Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

50. Саслоўны лад Рэчы Паспалітай. Далучэнне шляхты Вялікага княства Літоўскага.

Своеасаблівая саслоўна – палітычная супольнасць у Рэчы Паспалітай – “польскі народ шляхецкі”. Яна базіравалася на рэлігійна – моўна – карпаратыўным адзінстве. Пасля аб’яднання не ВКЛ ўслед за Польшчай стала шляхецкім, а Польшча і ўся Рэч Паспалітая эвалюцыяніравалі ад шляхецкай дэмакратыі да Рэчы Паспалітай магнацкай алігархіі. Войны сярэдзіны 16 ст. знясілелі шляхту. Яна страціла эканамічнае і палітычнае вяршэнства ў краіне. Збяднелая шляхта ўсё больш трапляла ў залежнасць ад фінансава моцнай магнацкай алігархіі. Магнаты, якія мелі вялікія багацці, пачалі адыгрываць пешую ролю ў кіраванні дзяржавай. Барацьба за шляхту стала стрыжнем палітыкі прадстаўнікоў магнатэрыі. На сойме адбывалася барацьба паміж кланамі, якія мелі ў сваіх руках кліентэлу. Кліентэла – шляхціц, які прыслужваў і выконваў волю магната за апеку . Шляхціц ў сваіх уладаннях імкнуўся праявіць уладу – “Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе”.

51.Знешняя палітыка Жыгімонта ііі і дыпламатыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

Прычыны няўдалых паходаў на Расію – не толькі ў нягнуткай палітыцы да Масквы, але і занятасць дзяржавы на поўдні – зносіны з Аўстрыяй, Малдовай, Крымам. Жыгімонт Ваза дзеля свайго ўльтракаталіцызму падтрымліваў германскага імператара ў яго барацьбе супраць Чэхіі і Трансільваніі (Трыццацігадовая вайна). У першым пэрыядзе Трыццацігадовай вайны ў Еўропе (1618--1648 гг.) адбывалася чэшскае паўстаньне супраць Габзбургаў, імпэратараў Германіі і ўладароў Аўстрыі. Жыгімонт Ваза падтрымаў імпэратара, хаця гэта не адпавядала стратэгічным інтарэсам дзяржавы. Варожае стаўленьне да князя Трансільваніі Габрыеля Баторага (Габара Батары) прывяло да пагаршэнньня дачыненьняў з Турцыяй. Паколькі Габрыель Баторы меў падтрымку турэцкага султана, то на Ўкраіну і паўднёвыя ваяводствы Польшчы пачалі нападаць крымскія татары. Урэшце пачалася вайна з Турцыяй. У 1620 г. у бітве ля Цацоры (цяпер Тутора ў Румыніі, недалёка ад Ясаў) польскае войска разьбілі туркі. У 1621 г. пад Хоцімам (цяпер Чарнавіцкая вобласьць Украіны) адбыўся рэванш. Тут дзейнічалі польскія, беларуска-літоўскія войскі і ўкраінскія казакі пад агульнаю камандаю гетмана Яна Караля Хадкевіча. Але і гэтую перамогу кароль Жыгімонт таксама ня выкарыстаў -- дзеля сваёй нерашучасьці. У 1621--1629 гг. адбылася чарговая вайна паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Ваенныя дзеяньні ішлі ў Прыбалтыцы -- на тэрыторыі Ліфляндыі, Курляндыі й Прусіі. У іх брала ўдзел і беларуска-літоўскае войска з гетманам польным літоўскім Крыштафам Радзівілам. У 1622 г. яно адбіла ў шведаў Мітаву (цяпер Ёлгава). Шведскі кароль Густаў II Адольф у 1625 г. нават захапіў крэпасць Біржы, а потым і Літву. Беларуска-літоўскае войска ўзначаліў гетман вялікі літоўскі Леў Сапега. 17 студзеня 1626 г. ля Вальмойзы (паміж Мітавай і Кокенгаўзэнам) Станіслаў Сапега, гетманаў сын, прайграў бітву каралю Густаву Адольфу. У 1627 г. было заключана замірэньне, а 26 верасьня 1629 г. і мір у Альтмарку. Тэрыторыя Ліфляндыі з Рыгай адышла да Швэцыі. У Рэчы Паспалітай засталася Латгалія (Інфлянты) і васальная Курляндыя.

