Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

61.Фарміраванне асноўных этнічных прыкмет сярэдневяковай беларускай народнасці.

У XVI ст. завяршаецца перыяд фарміравання беларускай народнасці. Народнасць – форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. На фарміраванне беларускай народнасці ўплываў шэраг фактараў.

1. Адзіная этнічная тэрыторыя

Этнічная тэрыторыя – гэта землі, якія заселены і абжыты пэўным народам. Паміж Літвой і Беларуссю мяжа прайшла па лініі Мерач-Трабы-возера Свір. Паўночная мяжа праходзіла на поўнач ад Браслава, Езярышча, Нешчарды – па граніцы ВКЛ з Лівонскім Ордэнам, Псковам і Ноўгарадам. Мяжа з Польшчай праходзіла па Заходняму Падляшшу, а з Украінай – па Палессю. Самымі рухомымі былі ўсходнія межы. У перыяд максімальнага пашырэння ВКЛ у працэс фарміравання беларускай народнасці былі ўцягнуты землі Браншчыны і Смаленшчыны.

2. Грамадска-палітычныя ўмовы.

Землі Беларусі знаходзіліся ў складзе адзінай дзяржавы – ВКЛ. Гэтая магутнейшая еўрапейская дзяржава магла забяспечыць неабходныя ўмовы для развіцця беларусаў. Да таго ж удзел беларусаў у абароне Айчыны кансалідаваў народ. Цэнтралізацыі ВКЛ садзейнічала адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа сярэдзіны XVI ст. Гэтая рэформа перакроіла ранейшую ўнутраную зямляцкую структуру Беларусі. Цэнтралізацыя ВКЛ выражалася ў прававой кадыфікацыі (Судзебнік Казіміра 1468 г., Статут ВКЛ у трох рэдакцыях).

3. Сацыяльна-эканамічныя ўмовы.

Прагрэс у сельскай гаспадарцы і рамястве прывёў да паглыблення грамадскага падзелу працы паміж горадам і вёскай, наладжванню цесных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі, разбурэнню натуральнага характару гаспадаркі, уцягванню беларускіх зямель у таварна-грашовыя адносіны. Такім чынам, у межах ВКЛ фарміраваўся агульны рынак, складваліся агульныя рысы гаспадарчай дзейнасці беларускага насельніцтва. Разам з гэтым адбылося складванне структуры беларускага грамадства праз юрыдычнае афармленне ўсіх станаў-саслоўяў.

4. Фарміраванне этнічнай самасвядомасці.

Этнічная самасвядомасць – усведамленне сваёй адметнасці ад іншых народаў. Этнічная самасвядомасць звычайна праяўляецца праз эндаэтнонім (саманазву). Асноўны эндаэтнонім насельніцтва Беларусі ў ХІІІ-XVIII стст. – гэта “русіны”. Так называла сябе праваслаўнае насельніцтва, пераважна “просты люд” і безумоўна, насельніцтва ўсходняй часткі Беларусі. Разам з тым, выкарыстоўваўся і эндаэтнонім “ліцвіны”. Так называлі сябе шляхцічы, каталіцкае насельніцтва і жыхары Віленскага і Трокскага ваяводстваў. “Ліцвіны” – гэта таксама палітонім. Сапраўды, жыхары ВКЛ, што па розных прычынах знаходзіліся за мяжой, так сябе і называлі. Жыхары поўдня Беларусі называлі сябе “палешукамі”. Для насельніцтва Беларусі была характэрна таксама “зямляцкая” самасвядомасць: палачанін, віцяблянін, магілёвец, дручанін. Эндаэтнонім “беларусцы” сустракаецца ў пісьмовых крыніцах з канца XVI ст., а г.зн. з таго часу як завяршыўся працэс фарміравання беларускай народнасці.

5. Ментальнасць. Ментальнасць – характэрныя асаблівасці светаўспрымання і светаразумення, якія фарміруюцца гістарычна і залежаць ад складу розуму і спосабу мыслення. Беларусы – працавіты, міралюбівы, гасцінны і талерантны народ.

6. Мова і культура. Беларуская мова мела свае асаблівасці: дзеканне, цеканне, аканне, зацвярдзелыя зычныя р, ч, ш, з’яўленне “ў”. Шэраг непаўторных рыс мела беларуская культура. Да прыкладу, у беларусаў самыя багатыя чарадзейныя казкі, толькі беларусы маюць валачобныя песні.