Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

52.Службовыя часціцы мовы. Агульная характарыстыка.

Да службовых часцін мовы у сучаснай граматычнай літаратуры адносяцца прыназоўнікі,злучнікі,звязкі . Усе гэтыя словы, за выключэннем звязкі,нязменныя;адзіная іх словаформа звычайна складаецца з адной каранёвай марфемы,такім чынам,словы гэтыя марфемна непадзельныя.Працэнт марфемна члянімых службовых слоў невялікі. Службовыя словы-прыназоўнікі,злучнікі і звязкі-ужываюцца ў мове як граматычныя сродкі,якія служаць для сувязі дзвюх ці некалькіх сінтаксічных адзінак і абяднання іх у адно больш буйное сінтаксічнае цэлае.У гэтым выящляецца асноўная сінтаксічная асаблівасць службовых слоў-іх сінтаксічны характар. Так прыназоўнікі служаць адным са сродкаў сувязі галоўнага кампанента словазлучэння з кампанентам залежным.Злучальныя злучнікі служаць для сувязі членаў сказа,аднатыпных сузалежныхчастак складаназалежнага сказа або асобных прэдыкатыўных адзінак у такія абяднанні,як рад аднародных членаў сказа,складаная даданая частка ці складаназлучаны сказ.Злучальныя злучнікі выступаюць і як сродкі сувязі асобных сказаў ў тэксце .Падпарадкавальныя злучнікі ўжываюцца для сувязі састаўных частак складанага сказа і абяднання іх у адну сінтаксічную адзінку-складаназалежны сказ.Звязка-гэта сродак сувязі дзейніка і выказніка,абяднання іх у адно прэдыкатыўнае спалуч-не,якое зяўляецца асновай простага сказа. Службовыя словы-гэта граматычныя сродкі ўвасаблення граматычнай формы:залежнага кампанента словазлучэння ,даданай часткі складаназалежнага сказа,выказніка,а таксама рада аднародных членаў сказа ці іншых аднародных сінтаксічных адзінак.

53. Прыназоўнік як часціна мовы.Разрады прыназоўнікаў.

Прыназоўнік-службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж наз. (займеннікам) ва ўскосным склоне і інш. словамі ў сказе:За ракой туманняцца лугі. Прыназ. служыць для сінтаксінай сувязі слоў у сказе, кіруе формамі наз. (займенніка), паказваючы на залежнасць аднаго слова ад другога; ён удакладняе зн-ні таго ці іншага склону. Як граматычны разрад слоў прыназоўнікі нязменныя. Прыназоўнік звычайна стаіць перад наз. Паміж прыназ. і наз. можа стаяць слова, якое паясняе наз:на тваёй зямлі. Ужыванне прыназ. пасля наз. – рэдкасць, сустракаецца пераважна ў творах мастацкай літ:І ўсё забываецца, шчасця апроч.Паводле марфалагічнай будовы і паходжання прыназоўнікі бываюць:1. невытворныя (простыя) – іх паходжанне немагчыма або цяжка растлумачыць:а, аб, ад, з (са), за, без, да, для, дзеля, к (ка), на, над, пад, пра, праз, пры, у (ва), цераз. Іх разнавіднасцю з’яўл. складаныя прыназ. з-за, з-пад, па-за, па-над, паўз. Прыназ. аб, з, за, на, па, і інш. спалучаюцца з некалькімі склонамі і характарызуюцца мнагазначнасцю:ісці па вуліцы (прасторавае зн-не); ударыць па стале (аб’ектнае).2. вытворныя– паходзяць ад знамянальных слоў:вакол, замест, акрамя, у адпведнасці з. Яну звычайна ўжываюцца з адным склонам і не характарызуюцца мнагазначнасцю. Па суадносінах з іншымі часцінамі мовы выдзяляюць 3 групы вытворных прыназоўнікаў:-прыназоўнікі прыслоўнага паходжання:вакол, абапал, упоперак і інш. Некаторыя з іх канчаткова перайшлі у разрад прыназ і як прысл. не ўжываюцца: апрача, акрамя, наконт і інш. Некаторыя ўжываюцца то як прыназ., то як прысл:вакол, порбач, абапал і інш. –адыменныя прыназ– утвораны ўвыніку злучэння аднаго ці двух невытворных прыназ. з наз. ва ўскосным склоне:на працягу, з выпадку, з мэтай, за выключэннем, у час.Прыназ. шляхам, перад, каля з’яўляюцца застылымі формамі наз.:Зямля каля рэчкі найбольш пясчаная.прыназ. дзеяслоўнага паходжання– утварыліся ў вынікук пераходу дзеепрысл. у прыназ:нягледзячы на, гледзячы па, пачынаючы з, дзякуючы, уключаючы. Па марфалагічнай будове адрозніваюць:простыяпрыназ:аб, без, за, у на;складаныя:з-за, з-пад, па-над;састаўныя:паруч з, у галіне, з прычыны. Першапачатковае зн-не невытворных прыназ. – прасторавае, а інш. зн-ні развіліся з яго як пераносныя. У розным лексічным акружэнні прыназ. можа выр. розныя адносіны:завітала ў горад (прасторавыя), ляжалі ў вайну (часавыя), б’е ў бубны (аб’ектныя).Адносіны, які выр. пры дапамозе прыназ:прасторавыя:на ўзгорках і ў далінах лягла ціхая зіма.;часавыя:А ў нядзелю сякеры запелі;аб’ектныя:дзедка заўсёды жартуе з мяне;азначальныя:Міхал быў у кароткай попратцы на кудзелях;прычынныя:ад радасці вочы мае расцвілі;мэты:я ад’язджаў у горад на вучобу;спосабу дзеяння:Дрозд спяваў на ўсе лады. У спецыяльных даследаваннях адрозніваюць значна больш відаў адносін, адрозніваюцца дзесяткі зн-няў і іх адценняў.