Ідэя канфедэрацыі Маскоўскага царства і Рэчы Паспалітай ўзнікла на другім этапе Інфлянцкай (Лівонскай, 1558-1583 гг.) вайны пасля смерці апошняга прадстаўніка Ягелонскай дынастыі па мужчынскай лініі караля і вялікага князя Жыгімонта ІІ (7 ліпеня 1572 г.). Гэта была прэлюдыя або дыпламатычны манеўр гетмана польнага Крыштафа Радзівіла па мянушцы Пярун (1547-1603 гг.), які ахоўваў паўночна-ўсходнюю мяжу дзяржавы, быў прыхільнікам большай самастойнасці ВКЛ. Дальні прыцэл гетмана меў на ўвазе аслабіць дамінаванне Польшчы ў федэрацыі, а з другога боку, звязаць рукі Масквы абавязкам "саюзнай дзяржавы". Але мэта цара Івана IV была процілеглай: ён хацеў заключыць сепаратны саюз з ВКЛ, інакш кажучы, падкласці міну пад федэратыўную Рэч Паспалітую. Пасля нечаканай смерці Стэфана Баторыя ў Гародні (12 снежня 1586 г.) Леў Сапега прапанаваў выбраць вялікі князем літоўскім і каралём польскім маскоўскага цара Фёдара - сына Івана IV (1587 г.). Канцлера Сапегу падтрымаў гетман Радзівіл Крыштаф Пярун - цесць Сапегі , які ў трэцім шлюбе меў за жонку Гальшку-Лізевету - дачку гетмана. Праект Сапегі і Радзівіла падтрымала паны-Рада ВКЛ. Пасля сустрэчы ў Маскве з Фёдарам Л. Сапега не без іроніі казаў пра яго: "Вялікі князь малы ростам, гаворыць ціха і надта марудна. Розуму ў яго, здаецца, небагата, а іншыя кажуць - зусім няма".Заняцце царом Фёдарам трона Рэчы Паспалітай аб’яднала бы пад адным скіпетрам тры суседнія краіны: Масковію, ВКЛ, Польшчу. Гэта дапамогло б у барацьбе са Швецыяй і Турцыяй. ВКЛ бы стала палітычным і культурным цэнтрам новга аб’яднання. Калі б геапалітычны праект Сапегі рэалізаваўся, і не Польшча тады, не Масква, а ВКЛ і Беларусь аказаліся цэнтрам самай вялікай у Еўропе "саюзнай дзяржавы". Тым больш, што маскоўскі двор, асабліва не да канца пабітая Іванам Жахлівым апазіцыя, пагаджаліся на чыста намінальную ўладу цара ў Рэчы Паспалітай. Маскоўскі пасол казаў: "Толькі выберыце сабе ў гаспадары нашага цара, будзеце пад яго царскаю рукою, а ўсім кіруйце самі ў Кароне Польскай і ў Вялікім Княстве па сваіх правах". Але акрамя кандыдатуры рускага цара Фёдара Іванавіча, былі яшчэ два прэтэндэнты: аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян, шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза. За гэтых двух выступалі палякі. Перамагла партыя Замойскага на элекцыйным сойме 1587 г.: каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў выбраны шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза - ўнук па матчынай лініі Жыгімонта Старога.

Пасля няўдачы свайго геапалітычнага праекта Л. Сапега і Крыштаф Радзівіл "адыграліся" на выдатнай падзеі 1588 г.: быў зацверджаны насуперак польскай партыі Статут ВКЛ, які на канстытуцыйным узроўні пацвердзіў суверэнітэт ВКЛ. У агульнаеўрапейскі геапалітычным аспекце няўдача праекта Льва Сапегі і Крыштафа Радзівіла азначалі, што ў блізкай і далёкай перспектыве захаваецца і будзе ўзмацняцца палярызацыя ва Усходняй Еўропе дзвюх грамадска-палітычных сістэм і дзвюх культурна-гістарычных тыпаў. Дальнабачныя палітыкі (сярод іх быў Л.Сапега) прадбачылі, што арэнай гэтай канфрантацыі стане ВКЛ і найперш памежная з Расіяй Беларусь. Палітычная інтуіцыя падказвала ім, што ваенная перавага ў перспектыве хутчэй за ўсё акажацца на баку унітарнай і дэспатычнай Расіі. Напярэдадні вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600-1621 гг.) Л. Сапега ўзначаліў пасольства ў Маскву. Пасля смерці маскоўскага цара Фёдара Іванавіча (1598 г.) Л. Сапега спрабаваў выставіць кандыдатуру Жыгімонта ІІІ Вазы на маскоўскі трон. Але Барыс Гадуноў перамог баярскую апазіцыю і арганізаваў сваё абранне царом.Тады Л. Сапега прапанаваў праект шлюбу караля Жыгімонта Вазы (ён аўдавеў у пачатку 1589 г.) з царэўнай Ксеніяй Гадуновай, каб у перспектыве заключыць дзяржаўную унію Рэчы Паспалітай з Маскоўскім царствам. Але гэтае царства прэтэндавала на "ўсю Русь", баялася уніі і Рэчы Паспалітай. Л. Сапега ўзначаліў пасольства ў Маскву (1600-1601 гг.) і ў выніку цяжкіх перамоў заключыў перамір'е на 20 гадоў, якое ратавала краіну ад вайны на два франты. У пачатку ХVII ст. ён стараўся выкарыстаць на карысць свайго геапалітычнага праекта "смутное время" ў Расіі, асабліва пасля няўдачы Ілжэдзмітрыя І, разгрому войска Васілія Шуйскага і стварэння ўраду баярскай апазіцыі ("сямібаяршчына"), якая па прапанове Л. Сапегі абвясціла каралевіча Уладзіслава царом Расіі. Яму прысягнулі прадстаўнікі Масквы і іншых гарадоў.