Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

28. Пісьменства і пісьмовыя помнікі на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.

Новым этапам у старажытнарускай культуры стала з яўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы і манастыроў групаваліся тады адука-ваныя людзі. Так было не толькі на Полаччыне, але і на Кіеўшчыне, у Заходняй Еўропе, Візантыі.

Сталыя зносіны з Візантыяй узбагачалі старажытнарускую куль-туру. 3 грэчаскай мовы запазычаліся некаторыя словы (напрыклад, "тетрадь", "лампа"), рускім людзям даваліся грэчаскія імёны - Анд-рэй, Аляксандр, Георгій, Софія. На Русі перакладаліся грэчаскія кнігі на рускую мову. Былі сярод іх сачыненні пра стварэнне свету, біблейскіх герояў, аб рымскіх палкаводцах, жыціі святых і г. д.

Да сярэдзіны XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя творы, у тым ліку і першыя летапісы. У той час у Заходняй Еўропе гістарычныя хронікі, царкоўныя і іншыя кнігі пісаліся на незразу-мелай народу мове. На Русі кнігі адразу сталі пісаць на новай, гутарковай мове. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Новагародку.

Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі манастьфы. У іх (ці пры іх) існавалі школы, ігісаліся і пераігісваліся кнігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летаігісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Вядома, што ўнучка полацкага князя Усяслава, Ефрасіння, пералісвала кнігі. Узорамі старажытных рукапісных кніг, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца: вядомае Тураўскае евангелле (XI ст.); Рэймскае евангелле (XI ст.), названае так па месцы знахо-джання ў муніцыпальнай бібліятэцы г.Рэймса ў Германіі; служэбнік Валаама Худынскага (канец XII - пачатак XIII ст.); Аршанскае еван-гелле (XIII ст.) і некаторыя іншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі.

29. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: е. Полацкая і к. Тураўскі, а. Смаленскі і к. Смаляціч.

Клімент Смаляціч жыў у першай палове XII ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Пісання можна было знайсці і кнігі айцоў царквы (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслу-жэння, законы ўнутраяага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычных аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэ-рыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскаму святару фаме. Сам Клімент (з 1147 па 1154 г. з'яўляўся мітрапалітам кіеўскім), як гэта бачна па накірунку яго думкі, прьггрымліваўся апошняга пункту гледжання.

Кірыла Тураўскі — другі прадстаўнік асветы XII ст. — паходзіў з сям'і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам-пустэльнікам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Праваслаўная царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых. Гэта быў не столькі кабінетны вучоны, колькі выдатны царкоўны аратар. Імя яго суст-ракаем у агульных курсах рускай літаратуры старажытнага перыя-ду. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красаэйоўства таго часу. Яго казанні і павучанні створаны на асновах візантыйскай рыторыкі. Сучаснікі далі яму назву Златавуста (задоўга да Кірылы жыў выдатны царкоўны аратар, адзін з айцоў усходняй (праваслаў-най) царквы Іаан (каля 350 - 407), якога за красамоўства назвалі Златавустам).

Ефрасіння, князёўна полацкая. Яна была ўнучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Як Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над ерапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла і працавала Прадслава-Ефрасіння, паступова стаў буйным рэлігійным і культурным цэнтрам, адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх заходніх землях Русі. У сталым узросце Прадслава здзейсніла паломніцтва ў Палесціну і Іерусалім. Там яна і памерла ў 1173 г. Мошчы Ефрасінні Полацкай знаходзяцца цяпер у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, пабудаваным ёю (часткова захаваўся да нашых дзён). Такім чынам, багатая, яскравая і шматгранная культура Беларусі ў IX — XIII стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры. Яна заняла пануючае Месца ў Вялікім княстве Літоўскім.

 Аўрамій Смаленскі. Калі Аўрамій дасягнуў сталага ўзросту, ён адмовіўся жаніцца i вырашыў прысвяціць сябе справе рэлігійнага служэння i асветы.   Пасля  смерці  бацькоў  раздаў усю ix маёмасць манастырам, цэрквам i бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны  ў  ваколіцах  Смаленска, займаўся зборам i перапісваннем кніг. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсвітэра i стаў шырока вядомы як прапаведнік i настаўнік не толькі для манаскай браціі, але   i   для   недухоўных   асоб. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень i ноч, каб не быць асуджаным на судзе Божым. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў.