Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

21. Дзеясловы ўмоўнага ладу.

Умоўны лад абазначае дзеянне, якое ўяўляецца як пажаданае ці магчымае. Ажыцяўленне такога дзеяння залежыць ад пэўных умоў. Умоўны лад мае аналітычную форму. Ён выражаецца дзеясловам у форме прошлага часу і часціцай бы(б). Месца гэтай часціцы ў сказе рознае: можа знаходзіцца пры дзеяслове ці пры іншых ісловах (Я Чорнае мора зялёным назваў бы.). Умоўны лад не мое формаў часу і асобы, ён мае формы трывання:шукаў бы, адшукаў бы, ссек бы.Умоўны лад мае некалькі значэнняў. Найбольш часта ён выражае магчыае дзеянне, ажыцяўленне якога залежыць ад іншага дзеяння ці абставін. Гэта значэнне выяўляецца пераважна ў складаных сказах, адна (ці некалькі) з структурных частак якіх змяшчае ўмову:Не пісаў бы, не складаў бы я вас, думкі-песні каб не вецер шызакрылы.

Выражэнне ўмовы можа вынікаць з кантэксту ці з папярэдніх сказаў. Нешта здарылася з Анісімам. І здарылася нядобрае. Іначай ён ужо вярнуўся б.У даданых частках складаназалежных сказаў дзеясловы ўмоўнага ладу могуць абазначаць розную ступень праяўлення дзеяння: тут ужываюцца спалучэнні куды б ні, дзе б ні, што б ні, адкуль бы ні: Куды б цябе ні завяла далёкая дарога, не забывай ніколі ты бацькоўскага парога.Умоўны лад выражае таксама дзеянне са значэннем меркавання; такое дзеянне звязана з супрацьпастаўленнем:Мы, змораныя, ля сасны зрабілі б свій прывал, ды лыжаў след, як дзве струны, пралёг праз перавал.Умоўны лад перадае значэнне пажаданасці дзеяння:Хутчэй бы прыйшла зіма, белая і маладая.Пажаданасць дзеяння можа выражацца інфінітывам у спалучэнні з часціцай бы:Так бы вербай стаяць пры дарозе і глядзець на наш родны прастор.Умоўны лад можа ўжывацца са значэннем іншых ладоў. Значэнне абвеснага ладу ён мае ў сцвярджэннях-меркаваннях, парадах:Ні ў кога з мясцовых людзей не ўзнялася б рука страляць па іх у такі час.Дзеясловы ўмоўнага ладу могуць ужывацца са значэннем, блізкім да загаднага. У такім выпадку яны перадаюць просьбу, параду з адценнем нерашучасці, далікатнасці, мкаасці або, наадварот, з адценнем папроку, а таксама запрашэнне, прапанову выканаць дзеянне:А ты, Алёнка, пачытала б не што-небудзь яшчэ.

22. Дзеясловы загаднага ладу.

Загадны ладпаказв.,што асоба пабуджае каго-небудзь выканаць дзе-не.Пабудж-не можа абазн.: загад,патрабаване,прапанову,заклік,параду,просьбу і аднос.не толькі да якой-небудзь асобы,але і да неадуш-ых прадм-аў,якія ўяўляюцца як адуш-ыя.(Не спі, краса мая,прыйдзі паслухаць песню салаўя.).

Загадны лад мае 5 формаў:2-й і 3-й асобы адз.ліку, 1-й,2-й,3-й асобы мн.ліку.Найбольш ужывальнымі з’яўл. Формы 2-й асобы адз. і мн.ліку.Яны ўтвар.ад асновы цяперашняга часу і маюць разнавіднасці:

*Дзе-вы з кан-мі –і,-ы(хадзі,беражы,пішы,касі).

*Аднаскладовыя дзе-вы(біць,віць,ліць,піць)у 2-й асобе адз.ліку загад.ладу маюць форму(ві,пі,лі,бі).

*Дзе-вы з нулявым канчаткам(з асн-ай на зычны):маж,сып,пазыч,хавай,малюй,шануй.

*Формы 2-й асобы мн.ліку загад. Ладу утвар.ад ф-мы 2-й асобы адз.ліку шляхам далуч-ня да яе постфікса –це(плывіце.думайце.піце).

*Ф-мы 1-й асобы мн.ліку загад.ладу з кан-мі:-ем(-эм,-ам),-ім(-ым)(нясем,збярэм,спынім,глянем).

*Ф-ма 1-й асобы мн.ліку можа выраж.часціцай давай(це)+дзе-ў буд.часу ці інфінітыў.(Давай удвух сустрэнем ранне сярод туманнай сівізны).

*Ф-мы цяп.,буд. простага часу 3-й асобы адз.або мн.ліку+няхай(хай):Хай жа славяцца навекі дружба,згода.лад!

*Ф-ма 2-й асобы адз.ліку з адценнем зборнасці,яна служыць для звароту да некалькіх асоб(А ну,дзяўчаткі,цяпер трымайся).

Значэнне:

Ф-мы загад ладу з хоць ужыв. ва уступальных канструкцыях,у параўнальных сказах і зваротах,якія маюць значэнне меры і ступені праяўлення дзе-ня або стану(А пасля,браткі,як паднялі тарарам,-хоць уцякай!)

Ф-мы загад ладу могуць ужыв. са знач-ем умовы(Зайдзі ка мне-я даў бы хлеба).

Загаднасць можа быць выражана прыслоўямі(Цішэй,маленькая мая,цішэй.)