Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

14. Спосабы ўтварэння дзеяловаў зак./незак. Трывання.

Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца прыстаўкі і суфіксы. Дз-вы зак-га тр-ня ўтвар-ца ад дз-ў незак-га пры дапамозе прыставак (а, аб, з, с, са, за, вы, на), якія з’яўляюцца найбольш прадуктыўнымі. Дз-вы зак-га тр-ня ўтрар-ца ад дз-ў незак-га і дз-вы незак-га тр-ня ад прыставачнных дзеясловаў зак-га тр-ня. Пры дапамозе суфіксаў –ну-, -а-, -ва-.

15. Суадносныя трывальныя пары.

Дз-вы зак-га тр-ня з аднолькавым лексічным знач-м утвараюць суадносныя трывальныя пары; такія дз-вы адрозніваюцца толькі граматычна: лячыць- вылечыць ; чытаць- прачытаць. Дз-вы законч. і незаконч. тр-ня, якія адрозніваюцца лексіч. значэннем, трывальныя пары не ўтвараюць: лячыць- падлячыць. У бел. м. некатор. дзе-вы маюць форму толькі зак-га тр-ня (загаварыць) або толькі нез-га (бялець). Гэта няпарныя (аднатрывальныя ) дзеясловы.

Дз-вы, якія не маюць паказчыкаў тр-ня і могуць ужыцца як у значэнні зак-га, так і незак-га тр-ня, называюцца двухтрывальнымі: адрасаваць, дараваць, гарантаваць. Тр-не такіх дз-аў вызначаецца у кантэксце.

Утварэнне. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца прыстаўкі і суфіксы. Дз-вы зак-га тр-ня ўтвар-ца ад дз-ў незак-га пры дапамозе прыставак (а, аб, з, с, са, за, вы, на),якія з’яўляюцца найбольш прадуктыўнымі. Дз-вы зак-га тр-ня ўтрар-ца ад дз-ў незак-га і дз-вы незак-га тр-ня ад прыставачнных дзеясловаў зак-га тр-ня. Пры дапамозе суфіксаў–ну-, -а-, -ва-.

16. Аднатрывальныя і двухтрывальныя дзеясловы.

У суч.бел. мове ёсць дзеяс-вы,якія не утвар-ць трывальных пар. Іх называюць аднатрывальнымі,або няпарнымі.Адны з такіх дзеясл-ваў маюць толькі форму зак.трыв-ня(разгаварыцца,расплакацца,сурочыць),другія-толькі форму незак.трыв-ня(адсутнічаць,дзейнічаць,удзельнічаць) Некаторыя дзеяс-вы ў адной лексеме сумяшчаюць значэнні абодвух трыванняў,таму іх назыв-ць двухтрывальнымі:адрасаваць,акцэнтаваць,актывізаваць,арандаваць. Гэта пераважна дзеяс-вы з запазычан.асновамі.Яны не маюць спецыяльных граматычных (трывальных) паказчыкаў.Іх трыванне –законч ці незаконч. Высвятляецца,а таксама з дапамогай іншых дзеясло-ў у сказе,якія маюць грамат.паказчыкі трыв-ня.

17. Ступеннае ўтварэнне трыванняў.

Некаторыя дз-вы шляхам паслядоўнага далучэння прыставак і суфіксаў могуць утвараць не адну пару, а рады паслядоўных ступенных пераходаў, у якіх кожны раз мяняецца трыванне- такі спосаб называецца ступенным. 3 ступені ўтварэння трыванняў. Дз-вы пры далучээнні прыстаўкі ў адным выпадку захоўваюць лексічнае значэнне, утвараюць суадносную пару (бяліць- пабяліць). У другім выпадку дз-вы пры далучэнні прыстаўкі набываюць новыя лексічныя значэнні і даюць далейшае ўтварэнне трыванняў.

1я ступень: ад беспрыставачнага дз-ва незак. тр-ня пры дапамозе прыстаўкі ўтвараецца дз-ў законч. тр-ня (бяліць- выбяліць).

2я ступень: ад ўтворанага прыставачнага дз-ва зак-га тр-ня пры дапамозе суф. ўтвараецца дз-оў нез-га тр-ня (выбеліць-выбельваць).

3я ступень: ад атрыманага прыставачнага дз-ва незак. тр-ня пры дапамозе прыставак на-, ці-, па-утвараецца дз-оў закон. тр-ня (выбельваць- навыбельваць).