Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

33. Прычыны і перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

Уплыў унутраных і знешніх абставін. Аб’яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву – вынік сацыяльна – эканамічных з’яў, якія адбываліся ў той час (развіццё сельскай гаспадаркі, узмацненне феадальнай эксплуатацыі, рост гарадоў і г.д.). – унутраныя. Адна частка (лета – літоўцы) адставала ад другой (усходнія славяне) у сацыяльным і палітычным развіцці.

Знешнія абставіны: небяспека з боку нямецкіх рыцараў і татара – манголаў. Падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў, якія абумовілі ўзнікненне беларуска – літоўскай дзяржавы быў дасягнуты ўзровень сацыяльнага і эканамічнага развіцця усходнеславянскіх зямель у Верхнім Падняпроўі.Росквіт і ўзвышэнне Наваградка: Працэс утварэння асновы ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне 13 ст. з узнікненнем на землях Верхняга і Сярэдняга Панямоння дзяржавы, якая ў летапіс мае розныя назвы – “Літва”, “княства Літоўскае”, “княства Літоўскае і Наваградскае”. Гэты працэс скончыўся ў другой палове 14 ст., калі канчаткова сфарміравалася тэрыторыя гэтай дзяржавы.

Новая дзяржава пачала складвацца вакол Наваградка. Даволі развіты цэнтр рамяства і гандлю, Па ўзроўні знаходак прадметаў роскашы, унікальных вырабаў рамяства, рэчаў замежнага паходжання горад стаяў на ўзроўні буйных гарадоў Усходняй Еўропы. Горад не быў закрануты крывавымі падзеямі барацьбы з захопнікамі. Тут было адносна спакойна жыць. “Літва Міндоўга”

Назва “Літва” упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга. У літоўцаў да 13 ст. не было гарадоў і пісьменнасці, але існаваў падзел на знаць і просты народ, існавала рабства ў пачатковым выглядзе. У “Аповесці мінулых часоў” пра Літву паведамляецца пад 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць Кіеву даніну.

Месцазнаходжанне гістарычнай Літвы: -- польскі гісторык Г.Лаўмянскі і літоўскія даследчыкі – усходняя частка сучаснай Літоўскай Рэспублікі. -- М.Ермаловіч у манаграфіі “Старажытная Беларусь” (1990) – Верхняе Панямонне на тэр-і сучаснай Беларусі (Наваградак, Слонім, Менск). -- А.Краўцэвіч у манаграфіі “Стварэнне Вялікага княства Літоўскага” (1998 г.) – тэрыторыя сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна – заходніх беларускіх зямель.

Летапіс згадвае “Літву Міндаўга” пад 1235 г. Міндаўг быў з літоўскіх племянных князёў. У 20 – 30-х гг. 13 ст. ён здолеў падпарадкаваць сваёй уладзе значную частку літоўскіх плямён. У “Хроніцы Быхаўца” гаворыцца, што Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і “пачаў княжыць адзін ва ўсёй зямлі Літоўскай і вельмі гэтым ганарыўся, меў славу і гонар вялікі і не цярпеў супраць сябе нікога”.

34. Працэс станаўлення Вялікага княства Літоўскага ў хііі ст

Супраць Міндоўга працягвалі барацьбу яго ворагі з Літвы. У сяр. 40-х гг. 13 ст. Міндоўг пацярпеў паражэнне ў барацьбе з крыжакамі. Ён аслабеў і супраць яго выступілі сапернікі. У выніку Міндоўг пакінуў Літву з часткай сваёй дружыны і прыхільнікамі – князямі. Уцёк у Наваградак. Тут ён стаў княжыць са згоды жыхароў горада У канцы 40-х – пачатку 50-х гг. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградка. Каля 1248 г. супраць Міндоўга склалася магутная кааліцыя на чале з галіцка – валынскімі князямі Данілай і Васількам, пляменнікам Міндоўга Таўцівілам. Да яе далучыўся Лівонскі ордэн. Міндоўг ідзе на перамовы з крыжакамі. Прымае каталіцкую веру. У 1253 г. карануецца ў Наваградку і прымае тытул караля. Ён ваюе 5 гадоў з галіцка – валынскімі князямі. У 1263 г. Міндоўг быў забіты з двума малалетнімі сынамі сваім слугою, якога падкупілі літоўскія князі. Сын Міндоўга Войшалк (1263 – 1267) стаў княжыць у Наваградку. Войшалк пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай. Ён таксама быў забіты. Вялікім князем стаў Шварн (1267 – 1270?). Трайдэн (1270 – 1282) – новы князь. Усобіцы пачалі заціхаць. Ён усталяваў уладу ва ўсім Верхнім Панямонні – перашапачатковай тэрыторыі ВКЛ. Віцень (каля 1295 – 1316). Пры ім тэрыторыя ВКЛ пачала пашырацца. Была далучана Берасцейская зямля (1315 г.). Паводле Густынскага летапісу, князь Віцень, калі пачаў княжыць у Літве, “прыдумаў сабе герб: ... рыцар збройны на кані мячом, якога называюць Пагоня”.