Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

52. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай на Маскву ў пачатку XVII.

Смутны час” у Маскоўскай дзяржаве. Памёр Фёдар Іванавіч (1598 г.) , які не меў дзяцей. Надзея магнатаў Рэчы Паспалітай на тое, каб пасадзіць свайго стаўленіка на маскоўскі трон. Леў Сапега стараўся выкарыстаць на карысць свайго геапалітычнага праекта "смутное время" ў Расіі. Галоўнай мэтай інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай на Маскву было падначаленне Рускай дзяржавы сваёй уладзе і заваяванне палітычнага вяршэнства ва Ўсходняй Еўропе. 1604 г. – войска самадзейнай шляхты, казакаў і татар на чале з самазванцам Дзмітрыем (верагодна былым манахам Рыгорам Атрэп’евым) выступіла ў напрамку Масквы. Палітычны дзеяч сярэдзіны XVII ст. Рыгор Каташыхін пісаў: “у тыя смутныя часы аб’явіўся ў Польшчы чорны дз’якан з нейкага манастыру, скінуў сваё чорнае ўбранне і назваўся царэвічам Дзмітрам, цара Івана Васільевіча сынам... А як пачаў цараваць, і ў Рускай дзяржаве пачаў усталёўваць веру папежскую, і грэцкія цэрквы перарабляць у касцёлы ляшскія, і многую непатрэбшчыну чыніць. ” У 1605 г. Войска Лжэдзмітрыя пры падтрымцы баяр уступіла ў Маскву. Лжэдзмітрый абвясціў сябе царом. Праз некаторы час ён быў забіты ў выніку баярскай змовы. Царом стаў баярын Васіль Шуйскі. 1608 г. – новы самазванец – Ілжэдзмітрый ІІ (сапраўднае імя невядома). Яго войска стала лагерам у Тушыне і спрабавала захапіць Маскву. Шуйскі звярнуўся за дапамогай да шведскага караля Карла ІХ.

1609 г. - Кароль РП Жыгімонт Ваза, абвясціў, што “яго продак Ягайла быў сынам княжны рускай” і такім чынам ён мае права на маскоўскі прастол, пачаў адкрытыя ваенныя дзеянні супраць Маскоўскай дзяржавы. Адным з ініцыятараў ваеннага паходу быў канцлер ВКЛ Леў Сапега.

1610 г. – войска РП на чале з каралём абыйшло Смаленск і рушыла на Маскву (Смаленск здаўся пасля захопу Масквы). Маскоўскае баярства звергла Шуйскага і ўпусціла шляхецкае войска пад кіраўніцтвам гетмана Станіслава Жалкеўскага ў сталіцу. Тут ("сямібаяршчына") - па прапанове Льва Сапегі - абрала царом сына Жыгімонта Вазы – Уладзіслава ІV. Аднак Жыгімонт Ваза, апасаючыся за жыццё сына, не пусціў яго ў Маскву.

Прайшлі два гады нерашучасці, якія былі на карысць апалчэння Дзмітрыя Пажарскага. Маскву вызваліла народнае апалчэнне пад кіраўніцтвам князя Дзмітрыя Пажарскага і Кузьмы Мініна.ў 1612 г. Новы паход на Маскву 1612 г. з удзелам Л. Сапегі не меў вынікаў, бо адносна невялікі атрад быў разлічаны толькі на падтрымку баярскай апазіцыі - прыхільнікаў намінальнага цара Уладзіслава. Асноўныя ваенныя сілы краіны тады змагаліся са Швецыяй за дамінаванне на Балтыйскім моры (1600-1629 гг.) Наступныя спробы РП (паход гетмана Караля Хадкевіча ў 1617 г. І інш.) былі беспаспяховымі. 1618 г. – Дэўлінскае (недалёка ад Сергіева Пасада) перамір’е на 14,5 гадоў. Да РП – Смаленск, Дарагабуж, Мажайск, Вязьма, і Чарнігава – Северскія землі. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст. Кароль Жыгімонт памёр у 1632 г. Пры канцы жыцьця ён быў вымушаны прызнаць няўдачу сваіх планаў. Палітыка Жыгімонта шмат у чым вызначыла далейшы заняпад дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, яе паражэнні ў войнах сярэдзіны XVII ст. і змяньшенне вагі ў еўрапейскім палітычным жыцьці. Лёс фэдэрацыі падзяляла і Беларусь. Новым каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў абраны старэйшы Жыгімонтаў сын Уладзіслаў, якога нават у Польшчы называлі паводле старажытнага беларускага звычаю Ўладзіславам Зыгмунтавічам. Пачатак ягонага кіраваньня быў незайздросны. Карыстаючыся міжкаралеўем, цар Міхаіл Раманаў распачаў у 1632 г. вайну, каб вярнуць Смаленск, абложаны расейскім войскам. Аблога Смаленска працягвалася з лістапада 1632 па верасень 1633 г. Нешматлікі гарнізон на чале з ваяводам Аляксандрам Гансеўскім трымаў абарону. У жніўні 1633 г. да горада падышоў са сваім войскам кароль. Беларуска-літоўскае й польскае войска ды ўкраінскія казакі абкружылі маскоўцаў. Тыя капітулявалі. Але Рэч Паспалітая не магла выкарыстаць перамогі з-за напружанасьці і пагрозы вайны з Турцыяй. Вайна завяршылася ў 1634 г. Палянаўскі дагавор – аб перамір’і на 20 гадоў. Уладзіслаў ІV за выкуп (200 тыс. рублёў) адмаўляўся ад сваіх правоў на маскоўскі прастол і тытул, а маскоўскі цар атрымаў права ўключаць у тытул дадатак – “усея Русі” (без прэтэнзіі на землі “Малой Русі”).