Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

59. Звязкі як слыжбовыя словы. Пытанне пра звязкі ў лінгвістыцы.

Звязка- гэта службовае слова дзеяслоўнага паходжаннядля выражэння граматычных катэгорый часу і ладу састаўнога недзеяслоўнага выказніка.

Важнейшым кампанентам двухсастаўнога сказа, як вядома, з’яўляецца выказнік - граматычна залежны ад дзейніка галоўны член сказа, які абазначае дзеянне, стан або прымету прадмета, названага дзейнікам. Яго прэдыкатыўнасць выяўляецца ў часе і ладзе.

Звязкі захоўваюць асноўныя формы, уласцівыя дзеяслову, і гэтым адрозніваюцца ад усіх астатніх службовых слоў, найважнейшай прыкметай якіх з’яўляецца нязменнасць. Наяўнасць формазмянення выклікана самой граматычнай прыродай, самім прызначэннем звязкі ў мове – быць сродкам выражэння дзеяслоўных катэгорый такога выказніка, які выражанны неспрагальным словам. Праз формы звязкі ажыцяўляецца і ўзаемасувязь дзейніка і выказніка ў двусастаўным сказе.

У залежнасці ад ступені страты лексічнага значэння вылучаюцца тры тыпы звязак:

Абстрактная. У бел. мове – гэта слова БЫЦЬ. Звязка адрозніваецца ад дзеяслова значэннем. Параўн.: Няхай дзед Талаш будзе атаман наш! – Сынхуткабудзедома.

Звязка быць мае формы цяперашняга, прошлага і будучага часу абвеснага ладу, форму загаднага і абвеснага ладу. З асабовых форм цяперашняга часу захавалася толькі былая форма 3-яй асобы адзіночнага ліку ёсць. Гэта дазваляе сцвярджаць, што формы асобы звязка страціла. Гэтая звязка звычайна ў мове апускаецца (нулявая звязка) . Яна можа захоўвацца толькі ў навуковым стылі, часам у публіцыстыцы: Забастоўка павінна паказаць, што рабочы класс ёсць сіла, з якою трэба лічыцца. Захоўваецца яна і ў выпадку, калі дзенік і выказнік супадаюць :Адказнасць ёсць адказнасць. Маці ёсць маці. У формах прошлага часу абвеснага ладу (быў, была, было, былі), умоўнага ладу (быў бы, была б, былі б, было б) і загаднага ладу (будзь, будзьце) звязка не прапускаецца:Твой бацька быў герой. Не будзь я Ігнат, калі кажу няпраўду. Не быў бы то ён франтавік.

З прыкладаў бачна, што звязека БЫЦЬ, захоўваючы фоормы часу і ладу, траціць значэнне трывання; звязцы БЫЦь не ўласціва значэнне стану; разбураецца такая прыкмета як спражэнне (прапалі формы 1-й і 2-й асобы) . Такім чынам , у СБМ можна гаварыць аб аманімічнасці слова быць(дзеяслоў БЫЦЬ і звязка БЫЦЬ)

Паўабстрактныя звязкі- гэта словы стаць, станавіцца, лічыцца , здавацца, рабіцца, з’яўляцца, бываць, называццаі г. д. Гэтыя словы, ужываючыся як звязкі, у значнай ступені страчваюць сваё лексічнае значэнне. Парараўн.:Вучань стаў на сваё месца ў шэрэнгу. Вучань стаў выдатнікам. Такія звязкі захоўваюць усе ўласцівыя дзеясловам формы і адрозніваюцца ад дзеясловаў толькі семантыкай.

Знамянальныя звязкі. У якасці звязак выкарыстоўваюцца паўназначныя дзеясловы- гэта формы ддзеясловаў руху і стану: хадзіць, стаяць, сядзець, ляжаць, ісці, вярнуцца, бегчы, жыць і інш. У гэтых дзеясловах, ужытых у ролі звязак пры недзеяслоўным кампаненце састаўнога выказніка, асноўнае лексічнае значэнне захоўваецца:Вася ў дальніх паяздах ездзіць правадніком. (= Вася – праваднік, а не Вася ездзіць.)

Такім чынам, паўабстрактныя і знамянальныя звязкі- паняцці не столькі марфалагічныя, колькі сінтаксічныя.

! Не адносяцца да звязак дзеясловы тыпу пачаць, пакінуць, перастаць, прыняцца , а таксама і мадальныя дзеясловыхацець, жадаць, збірацца, меркаваць, думаць, спрабаваць і падобныя, якія ўжываюцца пры інфінітыве ў складзе састаўнога дзеслоўнага выказніка, напр. :Рыгор разгарнуў кніжку і прыняўся чытаць. Андрэй не ўмеў суцяшацца словамі. Ужыванне такіх слоў пры інфінітыве не выклікае змен у іх лексічным значэнні.

Не з’яўляюцца звязкамі і параўнальныя часціцы як, быццам, што і падобныя, якія ўжываюцца ў складзесастаўнога іменнага выказніка. Параўн.:Мае рукі як стальныя. Зоркі- як мільёны аганькоў. Значэнне часціцы набывае і займеннікгэта , які ўжываецца ў складзе выказніка, не падмяняючы сабою звязкі, параўн.:Дзеці- гэта наша будучыня.