Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

67. Школы і школьная адукацыя ў хіv – першай палове хvіі ст. Праваслаўныя

З канца XVI ст. узніклі і пачалі дзейнічаць брацтвы - нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва. Яны аб'ядноўвалі рамеснікаў, гандляроў, часткова духавенства, шляхту. Буйныя беларускія брацтвы існавалі ў Вільні, Полацку, Менску, Бярэсці і іншых гарадах. Брацтвы вялі актыўную барацьбу супраць уніяцкай і каталіцкай цэркваў. Вялікую ролю адыгрывалі брацтвы і ў пашырэнні асветы і кнігадрукавання. Пачатковыя і сярэднія брацкія школы былі адкрыты ў многіх гарадах і мястэчках. Большасць дзеячаў беларускай культуры канца XVI - пачатку XVII ст. былі членамі брацтваў. Мялецій Сматрыцкі ўпершыню надрукаваў "Граматыку", якая амаль два стагоддзі выкарыстоўвалася ў якасці падручніка ў Расіі, па ёй вучыўся М. Ламаносаў. Усплеск культурнага жыцця быў бы немажлівы ў неадукаваным грамадстве. У XVI - першай палове XVII ст. На тэрыторыі Беларусі ўсталёўваецца пэўная сістэма школьнай адукацыі: пачатковыя школы пры праваслаўных брацтвах, пратэстанцкіх зборах, езуіцкія навучальныя ўстановы. У 1579 г. у Вільні пачала дзейнічаць езуіцкая Акадэмія - першая вышэйшая навучальная ўстанова. Выхадцы з Беларусі займаліся ва універсітэтах Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Францыі, Італіі. Семяновіч Казімір (каля 1600 – пасля 1651), ваенны дзеяч, артылерыст, вынаходнік, мысліцель-гуманіст. 1649 г. зноў паехаў у Нідэрланды. Там працаваў над сваёй кнігай аб артылерыі. У 1650 г. яна выйшла ў Амстэрдаме У сваёй кніжцы Вялікае мастацтва артылерыі, частка першая аўтар дзеліцца з чытачом сакрэтамі артылерыі і ракетнай тэхнікі. Ганіць тых, хто трымае свае веды нявыкарыстанымі. Таму піша пра сябе, між іншым, наступнае: «Я ж ані дзеля ўзнагароды, ані па якой іншай прычыне, а задарма даю тое, што дарма і атрымаў, каб служыць супольнаму дабру…»

68. Арыгінальная і перакладная літаратура XIV- першай паловы xvіі ст. Рукапісныя кнігі. Беларуска-літоўскія летапісы.

Станаўленне старабеларускай літаратуры непасрэдна звязана з этнічнымі працэсамі, што адбываліся ў ВКЛ. У ХІІІ–ХVІ стст. значную ролю на беларускіх землях пачынае адыгрываць рукапісная кніга, пераважна царкоўнага характару (пергаментныя Аршанскае, Мсціслаўскае, Лаўрышаўскае, Жыровіцкае евангеллі). У беларускай літаратуры месца былін займае новы эпічны жанр – гістарычныя песні, прысвечаныя барацьбе насельніцтва з іншаземнымі захопнікамі. У ХV ст. з’яўляецца новы жанр – перакладная літаратура як свецкага ("Александрыя", "Троя"), так і царкоўнага характару ("Аповесць пра трох каралёў", "Трыстан і Ізольда", "Аповесць пра Бову" і г. д.). Яе існаванне – яркае сведчанне цесных культурных стасункаў ВКЛ з іншымі краінамі. ХV ст. адзначаецца ростам бібліятэчнай справы: на беларускіх землях ствараюцца буйныя прыватныя і царкоўныя кнігасховішчы. Рукапісныя кнігі ў іх адзначаюцца адмысловым афармленнем. Яркім прадстаўніком жанру царкоўнай аратарскай прозы на беларускіх землях стаў Рыгор Цамбалак, выбраны ў 1415 г. навагрудскім мітрапалітам. Значнае месца ў літаратуры ХV – пачатку ХVІ ст. належыць летапіснаму жанру. Сярод беларуска-літоўскіх летапісаў агульнадзяржаўнага характару варта адзначыць "Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх" (каля 1430 г.), "Беларуска-Літоўскі летапіс 1446 г.", якія падтрымлівалі цэнтралізатарскую палітыку вялікіх князёў. Складанай часткай апошняга з’яўляецца "Пахвала Вітаўту" – яркі ўзор панегірычнай літаратуры свайго часу. Найбольш поўна асноўныя падзеі палітычнай гісторыі ВКЛ (як легендарныя, так і рэальныя) да пачатку ХVІ ст. выкладзены ў "Хроніцы Быхаўца". У другой палове ХVІ ст. летапісны жанр саступае першынство іншым накірункам літаратуры.