Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

30. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-х гг. – 1870 гг. І асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.

Мэтай сялянскай рэформы 1861г. з’яўл. адмена пры-гоннага права. Пайсці на гэту рашучую меру цара Аляксандра ІІ прымусіла ўсведамленне сац.-эк. і ва-енна-тэхнічнай адсталасці краіны, якая асабліва выра-зна праявілася ў ходзе Крымскай вайны, а таксама не-бяспекі хуткага нарастання антыпрыгонніцкага сяля-нскага руху, што пагражаў перерасці ў сялянскую рэ-валюцыю. 19 лютага 1861г. Аляксандр ІІ падпісаў “Маніфест” і “Палажэнні” аб вызваленні памешчыц-кіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Яны атрымалі, хоць і не адразу, асабістую волю, правы чалавека, фармальна незалежнага ад пана. Селянін мог сам звяр-тацца ў дзярж. Установы, заключаць гандлёвыя і ін-шыя здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў сас-лоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў наву-чальную ўстанову. У гэтых адносінах рэформа 1861г. каранным чынам змяняла становішча сялян. Паколькі памешчык траціў уладу над вёскай, “Палажэнні 19 лютага” прадугледжвалі новы парадак кіравання сяля-намі, заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне адной сельскай грамады выбіралі на схо-дзе старасту. На валасных сходах сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валас-ное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Функ-цыі органаў сялянскага самакіравання былі вельмі аб-межаваныя: яны фактычна павінны блі выконваць усе, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Зямельныя надзелы павінны былі вызначацца на аснове добраах-вотных пагадненняў сялян з памешчыкамі. У выпад-ках, калі згода не дасягалася, закон устанаўліваў нор-мы сялянскіх надзелаў, зыходзячы з інтарэсаў памеш-чыкаў. Апошнія мелі права пакінуць у св. Руках ад 1/3 да 1/2 усёй карыснай зямлі. Калі ў памешчыкаў заста-валася зямлі менш за гэту норму, то адпаведная частка адразалася на іх карысць ад ранейшых сялянскіх на-дзелаў. Паводле закона селянін павінен быў заплаціць памешчыку выкуп і за зямлю, і за св. свабоду. Выкуп асабістай свабоды быў замасікраваны шляхам завы-шэння цаны на зямлю. Неабходных для выкупу гро-шай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з гэтага становішча забяспечыў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20% адпаведнай сумы, а астатнія 80% памешчыкам давала дзяржава. Сяляне рабіліся яе даўжнікаім на 49 гадоў і павінны былі вып-лачваць не толькі суму доўгу, але і вялікія працэнты за пазыку. Выкупныя плацяжы спаганяліся да першай расійскай рэвалюцыі 1905-07гг., калі ўрад быў выму-шаны датэрмінова адмяніць іх. За гэты час сяляне за-плацілі ўраду ў 3 разы больш, чым каштавала куп-леная імі зямля. Каб памешыкі не засталіся адразу пасля рэформы без рабочых рук, “Палажэннямі 19 лютага 1861г.” прадугледжвалася, што выкупіць св. надзелы сяляне не маглі раней, чым праз 9 гадоў. Увесь гэты час яны лічыліся “часоваабавязанымі” і па-вінны былі за карыстанне надзелам, як і раней, адбы-ваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш. Раз-меркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі пра-дугледжвалася “Устаўнымі граматамі”. Паўстанне 1863г. прымусіла царскі ўрад прыняць пэўныя захады з мэтаў адцягнуць ад удзелу ў ім бел. і літ. сялян. Ука-зам ад 1 сакавіка 1863г. быў уведзены абавязковы вы-куп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ко-венскай і Мінскай губернях. З 1 мая таго ж года спы-няліся часоваабавязаныя адносіны, сяляне пераводзі-ліся ў разрад уласнікаў зямлі. Выкупныя плацяжы зні-жаліся на 20%. 2 лістапада 1863г. гэты ўказ быў рас-паўсюджаны і на ўсходнюю Беларусь – Віцебскую і Мінскую губерні. У кастрычніку 1863г. генерал-гебер-натар М.М.Мураўёў, які кіраваў падаўленне паўстання на Беларусі і ў Літве, падпісаў загад аб выдзяленні ся-лянам, абеззямеленым у 1846-56гг., 3-дзесяцінных ся-мейных надзелаў; сялянам, якіх памешчыкі пазбавілі зямлі ў пазнейшыя гады, надзелы вярталіся цалкам. Нягледзячы на паражэнне паўстання, царскі ўрад не адважыўся адняць у бел. і літ. сялян тыя льготы, якія былі ім дадзены ў 1863г. Урад заявіў і аб захаванні на няпэўны час сервітутнага права на Беларусі і ў Літве (права сялян на карыстанне пэўнымі ўгоддзямі, най-часцей пашай, якія належалі памешчыкам). У цэлым адзначаныя меры істотна аблягчалі становішча сялян у зах. губернях у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі і садзейнічалі больш хуткаму развіццю на Беларусі і ў Літве капіталістычных адносін.

Рэформа 1861г. ліквідавала гал. перашкоду, што стры-млівала развіццё капіталізму ў Расіі, - прыгоннае пра-ва. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэб-ны іншыя рэформы дзярж.-паліт. ладу. У 60-70-я гг. урад Аляксандра ІІ прыняў шэраг пастаноў аб правя-дзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, вае-ннай, у галіне нар. адукацыі і друку. Самай радыкаль-най была судовая рэформа (20 лістапада 1864г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Былі аб-вешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны хар-р, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Значна скарацілася с-ма судаводст-ва. На Бел. суд. Рэформа пачалася толькі ў 1872г. з увядзення міравых судоў. Міравыя суддзі назначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя за-сядацелі і прысяжныя павераныя з’явіліся ў зах. губе-рнях ў 1882г. Спіс прыысяжных засядацеляў зацвяр-джаўся ўладамі. Земская рэформа (1 студзеня 1864г.) прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбар-ных устаноў (земстваў) для кіраўніцтва мясцовай гас-падаркай, нар. адукацыяй, мед. абслугоўваннем насе-льніцтва і іншымі справамі непаліт. хар-ру. Але ў Бел. ў сувязі з падзеямі 1863-64 гг. уводзіць выбарныя ўс-тановы ўрад не адважыўся. Гарадская рэформа (пры-нята 1870г., ў Бел. – ў 1875г.) абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога сама-кіравання – гарадской думы і гарадской управы. Але высокі маёмасны цэнз выключаў з удзелу ў выбарах большую частку жыхароў горада і даваў уладу куп-цам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Ваенная рэформа пачалася ў 1862г., калі былі ўтвора-ны 15 ваенных акруг і скарочаны тэрмін службы да 7-8 гадоў. У 1874г. з увядзеннем усеагульнай воінскай павіннасці ў Расіі былі рэалізаваны буржуазныя прын-цыпы