Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

47.Акалічныя прыслоўі.

Акалічнасныя прыслоўі, што аб’ядноўваюць прыслоўі месца, часу, прычыны, мэты і паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Прыслоўі месца ўказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне (тут, там, блізка, далёка, высока, дзесьці) куды ці адкуль яно накіравана (налева, направа, назад, уперад, сюды, дахаты), да якой мяжы адбываецца (даверху, данізу). Яны адказваюць на пытанне дзе? Куды? Адкуль? Дакуль?. Сярод акалічнасных прыслоўі месца ўтвараюць найбольш шматлікую групу. Прыслоўі часу абазначаюць, калі, як доўга адбываецца дзеянне (летам, раніцай, штодзень, летась), з якога часу пачынаецца, да якога часу працягваецца (зранку, спачатку, спрадвеку,дацямна). Яны адказваюць на пытанні калі? Як доўга? З якога часу да якога часу?.Значэнне прыслоўяў часу ў пэўным кантэксце могу набываць некаторыя прыслоўі месца:А там, за ціхаю дарогай, шуміць бярэзнік малады. Прыслоўі прычыны абазначаюць, чаму, па якой прычыне адбываецца дзеянне(чамусьці, здуру, чаму, згарача). Яны адказваюць на пытаннечаму? Па якой прычыне?. Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне(знарок, назло, напаказ, сумысна, наперакор). Прыслоўі прычыны і мэты ў параўнанні з іншымі разрадамі складаюць невялікія групы. Гэта тлумачыцца тым, што на час утварэння гэтых прыслоўяў для выражэння прычынных і мэтавых адносін у мове ўжываліся прыназоўнікава-іменныя спалучэнні, інфінітыў, адасобленныя канструкцыі, даданыя часткі ў складаназалежных сказах. І таму мова не мела патрэбы ў развіцці і пашырэнні гэтых разрадаў прыслоўяў.

48.Утварэнне ступеней параўнання якасных прыслоўяў.

Прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць вышэйшую і найвышэйшую ступені параўнання і паказваюць на розную ступень праяўлення дзеяння, стану ці якасці. Формы ступеней параўнання прыслоўяў бываюць простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад асновы якаснага прыслоўя пры дапамозе суфікса –ей (-эй): смела – смялей, весела – весялей, зручна – зручней, моцна – мацней. * Прыслоўі мала, многа, добра, дрэнна утвараюць суплетыўныя простыя формы вышэйшай ступені параўнання: мала – менш (меней), многа – больш (болей), добра – лепш (лепей), дрэнна – горш (горай). * Суплетыўныя формы з суфіксам –ш у сучаснай беларускай мове ўжываюцца часцей, чым з суфіксам –ей(-ай) Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў больш (болей), менш (меней), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў: больш выразна, больш вынікова, больш зручна, менш прыкметна. * Парушэннем літаратурнай нормы з’яўляюцца канструкцыі тыпу «больш выразней», «менш прыкметней», «менш адчувальней». Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад простай формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўя пры дапамозе прыстаўкі най-: найбольш, найменш,найпрыкметней, найзручней. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем слоў найбольш, найменш да прыслоўяў, а таксама далучэннем да простай формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў слоў за ўсё, за ўсіх: найбольш дакладна, найбоьш зручна, хутчэй за ўсіх, лепш за ўсё. * Не з‘яўляюцца нарматыўнымі канструкцыі «найбольш дакладней», «найбольш эфектыўней», «найбольш мацней». Складаныя формы ступеней параўнання могуць утварацца ад усіх якасных прыслоўяў, чаго нельга сказаць адносна простых формаў, якія ўтвараюцца не ад усіх якасных прыслоўяў: хрыпла, чула, зразумела, балюча, дымна, слушна, сярдзіта, колка, ліпка, слізка (параўн. З прыметнікамі, якія не ўтвараюць простых формаў сткпеней параўнання). Да формаў вшэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыслоўяў могуць далучацца часціцы яшчэ, усё, куды, як, чым і інш., якія ўзмацняюць значэнне ступені: яшчэ мацней, усё горш, куды цяжэй, як найхутчэй, сама лепш: Трэба было як найхутчэй рухацца далей. Памаленечку, але з кожным днём усё смялей і ўладарней наступала вясна.