Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

5.Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Першае пранікненне людзей на гэтую тэрыторыю адбылося толькі ў верхнім палеаліце(сярэдні палеаліт палікарповіч), прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Камены век (100– 3 тыс. гг. да н.э.). Палеаліт (100-35 тыс. гг . да н.э) Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі. каля в. Юравічы(26 тыс. гадоў таму), другая в. Бярдыж(23 тыс. гадоў таму). На гэтых стаянках пражывала прыблізна 50 чалавек. Існавала раннеродавая абшчына. Некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў род, спачатку мацярынскі. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў калектыўную гаспадарку, меў агульную маёмасць. У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл. Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак людзей. Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню, дрэва або касці. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. Значнае месца займала рыбалоўства. Неаліт (4–3 тыс. гг. да н.э.). На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту. Вытворчая гаспадарка яшчэ адсутнічала. Насельніцтва па-ранейшаму займалася збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй. Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Вынаходніцтва сетак зрабіла рыбалоўства больш надзейнай крыніцай забеспячэння людзей харчаваннем. З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Удасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. Прыкладна ў ІІІ тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва, а на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.

6. Асаблівасці бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.

3 2-га тыс. да н. э. на Беларусі пачынаецца бронзавы век (2-е тыс. — сярэдзіна 1-га тыс. да н. э.). Усе археалагічныя знаходкі бронзавых прадметаў, як паказалі даследаванні, былі або прывазныя, або створаныя з прывазной сыравіны, што мае паходжанне з Прыкарпацця ці Закаўказзя. У гэтым асаблівасць бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі. Не адбылося таксама і канчатковага выцяснення прысвойваючых відаў дзейнасці ў выніку прыходу шнуравікоў. Заняткі людзей пачатковага этапу бронзавага веку характарызаваліся сумяшчэннем як ранейшых промыслаў, так і новых форм гаспадарання — жывёлагадоўлі і земляробства. У эпоху бронзавага веку адбыўся пераход ад мацярынскага роду да патрыярхату. Пры заключэнні шлюбу з гэтага часу жанчына пачала пераходзіць у род мужчыны. Для вытворчасці прылад працы цяпер выкарыстоўвалі ўжо не толькі крэмень і косці, а нават цвёрдыя пароды каменю, такія як граніт. Удасканальваліся і формы апрацоўкі — шліфаванне, свідраванне, паліраванне. З'явіліся керамічныя вырабы, разнастайна арнаментаваныя і рознай канфігурацыі, якая залежала ад іх практычнага прызначэння — пласкадонныя, кругладонныя, слоікападобныя і інш. Жытло чалавека гэтага перыяду ўяўляла наземныя пабудовы слупавой канструкцыі з выкладзенымі каменем ачаговымі паглыбленнямі. Пасёлкі плошчай 0, 2—0, 5 га размяшчаліся часцей за ўсё на ўзбярэжжах рэк і азёр у непасрэднай блізкасці да свабодных зямельных плошчаў, прыдатных ддя прымітыўнага земляробства і жывёлагадоўлі. Цяпер не ўсе прадукты. што здабываліся, ішлі на непасрэднае ўжыванне ў ежу. З'явіліся лішкі, што ў гістарычнай навуцы атрымалі назву "прыбавачны прадукт". Яго можна было выкарыстоўваць для абмену або накаплення. Пачалося сацыяльнае расслаенне родавых абшчын на багатых і бедных членаў. Патрыярхальныя сем'і цяпер, а не роды, як раней, станавіліся асноўнымі вытворчымі адзінкамі ў грамадстве. Паколькі знікла неабходнасць працаваць родавым калектывам. то на месцах былых тэрыторый, дзе размяшчатіся асобныя роды, пачалі сяліцца сем'і. А гэта азначала, што на змену родавай абшчыне паступова прыйшла— суседская. Кіраўніцтва суседскай абшчынай знаходзілася ўжо ў руках патрыярхальнай знаці. Калі звычайныя шляхі акумуляцыі багаццяў у руках знаці вычэрпваліся, то распачыналіся войны з суседзямі. Колькасць ваенных сутыкненняў паміж асобнымі тэрыто-рыямі ў гэты перыяд значна павялічылася. Пачало фарміравацца патрыярхальнае рабства. Завяршальная стадыя трансфармацыі першабытнага грамадства ў класавае пад уплывам вышэйпералічаных фактараў у гістарычнай навуцы атрымала назву "ваенная дэмакратыя".