Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

1. Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.

Гісторыя – комплексная, інтэгральная навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Курс гісторыі Беларусі вывучае гісторыю чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён. Важнейшымі функцыямі гісторыі з'яўляюцца пазнавальная(збіранне канкрэтных фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім), практычная(ужо антычных аўтараў цікавілі падзеі мінулага не самі па сабе, а з пункту гледжання іх уздзеяння на сучаснасць, выкарыстання для лепшай арыентацыі ў будучым.) і выхаваўчая(адыгрывае важную ролю ў фарміраванні навуковага светапогляду, дазваляе ажыццяўляць усебаковае выхаванне людзей, г.зн. спалучаць у выхаванні на аснове гістарчных матэрыялаў патрыятычныя, інтэрнацыяналістычныя, працоўныя, ідэалагічныя, маральныя моманты). Мэты курса выкладання курса гісторыі Беларусі: паглыбіць веды; вывучыць гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый для разумення месцаа ў ім гісторыі Беларусі; далучыцца да нацыянальных і сусветных культурных традыцый; выхаваць патрыятычных грамадзян; навучыца вызначыць аўтарскую пазіцыю па гісторыі. Гісторыя Беларусі як аб'ект вывучэння. Аб'ектам дадзенага курса будзе вывучэнне гісторыі Беларусі. Гісторыя кожнага народа мае сваю адметнасць і, як мова ці нацыянальная традыцыя, вылучае яго сярод іншых народаў. Веданне гісторыі аб'ядноўвае грамадзян, кансалідуе іх супольныя намаганні ва ўмацаванні краіны.

2. Асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага народа. Перыядызадыя гісторыі Беяарусі. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця.Старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі – 40 тыс. гадоў да н.э. – V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны, бронзавы і жалезныя векі Сярэднявечча–канец V–XV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. Новы час–ХVІ–пач ХХст. Навейшы час – з 1917 г. – да нашых дзён.Фармацыйны падыход К.Маркса. К. Маркс сфармуляваў канцэпцыю матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі. Паводле тэорыі К.Маркса, прагрэс чалавецтва ажыццяўляецца ў выглядзе заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканамічных фармацый (першабытнаабшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная, камуністычная). Пераход да новай фармацыі, адпаведна гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый. Фармацыйны падыход у гістарычным пазнанні пераадолеў многія недахопы ідэалістычнай метадалогіі, сцвердзіў прынцыпы гістарычнай за-канамернасці і дэтэрмінізму, пашырыў ідэі адзінства чалавецтва і бесперапыннага грамадскага прагрэсу. Усё гэта мела спачатку станоўчы эфект. Разам з тым гэты падыход утрымліваў і шэраг недахопаў. Па-першае, К.Маркс зыходзіў з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гістарычнага развіцця. Па-другое, фармацыйны падыход абсалютызуе ў гісторыі класавую барацьбу, насілле. Па-трэцяе асноўнаму творцу гісторыі - чалавеку - адводзіў другарадную ролю. Цывілізацыйны падыход. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ведаў. Яго заснавальнікамі можна лічыць Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзідро. Цывілізацыя - вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы, выпрацавалі характэрныя і ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы, культуры і якія ў працэсе сваёй эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнікнення, станаўлення, росквіту, надлому і гібелі.