Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

19. Феадальная радробленасць. Распад Полацкай зямлі на ўдзельныя княствы.

Пасля смерці вялікага князя Ўсяслава Чарадзея Полацкая зямля падзялілася на ўдзелы, дзе кіравалі ягоныя сыны і ўнукі. Наймацнейшай асобаю ў тым пакаленні полацкай дынастыі быў менскі валадар Глеб. Ён, як і Ўсяслаў, мусіў ваяваць з Уладзімірам Манамахам. Змаганне скончылася для Полацка няўдала. У 1119 годзе Глеб трапіў у кіеўскі поруб, дзе некалі сядзеў у кайданах разам с бацькам.. Чарнарызцы маліліся за князя, аднак ён падазрона хутка, не праседзеўшы ў порубе і года, сканаў. 1127 год адзначаны ў нашай гісторыі вялікім паходам на крывіцкую дзяржаву. Кіеўскі князь з хаўруснікамі наступалі з чатырох бакоў - на Заслаўе, Лагойск, Барысаў і Друцак. Паводле плана кіеўскага князя Мсціслава адначасовы штурм полацкіх гарадоў быў прызначаны на 4 жніўня, аднак ягоны сын Ізяслаў здабыў Лагойск на дзень раней. Пра далейшыя вайсковыя дзеянні летапісы нічога пэўнага не паведамляюць - вядома толькі, што да сталічнага Полацка ворагі не дайшлі. Гэта было вынікам дыпламатычных захадаў: палачане выправілі з горада свайго князя Давыда Ўсяславіча з раднёю і запрасілі другога Чарадзеевага сына - Барыса, які, відаць, болей задавальняў Кіеў. Барыс валадарыў нядоўга: у 1128 годзе ён сканаў, пакінуўшы па сабе памяць у назове заснаванага ім горада Барысава і ў так званых Барысавых камянях. Разам са смерцю Барыса ў няпамяць пайшлі і нядаўнія вымушаныя прысягі палачанаў Кіеву. Кіеўскі князь Мсціслаў прыслаў крывічам загад ісці ў паход на полаўцаў. Усяславічы не проста адмовіліся, а яшчэ і паздзекваліся з Мсціслава: «Ты з Баняком Шалудзяком (так звалі палавецкага хана) здаровы будзьце абодва і кіруйцеся самі, а мы маем дома што рабіць». Кіеўскі гаспадар «вельмі оскорбяся» і адразу пасля вайны з качэўнікамі кінуў супроць нашчадкаў Чарадзея дружыны ўсіх украінскіх земляў. Пяцёх полацкіх князёў, у тым ліку бацьку Еўфрасінні Полацкай Святаслава-Георгія, ворагам удалося захапіць у палон і завезці ў Кіеў. Пасля паказальнага суда іх разам з жонкамі і дзецьмі пасадзілі на тры вялікія лодкі і адправілі ў Візантыю. Тады, відаць, і нарадзілася беларуская прымаўка «Мсціслаў не аднаго сціснуў». Пакуль князі ваявалі з ворагамі Візантыі, кіеўскія намеснікі рабавалі Полацкую зямлю, хадзілі паходамі на яе мірных даннікаў, секлі галовы гуслярам, што адважваліся спяваць пра вычыны Чарадзея.

20. Тураўскае княства, палітычная гісторыя.

Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавiчоў — у Паўднёвай Беларусi, басейне Прыпяцi. Сталiца княства — горад Тураў прыгадваецца пад 980 г., калi на Беларусi з'яуляюцца князi, магчыма, браты Рагвалод i Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапiс, "тураўцы празвалiся". Першая звестка i падзеi 988 г., калi былi вызначаны межы Тураўскай зямлi, сведчаць аб тым, што Тураўшчына ад пачатку развiвалася як самастойная дзяржаўная адзiнка з усiмii адпавядаючымi гэтай пабудове iнстытутамi. Галоўнай складанасцю ў фармiраваннi гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнiчную тэрыторыю дрыгавiчоў, а толькi землi левага берага Прыпяцi з гарадамi Туравам, Пiнскам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем. На поўначы землi вакол Менска належалi Полацкай дзяржаве, на поўднi i ўсходзе Брагiнская воласць належала Kiеўскаму княству, Рэчыцкая — Чарнiгаўскаму, на захадзе частка зямель была ва ўладаннi ўладзiмiра-валынскiх князёу. Разам з тым крынiцы дазваляюць меркаваць, што да канца Х ст. у Тураве кiравала уласная дынастыя князёў, чый радавод быў спынены падчас утварэння "iмперыi Уладзiмiра Святаславiча".

