Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

8. Уяўленні першабытных людзей аб навакольным асяроддзі. Сінкрэтызм першабытнай.

Сінкрэтызм азначае, што ўсе віды і элементы П.к. існуюць у цесным узаемадзеянні, сінтэзе, Таму толькі дастаткова ўмоўна можна гаварыць асобна пра выяўленчае мастацтва, музыку, танцы, спевы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэатралізаваныя дзеянні. Людзі верылі ў звышнатуральныя сілы духаў (анімізм). Неадушаўлёныя прадметы і з'явы прыроды надзяляліся чалавечымі якасцямі (фетышызм). Пасля у ідэалагічнай свядомасці з'явіліся ўяўленні пра татэмных, роднасных людзям жывёл (татэмізм). Людзі верылі ў "замагільнае" жыццё. Пакланенне духам-ахоўнікам (культ продкаў) трансфармавалася ва ўзнікненне мясцовых божастваў. Паступова расце агульная колькасць багоў і іншых культаў для пакланення. У грамадскай свядомасці замацоўваюцца спецыяльныя (для асобных відаў дзейнасці) культы, на падтрымку якіх разлічваюць пры выкананні розных спраў. Развіццё жывёлагадоўлі і земляробства, накапленне большай колькасці ведаў пра навакольнае асяроддзе вялі да з'яўлення новых элементаў у грамадскім ідэалагічна-рэлігійным светаўспрыманні. Разам з пакланеннем таіэмам і фетышам, існаваннем культу продкаў і веры ў багінь, якія з даўніх часоў суправаджалі жыццёвы шлях жыхара старажытнай Беларусі, у эпоху жалеза інтэнсіўна развіваецца мнагабожжа. Важнейшымі ў жыхароў старажытнай Беларусі, па сведчанні этнографаў, былі Пярун — бог грому, маланкі і вайны; Вялес — абаронца жывёл, жывёлаводаў і жывёлагадоўлі; Ярыла — бог вясенняй урадлівасці палёў і пакравіцель цяжарнасці ў жанчын; Сварожыч з Дажбогам, якія разам са сваім бацькам Сварогам "рэгулявалі" адпаведна пытанні нябеснага агаю і вады, а таксама Зюзя — бог холаду і інш.

9. Мастацтва і музыка першабытных людзей.

Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і скульптурай. Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меў выгляд хвалістых, ламаных ліній, зігзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі прылады працы. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Іх аўтары падкрэслівалі перш за ўсё біялагічны пачатак, павінна было ўвасабляць вобраз прамаці, ідэю плоднасці. Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі. Важным дасягненнем неаліту з'яўляецца посуду, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва. Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную, упрыгожвалі арнаментам і абпальвалі. Выкарыстанне і размяшчэнне арнаменту было самым разнастайным, а яго характар сведчыць аб развітым пачуцці формы ў старажытных майстроў. У часы позняга неаліту (3 тыс. да н. э.) атрымлівае распаўсюджанне кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі жывёл,птушак, якія пасвайму выгляду нагадваюць арнамент. Значнае месца ў мастацкай дзейнасці чалавека позняга палеаліту займаюць таксама скульптурныя вырабы, прадметы культу, упрыгожанні. Часцей за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. На Асавецкай стаянцы ў Бешанковіцкім раёне былі знойдзены выява лася, выразаная з рога. Разнастайнасцю форм, арнаменту вызначаецца кераміка эпохі бронзы. Звычайна гэта пласкадонныя сасуды. Посуд упрыгожваўся геаметрычным арнаментам, які размяшчаўся або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў ўсю паверхню сасуда. У верхніх пластах паселішча ля в. Асавец была знойдзена касцяная скульптура ў выглядзе галавы чалавека. Мяркуючы па яе форме і наяўнасці адтуліны для нашэння, яна выкарыстоўвалася ў рытуальных і магічных абрадах.Вялікую групу вырабаў, якія сведчаць аб высокім узроўнні развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жалезнага веку, складаюць жалезныя і шкляныя ўпрыгожанні. Да ліку шыррока распаўсюджаных відаў адносяцца заколкі і фібулы Акрамя іх вырабляліся скроневыя падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны, бранзалеты, лунніцы.