Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

30. Катэгорыя роду дзеясловаў.

Катэгорыя роду дзеяслова— гэта словазменная граматычная катэгорыя, якая паказвае на прыналежнасць абазначанага дзеясловам дзеяння асобе ці прадмету, назвы якіх маюць граматычнае значэнне мужчынскага, жаночага ці ніякага роду. Катэгорыя роду, па сутнасці, не ўласціва сістэме дзеяслова. Гэта катэгорыя пранікла ў граматычную сістэму дзеяслова толькі тады, калі былыя дзеепрыметнікі насталі ўспрымацца як формы прошлага часу.

Значэнні роду ўласцівы дзеясловам прошлага часу абвеснага ладу і дзеясловам умоўнага ладу. Формы роду маюць граматычны сродак для выражэння родавага значэння: нулявы канчатак для мужчынскага, канчатак — для жаночага і(не пад націскам-а) — для ніякага роду. Формы роду сінкрэтычныя: яны адначасова ўказваюць і на адзіночны лік.

Катэгорыя роду ў дзеяслове звычайна выступае як сінтаксічная: у родзе ажыццяўляецца сувязь дзеяслова-выказніка і дзейніка. I толькі ў спалучэнні з аса-бовымі займеннікамі я, ты род дзеяслова набывае намінатыўнае значэнне: у спалучэнняхя прыйшоў, я прыйшла ўказанне на род (а таксама — і на пол) асобы-суб'екта знаходзіцца толькі ў форме дзеяслова. Toe ж самае на-глядаецца і ў спалучэннях тыпуўрач прыйшоў, уран прыйшла, дырэктар загадала і пад.

31. Катэгорыя ліку дзеясловаў.

Катэгорыя ліку— гэта сінтаксічная, словазменная катэгорыя, якая выражае аднесенасць дзеяння да аднаго суб'екта або да некалькіх суб'ектаў; яна прадстаўлена формамі адзіночнага і множнага ліку.

Катэгорыя ліку ўласціва як спрагальным формам, так і атрыбутыўным формам — дзеепрыметніку. Форма адзіночнага або множнага ліку дзеяслова-выказніка каардынуецца з адпаведнай формай дзейніка: я прачытаю, мы прачыталі, яны прачытаюць, пісьмо прачытана.

Граматычнымі сродкамі выражэння катэгорыі ліку ў дзеясловах цяперашняга і будучага простата часу абвеснага і загаднага ладу з'яўляюцца асабовыя канчаткі: яны ўказваюць і на асобу, і на лік. У дзеясловах будучага складанага часу сродкам выражэння ліку з'яўляюцца асабовыя канчаткі дапаможнага дзеяслова.

Дзеясловы прошлага часу абвеснага ладу, а таксам а дзеясловы ўмоўнага ладу для перадачы значэння адзіночнага ліку выкарыстоўваюць родавыя канчаткі (нулявы — для мужчынскага роду, — для жаночага і -о (не пад націскам) — для ніякага), а для перадачы значэння множнага ліку — агульны для ўсіх родаў канчатак-і.

Форма множнага ліку можа ўказваць на тое, што дзеянне выконваецца невядомай ці назнарок не названай асобай: вас выклікаюць, яму паведамілі тэлеграмай, вас паклічуць, калі захочуць. Гэта ж форма ўжываецца пры ветлівым звароце на «вы»:справаздачу Вы падрыхтуйце на заутра; Вы пра гэта не гаварылі. У дрыведзеных выпадках форма множнага ліку фактычна губляе значэнне множнага ліку, г. зн. не паказвае на аднесенасць дзеяння да больш чым адной асобы.

Граматычнае значэнне ліку не ўласціва безасабовым дзеясловам: такія дзеясловы могуць мець толькі форму адзіночнага ліку.

32. Спражэнне дзеясловаў.

Спражэнне – гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім або будучым (простым) часу абвеснага ладу. Існуе 2 тыпы спражэння – першае і другое. Кожнаму з гэтых тыпаў у цяперашнім (будучым простым) часе ўласцівы свае асабовы канчаткі: 1 спр. адз.л.: 1 ас. -у(ю), 2 ас. –еш(эш,аш), 3 ас. –е(э,а); мн.л.: 1 ас. –ём(ем,ом, ам), 2 ас. –еце(яце,аце), 3 ас. –уць(юць). 2 спр. адз.л.: 1 ас. –у(ю), 2 ас. –іш(ыш), 3 ас. –іць(ыць); мн.л.: 1 ас. –ім(ым), 2 ас. –іце(ыць), 3 ас. –аць(яць). Дзеясловы легка размежаваць паводле тыпаў спражэння ў тым выпадку, калі ў асабовых формах націск прыпадае на канчатак: нясуць(1 спр.), стаяць (2 спр.). Калі ж у асабовых формах націск паае не на канчатак, а на аснову, тып спражэння вызначаецца па незначальнай форме дзеяслова: да 2 спр. адносяцца дзеясловы на–іць, -ыць(насіць, вучыць), за выключэннем аднаскладовых тыпубіць, шыць, крыць,а таксама дзеясловыгнаць, цярпець, вярцець, ненавідзець, залежаць.