Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

42. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы ў Вялікім княстве Літоўскім

Да пачатку XVI ст. у ВКЛ абвастрыліся дзве групы супярэчнасцяў, якія склаліся яшчэ ў XV ст. Першая: супярэчнасці паміж феадаламі-шляхтай праваслаўнага і каталіцкага веравызнання з-за іх няроўнага становішча (прывілеі, у прыватнасці палітычнага характару былі ў феадалаў-католікаў (гл. Гарадзельскі прывілей). Другая: барацьба шматлікай шляхты супраць магнацкай алігархіі за права ўдзельнічаць у кіраванні дзяржавай, а значыць размеркаванні багаццяў дзяржавы Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г. Міхаіл Глінскі – прадстаўнік знакамітага княжацкага роду. Быў першым дарадцам вялікага князя Аляксандра. Пасля яго смерці страціў свае ўплывы. Ён выступіў супраць Жыгімонта І з мэтай падзелу краіны. Пачаў распаўсюджваць чуткі, што хутка ўсіх праваслаўных у Вялікім княстве Літоўскім пачнуць гвалтоўна абарочваць у каталіцкую веру. У выніку незадаволеных “было іх ужо вельмі многа... якія Глінскаму дапамагалі і з ахвотай засталіся б з ім да канца”. (З “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага). Глінскі пайшоў на перамовы з Масквой (Васіль ІІІ). Цэнтр выступлення – Тураў. Адсюль Глінскі пайшоў да Мазыра. “Мазыр узяў ды ўсіх сваіх людзей там пасадзіў”. “Прысталі таксама да яго князі Друцкія і князь Міхаіл Мсціслаўскі з замкамі сваімі, той з Друцкім, а гэты з Мсціслаўскім, так жа і аршанцы, Крычаў, Гомель паддаліся яму”. Сумесна з маскоўскім войскам атрады Глінскага аблажылі Менск. Рэйды да Слуцка і Новагародка. Супраць паўстанцаў выступіла ўрадавае войска. Глінскі адступіў да Оршы (там былі асноўныя сілы рускіх). Перайшлі Днепр без барацьбы з войскамі Жыгімонта І. Мірнае пагадненне. Глінскі і яго родныя атрымалі права свабоднага выезду ў Маскву. У Маскве Глінскі пазнаў узлёты і падзенні і ўрэшце загінуў у турме.

43. Земская рэформа сярэдзіны xvі ст. Станаўленне шляхецкай дэмакратыі.

У XVI ст. рэлігійныя супярэчнасці паступова адыходзілі. Паўсталі іншыя – паміж найбагацейшая шляхтай (магнатамі) і сярэдняй і дробнай шляхтай. У руках магнатэрыі сканцэнтравалася неабмежаваная ўлада.

З заявы члена гаспадарскай рады магната Альбрэхта Гаштольда: “Соймы нашыя праходзяць зусім інакш, чым у Польшчы: што вырашае гаспадар і паны – рада – тое шляхта абавязкова прымае да выканання. Мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем”.

У Польшчы (Кароне) шляхта рашучым чынам уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, прываблівалі шляхту ВКЛ. Яна дамагалася заключэння цеснай уніі з Польшчай, каб заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваёй дзяржаве.

Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым у 1560-я гг. Асабліва яскрава яно выявілася ў час сойма 1562 г. пад Віцебскам. На ім шляхта звярнулася да Жыгімонта ІІ з просьбай “учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіраць, мець агульную абарону, супольна соймікаваць і права аднолькавае ўжываць.”

Вярхоўная ўлада пайшла на саступкі. Ураўнавала (1563 г.) у правах праваслаўную і каталіцкую шляхту, ухваліла судовую рэформу (стварыла гродскія і земскія) суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.

У 1565 г. пачалі збірацца павятовыя шляхецкія сеймікі, дзе таксама ўзвысілася роля павятовай шляхты.