Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

10. Групы зваротных дзеясловаў паводле ўтварэння і значэння.

Зваротныя дзеясловы ўтвараюцца ад прамапераходных дзеясловаў. (памыць – памыцца, спыніць - спыніцца). Зваротныя дзеясловы могуць утварацца і ад некаторых неперах. дзеясловаў. Такія дзеясловы набываюць новыя значэнні і адценні (грукаць у дзверы, глядзець у люстэрка – глядзецца, цямнець - цямнецца).

11. Катэгорыя стану дзеяслова.

Катэгорыя стану дзеясл. паказвае адносіны паміж суб’ектам,дзеяннем і аб’етам,выражаючы гэта ў формах дзеясл. і ў сінтаксічнай канструкцыі.

Незалежны стан паказвае,што дзеянне ўтварае суб’ект,які ў сказе з’яул. дзейнікам:Аўтар дапрацоўвае рукапіс.Гэтыя дзеясл. не маюць спецыяльных срокаў выражэння стану.Канструкцыі з гэтымі дзеясл. называюць актыўнымі.

Залежны стан паказвае дзеянне як пасіўнае(залежнае ад іншай асобы,прадмета)у адносінах да аб’екта,які ў сказе з’яўл. дзейнікам,а суб’ект выступае дапаўненнем у Т.скл.(творны суб’екта). Утвар. ад перах. дзеясл. пры апамозе постфікса-ся:Рукапіс дапрацоўваецца аўтарам.

Канструкцыя стан дзеясл. цесна звязана з катэгорыяй трывання:ад пераходных дзеясл. незак. трывання ўтвар-ца пераважна дзеясл. залежнага стану,а ад пераходных дзеясл. зак. трывання-дзеепрыметнікі зал. стану: Праектзацвярджаецца міністэртвам,праект зацверджаны міністэрствам.

Катэгорыю стану маюць усе дзеясл. Адны з іх могуць утвараць парныя станавыя адносіны, другія з’яўл. аднастанавымі, яны адносяцца да незалежнага стану.

Да дзеясл. незал. стану адн.:

-перах. дзеясл.:будаваць,касіць,жаць

-перах. незваротныя дзеясл.;яны не маюць прамога дапаўнення:стаяць,сядзець,хадзіць.

-зваротныя дзеясл(арамя тых,якія аднос-ца да зал. стан);да іх належаць:звар. дзесл.,утвораныя ад перах. дзеясл:мыцца,адзявацца.;звар. дзеясл,утвор ад неперах дзеясл:сінецца,жаўцецца;безасабовыя зваротныя дзеясл:змяркацца,нездаровіцца;звар дзеясл,якія ўжыв-ца толькі з –ся:баяцца,смяяцца.

12. Пытанне пра стан дзеясловаў у лінгвістыцы. Традыцыйная класіфікацыя стану. Бінарная класіфікацыя стан.

Вялікі ўплыў на развіццё вучэння аб стане:

  • П.Ф. Фартуноў;

  • А.А. Шахматаў;

  • В.У. Вінаградаў.

Фартуноў:

  • Сцвярджаў: формы стану ўласцівы толькі дзеясл., якія маюць суадносныя пары па звар./незвар.;

  • Адлюстраваў у атрыкуле “О залогах русского глагола”

Шахматаў:

  • Катэгорыя стану разглядаецца ў цеснай сувязі з катэгорыяй перах./неперах.;

  • Вылучыў 3 станы: незал./зал., сярэдні(зваротны). Адлюстраваў у дапаможніку “Синтаксис русского языка”.

Вінаградаў:

  • Прааналізаваў перах./неперах., звар./незвар. У дапаможніку “Русский язык. Грамматическое учение о слове”(М. 1972);

  • Многія навукоўцы схіліліся да яго думкі аб “бінарнай” сістэме дзеясл. стану. Да гэтай думкі схіліліся большасць навукоўцаў;

  • Паводле гэтай сістэмы катэгорыя стану ўласціва усім дзеясловам;

  • Яе яшчэ называюць “парнай класіфікацыяй””

  • Вядомы ўсходазнаўца акадэмік М.І. Конрад назваў працы В.У. Вінаградава навуковай эпапеяй.

13. Катэгорыя трывання дзеясловаў.

Дзеянні працэсы, якія абазначаюць дзеясловы могуць быць абмеж. пач., канц., вынікам або не мець такога абмежавання.

Дзеясл., якія ўказваюць на абмежаванасць дзеяння яго вынік прынята называць дзеясловамі зак. трыв. (насыпаць, прачытаць, стукнуць).

Дзеясловы, якія не маюць указання на вынік, абазначаюць працягласць дзеяння называюцца дзеясловамі незак. трыв. (ехаць, пісаць, хадзіць).

У залежнасці ад трывання дзеясловы маюць розныя парадыгмы. Дзеясловы закончанага трывання маюць формы буд. пр. часу (напісаць, зак. тр. – напішу, буд. пр. ч.), маюць форму дзеепрым. пр. часу: напісаць -> напіса+н+ы=напісаны

Дзеепрысл. зак. тр.:

Напісаць ->напіса+ушы= напісаўшы

Дзеясл. незак. тр. маюць парадыгму:

Пісаць ->пішу, пішаш, піша, я буду пісаць

Дзеепрым. ц.ч.:

Пісаць ->яны пішуць

Піш+уч+ая=пішучая

Дзеепрысл. незак. тр.:

Піш+учы=пішучы