Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

49. Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці.

Якасныя прыслоўі, як і якасныя прыметнікі, маюць формы выражэння значэння высокай ці нізкай меры якасці без параўнання. Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці адначасова перадаюць значэнне ацэнкі і экспрэсіўныя адценні (ласкальнасці, пагарджальнасці, зневажальнасці): хуценька, асцярожненька, страшэнна, шырачэзна. Утвараюцца гэтыя формы пры дапамозе тых самых суфіксаў, што і формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці. Найбольш прадуктыўным пры ўтварэнні гэтых формаў з’яўляецца суфікс –еньк(-аньк): нізенька, чысценька, блізенька, лёгенька. У такіх формах спалучаецца значэнне высокай меры якасці з экспрэсіўным адценнем ласкальнасці. Суфіксы –утк(-ютк), -усеньк(-юсеньк), -усенечк(-юсенечк) пры ўтварэнні формаў прыслоўяў са значэннем ласкальнасці ці памяншальнасці ўжываюцца параўнальна рэдка: ціхутка, ранютка, паўнютка, ціхусенька, танюсенька, памалюсенечку.Нячаста таксама ўжываюцца суфіксы –енн(-энн), -эзн, -эразн з узмацняльна-павелічальным значэннем: страшэнна, высачэзна, даўжэразна.Значэнне непаўнаты якасці надае прыслоўям суфікс –ават-: ранавата, высакавата, пазнавата, цемнавата, даўгавата.Памяншальныя формы маюць некаторыя прыслоўі, утвораныя ад назоўнікаў: капельку, крышку, крышачку, ранечкай.Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці ўжываюцца пераважна ў гутарковым стылі і стылі мастацкай літаратуры.

51. Пытанне пра безасабова-прэдыкатыўныя словы ў лінгвістыцы.

Доўгі час словы, якія сёння адносяцца да СКС вывучаліся разам з прысл. У многіх працах па граматыцы яны і зарас называюцца прэдыкатыўнымі прысл.: “Грамматика современ. рус. яза”. Агульным з’яўляецца тое, што СКС падобны да якасных прысл. па форме, маюць аднолькавыя спосабы ўтварэння ступеняў параўнання; з’яўл. вытворнымі часцінамі мовы. Аднак існуюць рысы, характэрныя толькі прысл. або толькі СКС. Прысл. сінтаксічна звязаны з дз., наз., прым, выконваюць ролю даданага члена сказа ці ўваходзяць у яго склад, функцыю выказніка прысл. выконваюць рэдка і выключна ў двухсастаўным сказе. СКС падпарадкоўваюць сабе дз., наз., займ., прысл., практычна заўсёды ўжываюцца ў функцыі выказніка безасабовага сказа. СКС- знамянальныя словы, якія маюць зн-не стану ці ацэнкі (неабходнасці, магчымасці), выконваюць ролю галоўнага члена сказа ў безасабовым сказе.Марфалагічныя рысы СКС:- няма скланення і спражэння; -ужыванне слоў у ролі галоўнага члена безасаб. сказа выклікана неабходнасцю іх спалучэння са звязкайбыць, стацьі пад., бо без гэтага нельга было б вызначыць абавязковыя для дзеяслова зн-ні часу і ладу:у пакоі было цёпла (цёпла - СКС).СКС не могуць уступаць у сувязі кіравання і дапасавання, бо не скланяюцца і не спрагаюцца. Яны самі выконваюць ролю галоўнага члена сказа. Да прэдыкатываў могуць прымыкаць прыслоўі:па-летняму цёпла, працаваць весела.СКС абазначаюць: -псіхічны і фізічны стан:добра, лёгка, холадно; -стан прыроды:горача, зорна, сыра;-ацэнку якога-небудзь стану або становішча:далёка, блізка, хораша; - меру чаго-небудзь:многа, мала; -мадальную ацэнку чаго-небедзь:можна, трэба; -ацэнку чаго-небудзь з маральнага боку:сорам, ганьба, грэх; -зрокавыя і слыхавыя успрыняцці:відаць, чуваць; -валявыя імпульсы:лень, ахвота, бяда. СКС з суфіксам –а- утвораны ад прысл., могуць мець формы вышэйшай і найвыш. ступеняў параўнання. Простая форма вышэйш. ступені утвар. ад якаснага прысл. + суфікс –ей(-эй):холадна-халадней, глыбока-глыбей. Складаная форма вышэйш. ступ. параўн утвар: больш(болей), менш(меней)+прысл:больш холадана, менш глыбока.Простая форма найвыш. ступені параўн. утвар: прыстаўканай-+ простая форма вышэйш. ступені:найвышэй, найхаладней.Складаная форма найвышэйш. ступені утвар:найбольш, найменш+прысл, або прысл+за ўсё, за ўсіх:найбольш рашуча, лепш за ўсіх.СКС утварыліся ад: - якасных прым. і прысл, дзякуючы ўзмацненню іх сінтаксічнай функцыі (сталі ўжывацца ў ролі выказніка):горача, светла, балюча; -назоўнікаў:сорам, грэх, страх, пара(страцілі зн-не прадметнасці і катэгорыі роду, ліку, склону.); -дзеясловаў:відаць, чуваць. СКС, утвораныя ад прым. і прысл, аманімічныя прысл. (выключэнне: зорна, месячна, хлебна, душна і інш.):Ціха (СКС) і светла над сталом. Ціха (прысл.) рабіна з ветрам гамоніць.Амонімамі з’яўл. СКС і наз., ад якіх яны ўтварыліся:І пара(СКС) маёй песні зноў збірацца ў дарогу. Набліжалася тая пара (наз.), калі Юля павінна была стаць маці.