Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

23. Катэгорыя часу дзеясловаў.

Катэгорыя часу — гэта словазменная дзеяслоўная катэгорыя, якая абазначае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. 3формы: цяперашняга, будучага і прошлага часу.

Тры формы часу супрацьпастаўляюцца не паасобку. Формы цяперашняга і будучага аб'ядноўваюцца ў групу няпрошлых часоў, якая і супрацыіастаўляецца формам прошлага часу.

Катэгорыя часу дзеяслова цесна звязана з катэгорыяй трывання. Дзеясловы незакончанага трывання маюць поўную парадыгму часавых форм. Дзеясловы закончанага трывання — толькі формы прошлага і будучага часу: бегчы бег, бягу, буду бегчы; адбегчы адбег, адбягу.

Цяперашні час абазначае дзеянне, якое адбываецца ў момант гутаркі: Я даю знак, хлопец зачыняе з другога боку дзверы. Вядома, паняцце «момант гаворкі» тут ужываецца ў чыста лінгвістычным значэнні; гэты «момант» можа працягвацца даволі вялікі адрэзак часу, параўн.:я дзве гадзіны чакаю цябе; я тут даўно жыву.

Прошлы час абазначае дзеянне, якое адбылося да моманту гутаркі: Дзед сядзеў, бязвольна склаўшы карычневыя рукі.. Будучы час указвае на тое, што дзеянне адбудзецца пасля моманту гутаркі:Цяпер мы пойдзем дарогай проста на ўсход.

24.Дзеясловы цяперашняга часу.

Цяперашні час паказвае ,што дзеянне,выражанае дзеяс-вам,супадае з момантам гутаркі:Шуміць ветер.Ярка гараць зоры. Формы цяп.часу абазнач-ць : -Дзеянне ,якое адбываецц ў момант гутаркі:Пахнуць паспелыя суніцы. -Дзеянне пастаяннае або дзеянне,характ-нае для пэўнага прадмета:За лесам на горцы 3-ы хвоі стаяць,паспускаўшы галіны. Сістэму формаў цяп.часу складаюць 3-ы асабовыя формы адз.ліку і 3-ы асабовыя формы мн.ліку:будую,будуеш,будуе;будуем,будуеце,будуюць.Канчаткі зяуляюццапаказчыкам асобы і ліку,яны адначасова выступаюцьі паказчыкам цяп.часу дзея-ва. Формы цяп.часу могуць ужывацца са знач-нем прошлага .Такое ужыванне цяп.часу зяуляецца стылістычнымсродкам:дапамагае больш вобразна,жыва паказаць падзеі,што адбываліся ў мінулым.(Дзядзьку ў рыбе шанцавала)Цяперашні час можа ужывацца і са знач-нем будучага.У такім выпадку дзеяс-ў абазначае дзеянне,якое або павінна адбыццанеадкладна пасля момантугутаркі,або акрэслена пэўным прамежкам часу.(Праз гады два канчаю інстытут)

25.Дзеясловы прошлага часу.

Прошлы час абазначае дзеянне,якое адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі.(Свой лес мы самі выбіралі) Прошлы час дзеяс-ва ўтвар-ца ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфікса –л-,-ў- і адпаведных канчаткаў.:для ж.р адз.л.,- -а , для н.р- -а(-о),дзеяс-вы м.р маюць нулявы канчатак,а ўсіх родаў ў мн.ліку- -і; (працаваць-працаваў,працавала,працавалі.) Пры ўтварэнні формаў прошлага часу можна адзначыць некаторыя асаблівасці .Дзеясловы,аснова інфінітыва якіх канчаецца на зычны, у форме м.р прош.часу суфікса –л-(-ў-) не маюць: везці-вёз,несці-нёс.,лезці-лез. Дзеясловы,якія ў інфінітыве канчаюцца на –сці і ў цяп.часе маюць аснову на д,т, у прош.часе страчваюць д,т,а суфікс –л,-ў далучаецца да галоснага асновы :весці,вяду-вёў,вяла,вялі. Дзеясловы на –чы пасля галснага аднаўляюць к ў прошлым часе:пячы-пёк,пякла,пякло,пяклі.Астатнія дзея-вы ў прош.часе захоўваюць той зычны ,які знах-ца ў інфінітыве перад –чы:зберагчы-збярог,зберагла,зберагло,збераглі. Дзеясловы са знач-нем змены стану тыпу кіснуць,мокнуць ў прош.часе страч-ць суфікс –ну -:кіснуць-кіс,мокнуць-мок,сохнуць-сох. Значэнні прош.часу звязаны з трываннем дзея-ваў.Прошлы час незак. трв-ня абазначае дзеянні як факт мінулага,не паказваючы на іх паслядоўнасць. Дзеясловы прош.часу зак.трыв-ня абазначаюць: -закончанае дзеянне ў мінулым:Расцвілі пад восень кветкі. -Паслядоўнасць закончаных дзеянняў ў мінулым: Да цеплахода вельмі ціха падплыла лодка. -дзеянне,якое адбылося ў мінулым,але вынік яго захаваўся і ў момант гутаркі:Сышліся горы ўшчыльную каля замшэлай скалы. У бед.мове ,акрамя простай формы прош.часу,ёсць і складаная.Яна ўтв-ца з дзея-ва ў прош.часе і дапаможнага дзея-ва быць.Дапаможны дзея-ў мае тыя самыя формы роду і ліку,што і асноўны дзея-ў:быў напісаў,была напісала,было напісала,былі напісалі.Такая форма пераважна ужыв-ца ў гутарковай мове.Яна абаз-чае даўно мінулае дзеянне,якое адбылося раней за іншае мінулаедзеянне. Форма прош.часу можа выражацца сппалуч-нем дзея-ва з часціцай бывала,якая заўсёды надае дзея-ню адценне паўторнасці:Любіў я некалі ,бывала,глядзец,як ліўся дождж.