У 988 г. Уладзiмiр кiеўскi выдзелiў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Парадкавая лiчба сведчыць аб вялікай значнасці і ролі гэтага княства. Акрамя таго, Святаполк быў сынам Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі — былой жонкі Яраполка. Як паведамляе летапіс, калі Уладзімір забіў свайго брата Яраполка, грачанка была ўжо цяжарнай. Верагодна, Святаполк не быў упэўнены ў бацькоўстве Уладзіміра, што праявілася ў далейшым у яго імкненні да незалежнасці Тураўшчыны ад Кіева. Ён зрабіў гэту спробу яшчэ ў 1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы напярэдадні шлюб з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага і запрасіўшы да сябе каталіцкага епіскапа Рэйн-берна. Менавіта апошнім, можна меркаваць, выклікана такое страшэннае непрыняцце асобы Святаполка кіеўскімі летапісамі.

Аднак у барацьбе Святаполка за самастойнасць Тураўскай зямлі былі падставы геапалітычнага плана. Справа ў тым, што Тураўшчына знаходзілася ў выгадным геаграфічным становішчы. Яна ляжала на шляху з Польшчы ў Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў знакамітага шляху “з варагаў у грэкі”. Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя і багатыя ворныя землі.

Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся Яраслаў Мудры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля бітвы на р.Альце ў 1019 г. па дарозе ў Польшчу ён гіне.

Напрыканцы свайго жыцця Яраслаў Мудры — князь кіеўскі — аддаў Тураўшчыну свайму сыну Ізяславу. Верагодна, гэта адбылося да смерці вялікага князя ў 1054 г. і сведчыць пра ўстойлівасць дзяржаўна-княжацкай трады-цыі ў Тураве, гэтаксама як і пра пастаянства тэрыторыі гэтай дзяржавы. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў становіцца вялікім князем кіеўскім, але пакідае за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава — Яраполк і Святаполк —трымалі за сабой Тураў. Але ў 1113 г. са смерцю Святаполка ўлада Ізяславічаў у Тураве скончылася і горад з зямлёй перайшоў да роду Манамахавічаў. Яны трымалі княства ў якасці дадатку да сваіх асноўных уладанняў — Кіева, Пераяслаўля і іншых зямель. Але гэта было права сілы, а не вынік прыналежнасці Тураўскай зямлі да Кіеўшчыны.

У сярэдзіне XII ст. паміж паўднёварускімі князямі адбывалася зацятая барацьба за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з рук у рукі пераходзіў і Тураў — то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Але ў 50-х гадах XII ст. на тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. 3 гэтым не жадалі змірыцца кіеўскія князі. Аб'яднаўшыся ў 1158, г., яны зрабілі паход на Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што Юрый Яраславіч быў не толькі ўдалым военачальшкам, але карыстаўся павагай тураўцаў, іх поўнай падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую чаргу пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства як сваю законную спадчыну. Толькі гэтым І моцнай фартыфікацыяй горада можна растлумачыць, што дзесяцідзённая аблога была паспяхова вытрымана. Гэтаксама быў адбіты напад на Тураў валынскіх князёў у 1160 г. На гэты раз варожыя войскі прастаялі пад сценамі горада тры тыдні.

Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне аднавілася самастойная княжацкая дынастыя — неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У наступныя дзесяцігоддзі зямлёй кіруюць сыны Юрыя: Святаполак (1189), Іван (1170), Глеб (1196). Яраслаў (1183), Яраполак ( 1190). Былі ў Юрыя і дзве дачкі — Ганна і Малфрыд. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае. Слуцкае, Дубровіцкае. У кожным з іх кіравалі сыны Юрыя Яраславіча, Аднак некаторыя землі трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх і галіцка-валынскіх князёў. Але, нягледзячы на ўдзельную раздроблецасць, можна меркаваць, што Тураўская зямля і ў XII ст. успрымалася цэласнай дзяржаўна-палітычнай адзінкай. У. летапісах згадваюцца "з Турава Святаполчычы" (1204) і "князі Тураўскія" (1274). Маецца на ўвазе дынастыя Свя-таполка Юр'евіча і ўвогуле ўсе ўнукі Юрыя Яраславіча. Тураў па-ранейшаму разглядаецца як цэнтр усёй зямлі.

Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельцік, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII - XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшліся мангола-татары і на навакольных палях бцло "многа пабітых". Аб зруйнаванні самога горада звестак няма. З'яўляючыся памежнымі, часта адбівалі гарады напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам з галіцка-валынскімі князямі тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на Літву (1251 — 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы XIII — пачатку XIV ст., Тураўская эямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна.