Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

57.Гукапераймальныя словы.

Асобныя гукі ці гукавыя комплексы, якія служаць для перадачы характэрных выгукаў, шумаў, што ўтвараюцца прадметамі ці жывымі істотамі, называюцца ГУКАПЕРАЙМАННЯМІ. Яны толькі прыблізна перадаюць гучанні, з’яўляючыся ўмоўнымі знакамі. Так, напрыклад, ку-ка-рэ-ку!– гэта недакладная перадача крыку пеўня.

Гукаперайманні пазбаўленны лексічнага значэння ў прывычным для нас сэнсе: кожнае з іх “значыць” толькі тое, якое гучанне яно імітуе. З гэтым звязана і аморфнасць гукаперайманняў. Многія з іх не маюць строга зафіксаванай формы . Так гук стрэлаў можа пердавацца як та-та-та , тах-тах-тах, тра-та-та-та . Незамацаванасць слоўнай формы не дазваляе называць гукаперайманні словамі ў поўным сэнсе гэтага тэрміна. Можна было б іх назваць толькі квазі-словамі.

Для перадачы некаторых гучанняў у мове паступова выпрацоўваюцца звычныя гукавыя комплексы, якія замацоўваюцца за пэўным гучаннем. Так, гукі крокаў перадаюцца як туп-туп-туп, крык гусей-га-га-га, крык зязюлі-ку-ку, ход гадзінніка-цік-так. Такія гукаперайманні значна больш блізкія да сапраўдных слоў.

Марфалагічная характарыстыка гукаперайманняў: яны нязменныя, непадзельныя паводле саставу. .

У тэксце гукаперайманні выступаюць як непадзельныя словы-сказы або ўключаюцца ў склад сказа, звычайна выконваючы ролю выказніка : Бух! Бух! Бух!- адна за другой бухнулі тры гарматы лявей Рудаўца. Пры ўмове субстанцывацыі гукаперайманні могуць ужывацца ў ролі любога члена сказа: Скора прыйдзе вясна, пранясецца “ку-ку” праз лясы. Пастух затрубіў сваё тру-гу.

Блізкімі да гукапераймання з’яўляюцца дзеясловы, якія абазначаюць імгненнае дзеянне, імгненныя, адрывістыя гукі: трах, бах, бум, кап… “Кап… кап… кап…” – пад рытмічныя ўдары кропель шпарка беглі думкі. Яны, уключаючыся ў сказ, выконваюць ролю выказніка і нават захоўваюць дзеяслоўнае кіраванне:трах па карку, бух у дзверы.Ягы могуць абазначаць не толькі імгненны гук, але і аднаразовае імгненнае дзеянне:Уладзік зараз- шмыг у дзверы.

Гукаперайманні могуць служыць словаўтваральнай базай дзеясловаў з суфіксамі –а- , -ава-, -ка- : ік- ікаць, гаў-гаўкаць, ку-ку- кукаваць.

58. Пытанне пра мадальныя словы. Лексіка-граматычныя разрады мадальных слоў.

Мадальнасць слоў – асобны лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны ўсяго выказвання да рэчаіснасці. Яны не называюць прадметаў ці зяў, прымет ці дзеянняў. З дапамогай мадальных слоў апавядальнік перадае свае адносіны да выказанай думкі: тое, аб чым гаворыцца ў сказе можа мысліцца як рэальнае ці толькі магчымае, пажаданае або як неабходнае: Сапраўды, у лесе было ціха і глуха.

Мадальныя словы маюць адметныя асаблівасці:

Яны нязменныя; у якасці мадальнага слова замацоўваецца толькі 1 форма зменнага слова;

Яны не звязаны з іншымі словамі ў сказе ніякім відам сінтаксічнай сувязі;

З агульным выказваннем звязаны інтанацыйна;

У сказе роля пабочных слоў, у дыялогах – словаў-сказаў.

Мадальныя словы не маюць сталага месца ў сказе; знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да таго словазлучэння ці слова, на якім акцэнтуецца ўвага. Яны ўдакладняюць, узмацняюць мадальнасць выказніка, выражаюць дакладную ці прыблізную ацэнку рэчаі снасці.

Калі мадальныя словы стаяць у пачатку сказа, то выражаюць мадальнасць усяго сказа: Значыць, у яго з мамаю была свая хата. Мадальныя словы, якія падкрэсліваюць мадальнасць выказніка, звычайна стаяць перад ім: На дварэ, праўда, было ўжо холадна.

Т. ч,мадальныя словы не адносяцца ні да службовых ч. м., ні да самастойных. Ад самаст. Адрозн. Тым, што не выконваюць намінатыўнай функцыі, не маюць катэгарыяльнага лексічнага значэння, не зяўл. Членамі сказа. У адрозненне ад службовых ч. м. – не служаць для сувязі слоў у словазлучэнні і сказе, не надаюць сэнсавых адценняў словам, словазлучэнням і сказам.

Паводле семантыкі мадальныя словы падзяляюцца на 2 групы: мад. Словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне таго, пра што гаворыцца ў сказе: праўда, факт, зразумела;

Мад. Словы, якия выражаюць нящпэщненасць меркавання, дапушчэння, маечымасць/не таго, аб чым гаворыцца ў выказванні. Мад. Словы гэтай групы абазначаюць т. зв. Гіпатэтычную мадальнасць: можа, мабыць, мажліва.

Суадноснасць з іншымі ч. м. .

Паводле паходжання мад. Словы цесна звязаны з сам. Ч.м. Мад. Словы паходзяць ад наст. Ч. м.:

НАЗ – праўда, факт;

КАР, ФОРМЫ ДЗЕПРЫМ,ПРЫМ – вядома, магчыма, мажліва;

ПРЫСЛ – сапраўды, відавочна, несумненна;

ДЗЕЯСЛ –здаецца, можа,мусіць;

КАТЭГОРЫІ СТАНУ – з-пад хвояк, як на далоні, відаць і хаты і двары.

САМ. Ч. м. , пнраходзячы ў разрад мадальных слоў, страчваюць сваё лексічнае значэнне і грам. катэгорыі, перастаюць змяняцца.

Некаторыя вучоныя да мадальных слоў адносяць усе пабочныя словы.Ёсць думка, што да мадальных слоў нельга адносіць: словы на жаль, на шчасце, якія яшчэ не страцілі поўнасцю лексічнага значэння і выражаюць эмацыянальныя адносіны гаворачай асобы да прадмета; словы і ўстойлівыя спалучэнні, якія выражаюць паслядоўнасць, парадак думак, злучаюць, далучаюць часткі сказа. Яны займаюць прамежкавае становішча паміж злучнікамі і мадальнымі словамі: па-першае, наогул,між іншым.