Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

21. Берасцейская зямля. Княствы і гарады ў Пабужжы і Верхнім Панямонні.

Горад Бярэсце ўзнік на мяжы X—XI стст. на мысе пры ўпадзенні Мухаўца ў Заходні Буг як пагранічная крэпасць і, апорны пункт славянскай (дрыгавіцкай) каланізацыі навакольнай тэрыторыі. Памежнае становішча Бярэсця прыводзіць да таго, што з самага пачатку сваёй гісторыі ён стаў аб'ектам заваёўніцкіх нападаў з розных бакоў. Відаць, на апошнім этапе барацьбы Святаполка і Яраслава Бярэсце было занята палякамі. Каб вярнуць яго, Яраслаў у 1020 г. робіць паход на гэты горад, але змог вызваліць яго толькі ў 1043 г. Бярэсце не адносіцца да ліку буйных гарадоў. Тым не менш яно было тыповым для свайго часу гарадскім паселішчам, адміністрацыйным, гандлёва-рамесным, абарончым, культурным і рэлігійным цэнтрам прылягаючых тэрыторый, цэнтрам славянскіх пасяленняў значнага рэгіёна. Яго размяшчэнне на паграніччы, на важных стратэгічных рубяжах і ажыўленых водных шляхах прыводзіла да таго, што горад часта аказваўся ў зоне пастаянных эканамічных і ваенных канфліктаў суседніх народаў. Па ўзроўню сацыяльнаканамічнага развіцця і ролі для навакольных тэрыторый ён быў у стане быць сталіцай самастойнага княства, і старажытнарускія летапісы неаднаразова паведамлялі пра спробы мясцовага насельніцтва да такога выдзялення (1101, 1102, 1146, 1204, 1289). I толькі існаванне моцных суседніх Тураўскага і Галіцка-Валынскага княстваў, не зацікаўленых у выдзяленні з іх складу Бярэсця, не дазволілі яму атрымаць самастойнасць. Пастановай Любечскага з'езда 1097 г., які ўрэгуляваў тэрытарыяльныя спрэчкі князёў, Бярэсце было замацавана за вялікім кіеўскім князем Святаполкам Ізяславічам "яко князем туровскнм ". Аднак Любечскі дагавор тут жа быў парушаны. Уладзімірскі князь Давыд Ігаравіч стаў намаўляць Святаполку Ізяславічу на князя Васільку: "увидишь, займет города твои Туров, и Пинск, и Берестье, и Пагорину, и тебя убьёт, яко и брата ти убил Ярополка". Апанаваны сумненнямі і паверыўшы так рэальна намаляваным пагрозам, Святаполк загадаў схапіць Васільку і асляпіць. Калі ж князі запатрабавалі ў Святаполка адказу за гэтыя дзеянні, ён спаслаўся на сведчанне Давыда. Абураныя князі пазбавілі Давыда ўладзімірскага прастола, а ад Святаполка запатрабавалі пакараць яго. Давыд, спасаючыся ад расплаты, уцёк да польскага караля Баляслава, просячы абароны і абяцаючы шчодрую ўзнагароду. Святаполк запатрабаваў ад Баляслава выдаць Давыда і ў падмацаванне свайго патрабавання накіраваўся з дружынай да Бярэсця. Тут і адбылася яго сустрэча з Баляславам. " И ста Святополк в граде, а ляхове на Бузе, и сносися Святополк речью с ляхы... ". У 1101 г. безудзельны ў той час пляменнік Святаполка Яраслаў вырашыў забяспечыць сябе "вотчынай" і заняў Бярэсце. Святаполк не пацярпеў такога свавольства і сам узначаліў паход на Яраслава, ўзяў Бярэсце, а непакорнага пляменніка схапіў, закаваў у кандалы, адвёз у Кіеў і пасадзіў у "поруб", адкуль ён быў выпушчаны толькі па просьбе ігуменаў і баяр. Адпушчаны ў наступным годзе, Яраслаў зноў пачынае барацьбу за Пабужжа, аднак у хуткім часе зноў трапляе ў рукі кіеўскага князя. Загінуў ён у турме ў тым жа 1102 г. Гэты эпізод паказвае, што Бярэсце ўяўляла ў той час значную каштоўнасць для кіеўскага і тураўскага князя. У спробе Яраслава, меўшага асабістыя кантакты з прадстаўнікамі мясцовай феадальнай вярхушкі, якая імкнулася да самастойнасці, захапіць удзел у Бярэсці і Пабужжы, бачыцца першая спроба надаць Берасцейскай зямлі статус асобнага княжацкага ўдзела. Аднак гэтым пажаданням не суджана было здзейсніцца. Пасля смерці Святаполка ў 1113 г. Бярэсце разам з Тураўскім княствам апынулася ў падпарадкаванні Уладзіміра Манамаха. Бярэсце ўпамінаецца таксама ў 1140 і 1142 гг., калі на кіеўскім прастоле ўладарылі чарнігаўскія князі Святаславічы. Каб задаволіць прэтэнзіі сваіх сваякоў і саюзнікаў, яны раздаюць ім гарады Тураўскага княства - Клецк, Слуцк, Рагачоў, Бярэсце. У склад гэтага княства Бярэсце было вернута ў 1146 г. тураўскім князем Вячаславам, сынам Манамаха. Спыненне на тураўскім стале мясцовай дынастыі Ізяславічаў у 1113 г., пераход Турава ў распараджэнне Манамахавічаў і частая змена князёў на кіеўскім і тураўскім сталах у сярэдзіне XII ст. аслабілі Тураўскае княства і паскорылі яго распад. Тады ж Бярэсце перайшло да ўладзіміра-валынскіх князёў. У гэты час выспелі ўсе ўмовы для выдзялення Берасцейскай зямлі ў самастойнае княства. Аднак па суседству з магутным Галіцка-Валынскім княствам гэта было нерэальным. У другой палове XII ст. ёй валодаў Раман Мсціславіч, пасля гібелі якога ў 1204 г. берасцяне зноў робяць спробу атрымаць незалежнасць. Аднак новыя валадары Валынскай зямлі не даюць ім такой магчымасці. У канцы XII ст. польскія феадалы спрабавалі захапіць Берасцейшчыну. У 1179 і 1182 гг. князь Казімір I I , у 1210 г. Конрад Мазавецкі і Лёшка Кракаўскі часова захапілі пабужскія землі. У пачатку XIII ст. Брэст з'яўляўся невялікім удзелам, які знаходзіўся ў зоне пагранічных канфліктаў. Пачашчаюцца напады літвы і яцвягаў. У 1164 г. упершыню адзначаны напад літвы на Бярэсце. У 1227 і 1229 гг. пад горадам "павоеваша ятвязи". Але галоўнай небяспекай былі мангола-татарскія орды Батыя. У пачатку XIV ст. Берасцейская зямля была ўключана ў склад.