае ўтварэнне — Полацкае княства — вядомае пад назвай «зямля». Недзе на мяжы VIIІ—IXстст. вакол Полацка пачало складвацца аб ’ яднанне крывічоў, якое ў далейшым сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкае зямля ў многім абавязана водным ганд-лёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Візантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна. У Х—ХІстст. Полацкае княства з ’ яўлялася адным з буйнейшых магутных княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб ’ яднанні зямель.

З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных эканамічных і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. Рагнеда і Рагвалод стаялі ля вытокаў старажытнай гісторыі Беларусі. Сын Рагнеды — Ізяслаў (988—1001) — фактычна паклаў пачатак палітычнаму адраджэнню Полацкага княства на мяжы Х—ХІстст., спрыяў распаўсюджванню тут хрысціянства.

Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў – у Паўднёвай Бел., басейне Прыпяці. Ста-ліца княства – г.Тураў прыгадваецца пад 980г. Першая звестка і падзеі 988г., калі былі вызначаны межы Т. зямлі, сведчаць аб тым, што Тураўшчына ад пачатку развівалася як самастойная дзярж. адзінказ усімі адпа-вядаючымі гэтай пабудове інстытутамі. Гал. складана-сцю ў фарміраванні гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэр-рыю дрыгавічоў, а толь-кі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Пі-нскам, Слуцкам, пазней – Бярэсцем. У 988г. Уладзімір кіеўскі выдзеліў Т. зямлю св. трэцяму сыне Святапол-ку. Тураўшчына знах. ў выгадным геагр. стан-шчы. Яна ляжала на шляху з Польшчы ў Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў знакамі-тага шляху “з варагаў у грэкі”. Да таго ж тут былі над-звычай ураджайныя і багатыя ворныя землі.

8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.

Гаспадарка Старажытнай Русі мела земляробчы (аграрны) характар і была заснавана на комплексным развіцці земляробства, жывёлагадоўлі, промыслаў (палявання, рыбнай лоўлі, бортніцтва).

У IX—XIIIстст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі розныя плямёны: ўсходнеславянскія (дрыгавічы, крывічы, радзімічы), балцкія (літва, дайнова, яцвягі). Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў зацяжны характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у IX—XIIIстст. ужываліся і перапляталіся тры асноўныя сацыяльна-эканамічныя ўклады: родаплемянны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова станавіўся пануючым.

Эпоха феадалізму характарызуецца пастаянным імкненнем феадалаў да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Феадалы — пануючы ў грамадстве клас, становішча якога залежала ад радавітасці і колькасці зямлі, якой ён валодаў. Вярхоўным уласнікам зямлі лічыўся князь.

Непазбежным вынікам з’яўлення буйнога землеўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Сяляне, што жылі на княжацкіх і царкоўных землях, абавязаны былі выконваць розныя павіннасці і плаціць падаткі. Яны адпрацоўвалі паншчыну на зямлі феадала, плацілі падатак натурай (мёдам, ільном, хлебам, жытам, аўсом і г. д.) ці грашыма. Грашовая рэнта была рэдкай з ’ явай, што тлумачыцца натуральным характарам гаспадаркі.