Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

28. Катэгорыя асобы дзеясловаў.

Катэгорыя асобы паказвае на адносіны дзеяння і яго ўтваральніка (суб’екта) да таго, хто гаворыць. Утваральнікам дзеяння можа быць асоба, якая гаворыць, яе субяседнік або той, хто не ўдзельнічае ў размове.У залежнасці ад гэтага выдзяляюцца 3 асобы дз.: першая, другая, трэцяя. Існуе адзінаццаць асабовых формаў. Сістэма формаў, якая абслугоўвае ўласна катэгорыю асобы, складаецца з трох формаў адзіночнага і трох формаў множнага ліку ў абвесным ладзе. У загадным ладзе маецца пяць формаў: дзве адзіночнага і тры множнага. Паказчыкам асобы служыць канчатак асабовай формы, які адначасова выражае значэнне ладу і ліку, а ў абвесным ладзе – і значэнне цяперашняга часу. Формы прошлага часу абвеснага ладу і формы ўмоўнага ладу не маюць паказчыкаў асобы, пры іх такімі паказчыкамі могуць быць асабовыя займеннікі або назоўнікі: ты чытаў (бы), ён чытаў (бы), рабочыя пабудавалі (б). Асабовыя формы дз. Маюць пэўныя значэнні. Форма дз. першай асобы адзіночнага ліку абазначае дзеянне таго, хто гаворыць: я вучу, еду сяджу. Гэта форма ў кантэксце можа паказваць на абаугльнена-асабовае значэнне: Чужую бяду рукой развяду. Форма дз першай асобы множнага ліку абазначае сумеснае дзеянне таго, хто гаворыць і іншай асобы: мы гаворым, вучым, пішам. Форма дз 1-й асобы множнага ліку можа ўжывацца замест 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку з адценнем спачування, спагадлівасці або фамільярнасці: “Як мы сябе адчуваемсёння?” Часам 1-я асоба множнага ліку абазначае абагульнена-асабовае дзеянне: Як маем такужывае.Форма дз другой асобы адзіночнага ліку абазначае дзеянне судяседніка: ты вучыш, ездзіш, сядзіш. Такая форма можа мець абагульнена-асабовае значэнне: Гуляючы, розуму не прыдбаеш. Форма дз 2-й асобы множнага ліку паказвае на дзеянне группы асоб, да якіх звяртаюцца з гаворкай, або на сумеснае дзеянне субяседніка з іншай асобай: вы вучыце, расказваеце, ездзіце. Форма дз 2-й асобы множнага ліку ўжываецца пры ветлівым звароце да субяселніка: А вы ўсй прыгажэеце! Гэта форма можа мець і абагульнена-асабовае значэнне: вытрапляецена другі бераг.Форма дз трэцяй асобы адзіночнага ліку паказвае дзеянне суб’екта, які не ўдзельнічае ў размове. Утваральнікам дзеяння можа быць адушаўленны і неадушаўлённы прадмет: ён (яна яно) вучыць, едзе, сядзіць. Форма дз 3-й асобы множнага ліку абазначае дзеянне асоб ці прадметаў пра якія ідзе размова: яны вучаць, сядзяць едуць. Гэту форму актыўна ўжываюць з абагульнена-асабовым ці няпэўна-асабовым значэннем: У лес дроў не возяць. Некаторыя дз маюць 1 і 2 форму: бялець, святлець, цямнець са значэннем ‘выдзяляцца пэўным колерам’, а таксама дз разрасціся набухнуць, распаўсюджвацца, сплюшчыцца і інш, што абазначаюць дзеянні, утваральнікам якіх не можа быць асоба. Дз якія маюць формы словазмянення па асобах называюцца асабовымі. Асабовым дз проціпастаўляюцца дз безасабовыя

29. Безасабовыя дзеясловы.

Безасабовыя дз абазначаюць дзеянне, якое адбываецца як бы само па сабе, без дзеючай асобы або прадмета. Яны з’яўляюцца выказнікам у безасабовых сказах, у якіх няма дзейніка: Цямнела хутка. Безасабовыя дз. не змяняюцца па асобах, г.зн. не маюць катэгорыі асобы. Яны ўжываюцца ва ўсіх формах часу абвеснага ладу, але найбольш характэрныя для іх формы цяперашняга і прошлага часу. Безасабовыя дз могуць мець форму ўмоўнага ладу і інфінітыва: світала б, падмаражвала б, пачне світаць, стала падмарожваць. Безасабовыя дз пераважна абазначаюць: -з’явы прыроды: вечарэе, днее; - фізічны і псіхічны стан чалавека ці іншай жывой істоты: нездаровіцца, калоціць; - магчымасць, неабходнасць дзеяння і г.д.: давялося, прыйшлося; - дзеянне невядомай або стыхійнай сілы: нясе, цягне, замяло. Безасабовыя дз могуць быць незваротныя і зваротныя. Сярод незваротных выдзяляюць: - уласна безасабовыя дз: вечарэе, світае; - асабовыя дз, якія ўжываюцца са значэннем безасабовых: пахне, вее.Безасабовыя зваротныя дз складаюць шматлікую групу. Яны ўтвараюцца ад незваротных асабовых дз у форме 3-й асобы адзіночнага ліку далучэннем постфікса –ся. Пры гэтых безасабовых дз звычайна ўжываецца залежнае слова ў давальным склоне: Маладзейшым не сядзелася.