Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

31. Выяўленчае і прыкладное мастацтва ранняга сярэдневякоўя.

У заходніх землях Русі вышэйшага ўзроўню дасягнуў фрэскавы жывапіс, які атрымаў самастойнае развіццё, увабраўшы багатыя на-еодныя традыцыі, лепшыя здабыткі візантыйскіх мастацкіх школ. Ен быў шырока выкарыстаны ў полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах, у храмах Бельчыцкага манастыра, віцебскай Благавешчанскай і гро-дзенскай цэрквах. Яго сюжэты — фігуры святых, ілюстрацыі да евангельскіх і біблейскіх сказанняў.

Шырокае развіццё на беларускіх землях атрымала прыкладное ма-стацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся разьбой, інкрустацыяй. Своеасаблівая ў гэтым сэнсе прыгажосць керамікі XI - XIII стст. У ёй мы не знойдзем яскравасці маляўнічых спалучэнняў эмалі, пераліваў сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяўлялася ў строгасці і стрыманасці каляровых гучанняў, у шурпатасці, аксамітнасці груба зробленай фактуры.

Трохі іншы характар мелі прадметы, прызначаныя для феадаль-най арыстакратыі, заможных гараджан. Яны часта ўпрыгожваліся выявамі фантастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівай манеры — "звярыным стылі". Любімымі сюжэтамі старажытнарускага прыкладнога мастацтва былі геральдычныя львы. Узорамі тонкай

разьбы па каменю і косці з'яўляюцца шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне і Ваўкавыску.

Пра высокае мастацкае майстэрства тагачасных умельцаў гавораць прадметы хрысціянскага культу. Сярод іх вылучаюцца найтанчэйшай мастацкай разьбой каменныя абразкі з шэрага шыферу, знойдзеныя ў час раскопак на гарадзішчы Мінска ў 1957 г. Адзін з гэтых абразкоў выяўляе ўшанаваных у старажытнасці святых у поўны рост з фігурай Хрыста ў верхняй частцы. Што да характарыстыкі выяўленых асоб, спосабу разьбы па каменю, выразу твараў, дык ва ўсіх выразна пра-яўляюцца асаблівасці народнага мастацтва з яго непасрэднай перада-чай навакольнага свету. Твары і аблічча святых у многім нагадваюць нам беларускіх сялян. Каштоўнасць абразкоў абумоўлена тым, што ў дадзеным выпадку мы маем своеасаблівае зліццё майстэрства стварэння абразоў, запазычанага з Візантыі і паўднёваславянскіх краін, з пры-звычаенасцю і вопытам апрацоўкі дрэва і каменя, якая спрадвеку існавала сярод народа і паходзіла ад перыяду першабытнага грамадства.

Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прылад працы і ўпрыгажэнняў выкарыстоўваліся розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў XI - XIII стст. дасяг-нула высокага ўзроўню. У беларускіх гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў:

плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, гравіраванне, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю, чарненнем.

Помнікі прыкладнога мастацтва нешматлікія. Але і тое невялікае, што захавалася да нашага часу, сведчыць пра высокі ўзровень гэтага віду мастацтва ў нашых продкаў. Мы маем на ўвазе найперш крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам.

32. Айчынная і замежная гістарыяграфія, аналіз крыніц па гісторыі вкл

1. Афіцыйная гіст. Расійскай школа 19 ст., якая даследавала пераважна пытанні дзярж.-паліт. развіцця і царкоўна-рэлігійныя працэсы, разглядала гіст. развіццё ВКЛ з пункту гледжання агульнарускага адзінства. У якасці вядучай ідэі ў працах М.Устралава, М.Каяловіча, П.Бранцава, М.Пятрова, І.Малышэўскага і інш. сцвярджаецца гал. роля зах.-рус. зямель у стварэнні і грамадска-палітыч. развіцці ВКЛ да канца 14 ст. Пасля шэрага уній з Польшчай, на думку названых гісторыкаў, «рускія землі» трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам усёпаглынальнага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй.

2. Маскоўска-кіеўская гістарычная «дзяржаўная» школа канца 19-пач.20 ст. (М.Любаўскі, I Лапа, У.Пічэта. Ф.Леантовіч і інш.) адышла ад самадзяржаўна-праваслаўнай традыцыі ў трактоўцы гіст. лёсу ВКЛ. Яна прызнала вядучую ці значную ролю славяскіх і перш за ўсё беларускіх зямель у стварэнні і развіцці ВКЛэ

З. У савецкі час у працах бел. і расійскіх гісторыкаў праправаслаўна-русафільская канцэпцыя гісторыі бел. народа часоў ВКЛ запанавала ў гістарыяграфіі. Бел. землі ў складзе ВКЛ уяўляюцца імі падначаленай і эксплуатаванай літоўскай знаццю краінай (Пашута У.Ц., Флора Б.М, Харашкевіч Г.Л.), а каталіцтва сюды нічога, аккрамя крыві, найцежэйшай эксплуатацыі ды цемрашальства не прыносіла (Я.Мараш, Т.Блінова).

4. Польская гістарыяграфія мела дыяметральна процілеглы погляд на ролю каталіцтва і ўплываў на паліт. развіццё ВКЛ заходняга яго суседа. Ад працы І.Лялевеля «Гісторыя Літвы і Русі ааж да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 г.» (Познань, 1844) паступова складвалася думка аб рашаючай і лёсавызначальна-місіянерскай ролі Польшчы для эканам., дзярж.-прававога і культурнага развіцця ВКЛ з канца 14 ст. (С.Кутшэба, Ю.Ярашэвіч, А.Галецкі і інш.).

5.Літоўская гістарыяграфія. Прадстаўнікі гіст. навукі Літвы лічаць свой этнас адзіным фундаментам магутнай сярэдневяковай дзяржавы і вызначальнікам яе ўнутранай і знешняй палітыкі. Прыкладна такая ацэнка для ўсёй літ. гістарыяграфіі ад працы Т.Нарбута «Сстаражытная гісторыя літоўскага народа» (Т.1-9. Вільня, 183 5-41) да абагульняльнай «Гісторыі Літоўскай ССР» (Вільнюс,1978).

6. Украінская савецкая гістарыяграфія згодна блаславёнай з Масквы канцэпцыі цалкам паадпарадкавала свой этнас у 13-14 ст. «лнтовскнм князьям».

7. На нацыянальна-незалежніцкім грунце будуюць свае высновы бел. гісторыкі, якія працавалі і працуюць у гады адраджэння і ўздыму бел. нацыянальнай ідэі, ці тыя, што захоўвалі яе, знаходзячыся ў эміграцыі (М.Доўнар-Запольскі, М.Ермаловіч, Я.Найдзюк і інш.).3 іх пункту гледжання стварэнне літоўскай сярэдневяковай дзяржавы адбывалася на сучасных беларускіх землях, ВКЛ з'яўляецца дзяржавай беларускай, у якой унутраная і знешняя палітыка адпавядала "у асноўным і пераважна" інтарэсам беларускага народа.