Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

39. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Свідрыгайла і Жыгімонт

Вайна 1432 – 1436 гг.

У 1430 г. – вялікі князь Леў Свідрыгайла (1430 – 1432) (у хрышчэнні па каталіцкаму абраду Баляслаў). Сын Альгерда, брат Ягайлы. Выступіў супраць уніі. Яго падтрымалі беларускія і ўкраінскія феадалы. Пачаў прыцягваць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўласнікаў. Літоўскія феадалы пры падтрымцы польскай арыстакратыі абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432 - 1440), брата Ягайлы.. Свідрыгайла ўцёк у Полацк. Адбыўся часовы раскол дзяржаўнай улады. У 1432 г. – успыхнула вайна. На дапамогу Жыгімонту свае войскі прыслала Польшча.

На баку Свідрыгайлы – Полацкая, Смаленская, Кіеўская, Чарнігава – Северская землі, часткова Валынь і Падолле. Свідрыгайла ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам, спустошыў Літву, заняў Брэстчыну, Верхняе Панямонне, Заслаўе, Мінск і інш. Каб не даць Свідрыгайлу апоры на праваслаўных кароль Ягайла і вялікі князь Жыгімонт выдалі два новых прывілеі з мэтай ураўняць у правах феадалаў – каталікоў і феадалаў – праваслаўных. (Прывілеі 1432 і 1434 гг.). Свідрыгайла западозрыў, што на бок Жыгімонта схіляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Русі Герасім (быў схоплены ў Віцебску). Праваслаўным феадалам было дазволена карыстацца сваімі гербамі. Тады беларускія князі Друцкія і Адзінцэвічы набылі свае ўласныя гербы, якімі не карыстаўся больш ніводны род. Гэтыя князі да канца падтрымлівалі Свідрыгайлу. У 1435 г. пад Вількамірам (Літва)адбылася рашучая бітва. Паражэнне Свідрыгайлы. Загінулі 13 украінскіх і беларускіх князёў. Разбіты і атрады Лівонскага ордэна. Свідрыгайла ўцёк у Полацк. “І за тое Бог не дапамог князю Свідрыгайлу, што ён спаліў мітрапаліта Герасіма. І дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту”. Полацк, Віцебск і іншыя гарады яшчэ супраціўляліся Жыгімонту. Пасля барацьбы вымушаны былі здацца. Свідрыгайла ўцёк на Валынь. Вайна скончылася ў 1436 г. перамогай Жыгімонта. Праз некалькі гадоў пасля перамогу Жыгімонт быў забіты змоўшчыкамі – прыхільнікамі Свідрыгайлы.

40. Казімір, яго ўнутраная і знешняя палітыка.

Вялікім князем быў выбраны сын Ягайлы Казімір (1440 – 1492). Яму было толькі 14 гадоў, вядомы як Казімір ІV Ягелончык. У княстве ўсталяваўся мір на 59 гадоў. У 1481 г. у Кіеве была выкрыта змова праваслаўных феадалаў супраць Казіміра. Змова – тайнае пагадненне групы людзей. Змову ўзначаліў слуцкі князь Міхаіл Алелькавіч. У ёй удзельнічалі князі Іван Гальшанскі, Фёдар Бельскі і інш. Планавалі скінуць Казіміра і захапіць уладу у ВКЛ. У выпадку няўдачы – далучыць частку беларускіх зямель да Маскоўскай дзяржавы. Бельскі ўцёк у Маскву. З 1487 па 1493 г. на службу ў Маскву разам са сваімі валасцямі выйшлі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія (памежная вайна). Зноў “рускае пытанне”.

41. Органы дзяржаўнай улады і кіравання Вялікага княства Літоўскага ў другой палове

Вышэйшай асобай у дзяржаве быў князь. У часы Гедыміна, Альгерда і Вітаўта ўлада вялікага князя лічылася неабмежаванай. Такую форму ўлады называюць манархіяй. Важнейшы абавязак князя – абарона краіны. Ён узначальваў узброеныя сілы, выдаваў законы, ажыццяўляў зносіны з іншымі дзяржавамі, аб’яўляў вайну і заключаў мір, распараджаўся казной, прызначаў людзей на дзяржаўныя пасады. У часы княжанняў Казіміра Ягелончыка (1440 – 1492, кароль Польшчы з 1447 г.) і асабліва яго сына Аляксандра І (1492 – 1506) улада вялікага князя была вельмі абмежавана радай. У ВКЛ на працягу канца XIV – 1-й паловы XVI ст. адбывалася фарміраванне дзяржаўна – палітычнага ладу ў форме саслоўна – прадстаўнічай манархіі. У ВКЛ для вызначэння саслоўяў выкарыстоўвалася слова “станы”. Саслоўі былі прывілеяваныя і простыя. Свецкія – князі, паны, баяры – шляхта. Духоўныя – епіскапы, кіраўнікі манастыроў, святары. Простыя – мяшчане і сяляне. Рада ВКЛ (паны – рада) у XV ст. адасобілася ў саслоўны, кантралюючы ўсю дзейнасць вялікага князя ўладны орган. Да гэтага яна была дарадчым органам пры князі. Заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады рада стала ў 1492 г. Прывілей 1492 г. – гаспадар (вялікі князь) быў абавязаны весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі па ўзгадненню з панамі – раднымі. У склад Рады ўваходзілі: ваяводы, кашталяны, каталіцкія біскупы, канцлер падканцлер, падскарбі , гетманы, маршалкі . У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган улады ВКЛ – сойм. Яго з’яўленне было абумоўлена неабходнасцю пашырэння сацыяльнай апоры вярхоўнай улады. Спачатку на сойм запрашалася пагалоўна ўся шляхта. Затым выбар дэпутатаў на сойм – па 2 ад павета. Яны выбіраліся на павятовых сойміках, дзе збіралася ўся шляхта таго ці іншага павета і выпрацоўваліся інструкцыі паслам – дэпутатам. У склад сойма ўваходзілі: паны – радныя, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага апарату. На пасяджэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ. Пытанні сойма: заключэнне уніі з каралеўствам Польскім, выбранне вялікага князя. З 16 ст.ваенныя праблемы (аб’ява баявых дзеянняў, норма вайсковай службы, вызначэнне падаткаў на ваенныя патрэбы), заканадаўчыя, судовыя і інш. Развіццё сістэмы мясцовага кіравання Вялікія князі літоўскія ў 13 – 14 ст. захоўвалі былую тэрытарыяльную структуру на падуладных землях, ажыццяўлялі кіраўніцтва імі праз сістэму васалітэту. Вялікія князі на далучаных землях пакідалі прадстаўнікоў мясцовых дынастый. Паступова улада ў іх пераходзіла да прадстаўнікоў вялікакняжацкага роду. Вітаўт увёў інстытут намесніцтва. Пераемнікамі ўдзельных князёў станавіліся вялікакняжацкія намеснікі. Правы: уся адміністрацыйна – гаспадарчая. Фінансавая, судовая ўлады. Цівуны і старцы размяркоўвалі і збіралі чынш з сялян, наглядалі за работамі ў вялікакняжацкай гаспадарцы + абаранялі сялян ад свавольстваў і празмернага прыгнёту з боку аканомаў. Ваяводства – ваявода - вырашаў усе пытанні, Намеснік – кашталян ( камандаваў вайсковымі сіламі), Падваявода (вёў справы канцылярыі), Гараднічы (адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка), Ключнік (наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей), Ляснічы і лоўчы (даглядалі лясныя ўгоддзі), Стайнік (загадваў ваяводскай стайняй)