Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

3. Інфінітыў.

Інфінітыў – толькі называе дзеянне або стан прадмета, але не ўказвае на дзеючую асобу. Мае катэгорыі трывання, стану, зваротнасці пераходнасці.

Інфінітыў не змяняецца па асабох і ліках і не мае форм ладу і часу.

Інфінітыў мае спецыяльныя марфалагічныя паказчыкі ў выглядзе ^: ць, ці, чы (гаварыць, несці, бегчы).

У зваротным дзеяслове пасля ^ інфінітыва ідзе наступная марфема ˅ (несціся, збергчыся, сустрэцца).

Для наз. П.ф. – Н.с., адз. л.; для прым. – Н.с., адз.л., м.р.; для дзеясл. – у якасці дзеясл. Выступае інфінітыў (вучыць - вывучыць).

Сінтаксічныя асаблівасці інф.: у ролі любога ч.с. Частка інф. Уваходзіць у склад выказніка.

4. Асновы дзеяслова. Класы дзеясловаў.

Усе дзеяслоўныя формы звычайна ўтвараюцца ад 2 асноў - аснова інфінітыва і аснова цяп.часу(дзеясловы законч. трывання - ад сновы буд.простага часу).Аснова інфінітыва - гэта аснова без інфінітыўных суфіксаў-ць,-ці,-чы(шляхам аддзяленне суфіксаў): чытаць, несці, берагчы. Ад гэтай асновы ўтвараюцца формы пр.часу абвеснага ладу, формы ўмоўнага, дзеепрыметнікі прошл.часу і дзеепрыслоўі на-шы,- ўшы: касі-ць - касі-ў, касі-ў бы, касі-ўшы.Ад асновы інфінітыва утвараюцца формы пр.часу дзеепрыметнікаў незал./залеж. стану(пасівець->пасівелыя). Аснова інфінітыва, звычайна супадае з асновай пр.часу. Аднак у некаторых дз-ах яны не супадаюць, таму пры вызначэнні асновы, ад якой утварабцца формы ўмоўнага ладу, дзеепрым. прошл. часу і дзеепрыслоўі на-шы, -ўшы, мэтазгодна карыстацца асновай прошлага часу: пяч-ы - пёк, пёк бы, пёк-шы. Аснова цяп.(буд.простага) - калі дзеяслоў мае форму закон.трывання - вызначаецца шляхам аддзялення канчатка 3-яй асобы мн.ліка:я вязу, яны вязуць. *Калі ў аснове цяп.часу перад -юць,-яць ёсць галосны, то аснова такіх дзеясловаў заканчваецца на-й-: упрыгожва-уць - "скрадванне"j-та, які закрывае аснову. *Вылуч.аснова прошлага часу, і яна супадае з асновай інфінітыва, таму пры ўтварэнні атрыбутыўнай формы, аснова супадае с інфінітывам. Аснова пр.часу- частка слова без суфіксаў -у- у мж.родзе(прасі-ў- прасі), без суфікса -ла- ў жн.родзе(прасі-ла), і нуль суфікса, калі аснова заканчваецца на зычны(прынёс - прынёсшы). !Калі пры ўтварэнні атрыбутыўнай формы аснова інфінітыва не супадае з асновай прош.часу, то бярэцца форма про.часу(прынесці - прынёс - прынёсшы);! У склад асновы пр.часу не ўваходзіць суфікс -ну: апух(ну)ць->апух. Ад асновы цяп.часу ўтвараюцца формы: а) дзеепрым. цяп.часу залеж/незалеж. стану(чытаць->чыта-юць->чытаj-учы); б)дзеепрысл.незакон. трывання (чытаj-уць -> чытаj-учы=дзеепрым.цяп.часу)

Марфалагічны клас дзеяслова – пэўная мадэль формадзямення дзеяслова, пэўны тып парадыгмы.

Класы дзеляцца на прадуктыўныя і непрадуктыўныя.

Прадуктыўнымі лічацца класы, якія характарызуюцца пастаянствам ужывання асобных форм. У СБМ вылучаюць 4 прадуктыўныя класы дзеясловаў: да 1, 2, 3 класаў адносяцца дзеясловы 1-га спражэння, да 4 класа – 2-га спражэння:

Да 1-га класа адносяцца дзеясловы, якія суадносяцца наступным чынам: -аць, -яць – -аюць, -яюць (граць - граюць); дзеясловы на -эць, -ець – -эюць, -еюць (грэць - грэюць).

Да 2-га класа адносяцца дзеясловы з суадносінамі ну-н(гнулі-гнуць).

Да 3-га класа – дзеясловы з суадносінамі –ава-, -ява- – -[уj] (каваць-куюць).

Да 4-га класа – дзеясловы з суадносінамі ы, і – нуль гука (скончыць - сканчаць). У дзеясл.гэтага класа назіраецца гістарычнае чаргаванне, напрыкладб̓-бл̓, п̓-пл̓ і г.д.

Непрадуктыўны клас ўключае даволі абмежаваную колькасць слоў. Гэты звычайна рэшткі спрагальных мадэлей, часцей за ўсё гэта словы, якія паходзяць з агульнаславянскай ці агул.еўрапейскай эпохі. У СБМ такіх класаў 9:

Дзеясловы з чаргаваннем а, я – нуль гука (клікаць - клічуць). Яны адносяцца да 1-га спражэння

Да 2-на класа – а, я, э, е – нуль гука;

Да 3-га класа класа – чаргаванне ну-выпадзенне ну-н (гаснуць(інф.)-гасла-гаснуць(цяп.ч.))

Дзеясловы з інфінітывамі на –ці, -сці, 1-га спражэння: (грызыць-грысці-грызлі);

Дзеясловы з інфінітывам на –чы (бегчы, легчы);

Дзеясловы з чаргаваннем а,я – н,м (пачаць - пачнуць);

5 беспрыставачных дзеяловаў 1-га спражэння з чаргаваннемо – нуль гука (бароць, малоць, палоць, калоць, пароць);

Дзеяловы 1-га спражэння з чаргаваннем ва – j (даваць-даjуць);

Дзеяловы 1-га спражэння з чаргаваннем і – j (ліць-льjуць);

Дзеяловы 1-га спражэння з чаргаваннем і,ы – іj, ыj (брыць - брыjуць);

Дзеяловы 1-га спражэння з чаргаваннямі у – уj, ы – ыв, е – ен, э – эн, а – ан (дуць – дуйуць, жыць - жывуць).