Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

54. Злучнік як часціна мовы. Разрады злучнікаў.

ЗЛУЧНІКслужбовая часціна мовы, якая злучае аднародныя члены сказа, часткі складанага сказа, а таксама асобныя сказы ў тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны паміж гэтымі сінтаксічнымі адзінкамі. Злучнік з'яўляецца адным з важных і актыўных сінтаксічных сродкаў мовы, які звязвае сінтаксічныя адзінкі ў адно цэлае і выконвае арганізуючую функцыю. Так, у сказеДзядзька Марцін паехаў араць,а Лабановіч некаторы час сядзеў і слухаў навіны дамашняга жыццязлучнікізвязвае аднародныя выказнікі (сядзеў і слухаў) паказваючы на спалучальныя адносіны, зл-капаказвае на супатаўляльныя адносіны паміж часткамі складаназлучанага сказа.

Зл-к, калі ён ужыты ў пачатку сказа, можа паказваць на сэнсавую сувязь паміж асобнымі самастойнымі сказамі: У лесе пахла рпстопленай смалой. І ўсё жывое хавалася ў цень.

Пры дапамозе зл-каў у сказ уключаюцца параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі: Вецер на полі гуляе, вые, як звер.

Як службовая часціна мовы зл-к не мае граматычных катэгорый і не можа выступаць у ролі членаў сказа.

Сярод злучнікаў можна выдзеліць вузка спецыялізаваныя, якія паказваюць на я-н адзін від адкосін ( таму што, затое), і такія, якія могуць фарміраваць розныя адносіны паміж сінтаксмчнымі адзінкамі, іх знач-не выяўл. у пэўным кантэксце ( і, а, ды, ці, як, быццам і інш.) Напр, зл-кі, якія ужываюцца з параўнальным, тлумачальным і часавым знач-нем: Бліўчасты месяц, як кружок залаты, стаяў ужо высока надлесам.

Некаторю зл-кі могуць выконваць ролю іншых часцін мовы, напр,часціц. Параўн.: І не заўважыў з нас ніхто, як ноч вясенняя мінула і Як шпарка праходзіць час!

Паводле паходжання злучнікі бываюць невытворныя і вытворныя.Невытворныя злучнікі( і, а, але, ды, бо і інш) не суадносяцца са словамі іншых часцін мовы.Вытворныя злучнікізахавалі сувязь са словамі, ад якіх утвораны ( займеннікам, прыслоўем, назоўнікам): зл - кшто, таму штопаходзяць ад займеннікаў.

Паводле структуры - простыя і састаўныя.Простыя зл-ківыступаюцю як адно слова:і, ды, ці, што,каб, калі, аднак.Сярод простых могуць быць як невыторныя(і, але, ды),так і вытворныя( што, як).

Састаўныязл-кі складаюцца з 2-х ці некалькіх слоў: таму што, так што, для таго каб, як быццам і інш. Гэтыя зл-кі паводле паходжання звычайна вытворныя, часта ў іх склад уваходзяць словы, суадносныя з займеннікамі, прыслоўямі, назоўнікамі.

У залежнасці ад спосабу ужываннязл-кі падзял. на адзіночныя, паўторныя, парныя.

Адзіночныя звязваюць пэўныя кампаненты сказа, ужываюцца у ім толькі адзін раз. Могуць быць як злучальныя, так і падпарадкавальныя зл-кі: і, ці, як, што і інш. Заўсёды адзіньчнымі з'яўл. злучальныя зл-кіа, але, ды, затое.

Да адзіночных таксама належаць і тыя зл-кі., якія звязваюць неаднатыпныя кампаненты: Прасякнутае цеплынёй і пахамі адталай вады паветра крыштальна чыстае, і дагляд вырвсоўваецца выразна і акрэслена.

Паўторныя зл-кі паўтараюцца пры кожным аднародным кампаненце, якія яны звязваюць. Адны з іх могуць быць як адзіночнымі, так і паўторнымі (або, ці, і, ды, калі, што). Другія (то...то, ці то...ці то, не то...не то, ні...ні) - толькі паёторнымі: Ці то сонца свеціць, ці то месяц ясны вам смяецца з неба весела і шчасна.

Парныя зл-кі складаюцца з дзвюх структкрна- неабходных частак: першая аднос-ца да аднаго структурнага кампанента, другая - да другога. Парнымі з'яўл. злучальныя зл-кі ( не толькі...але і, не толькі...а і, як...так і і інш.) і падпарадкавальныя зл-кі ( калі...то, калі...дык, чым...тым, як...то, раз...то і інш.): Калі ў школе з матчынай гаворкі пасмяецца, то на старасці ад маткі адрачэцца. Раз небыло песень, то не было і вяселля.