Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

5. Пастаянныя катэгорыі дзеяслова.

Дзеяслоў мае 4 пастаянныя граматычныя катэгорыі:

  1. катэгорыя трывання (зак./незак.): пісаць/напісаць;

  2. катэгорыя стану(зал./незал.);

  3. катэгорыя перах./неперах.;

  4. 4.катэгорыя звар./незвар. (купаць/купацца).

6. Катэгорыі перах./неперах. Дзеяслова.

Усе дзеясловы ў залежнасці ад аб’екта падзяляюцца на перах./неперах. Катэгорыя перах./неперах. уласціва ўсім асабовым формам дзеяслова, а таксама інфінітывам, дзеепрыметнікам, дзеепрыслоўям, атрыбутыўным формам дзеяслова (чытаць каго? што? – В.с. кнігу – перах.; я чытаю кнігу – В.с., без прыназ.).

Чытаючая(дзеепрым., ц.ч., незал.ст.) кнігу дзяўчына.

Прачытаўшы што? кнігу(В.с., без прыназ. ).

Катэгорыя перах./неперах. не мае спецыяльнага марфалагічнага выражэння; акрамя ˅: са(ца, цца): сустрэцца(сустрэць, перах. брата, сустрэцца, неперах. з братам).

Адным з рэдкіх выключэнняў дзеяслова забыцца, які можа мець пры сабе прамое дапаўненне (Забыўся , В.с., без прыназ. дарогу на родны парог.).

Абсалютнай мяжы п/ж перах./неперах. няма. У сувязі з семантыкай адзін і той жа дзеяслоў можа быць або перах. або неперах. (зарабляць грошы; зарабляць на сукенку).

7. Прама-пераходныя дзеясловы.

Прамаперах. - дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, якое непасрэдна пераходзіць на другі аб'ект. Такія дзеясловы патрабуюць назоўніка ў В.скл. без прыназоўніка. У такім сказе дзейнік пры дзеяслове абазначае аб'ект, а назоўнік у В.скл. - суб'ект таго ж дзеяння(студэнты(суб'ект) слухаюць(дзеянне) лекцыю(аб'ект)). Некаторыя дзеясловы ў якасці прамога аб'екта могуць мець пры сабе назоўнік ў Р.скл. Гэта залежыць ад марфалагічнай структуры дзеяслова: 1) дзеясловы, якія абазнач. просьбу, жаданне тыпу хацець(каго?чаго?),жадаць, прагнуць, патрабуе ад наз. форму Р.склону; 2) беспрыстав. дзеясловы патрабуюць В.скл. (купляць адзенне) а прыставачныя дзеясловы патрабуюць Р.скл.(накупляць адзенне); 3)Р.скл. патрабуюць дзеясловы і тады, калі дзеянне пераходзіць не на ўвесь прадмет, а толькі на яго частку(выпіць вады); 4) Р. скл. патраб. дзеясловы, пры якіх ёсць адмоўё (не): не здаў(чаго?) экзаменаў. Аднак часам тут назоўнік можа ўжыв. і ў В. скл.(не даслухаў (што?) лекцыю); 5)Р.скл. патраб. дзеясловы тыпу "браць, даць, прасіць" і падобныя, калі маецца на ўвазе, калі прылада бярэцца, даецца не назаўсёды, а на некаторы час(папрасіць алоўка, даць нажа).

8. Ускосна-пераходныя дзеясловы. Непераходныя дзеясловы.

Дзеясловы, якія абазнач. дзеянне, якое не прама, а ўскосна пераходзіць на аб'ект - ускосна-перах. Пры такіх дзеясловах аб'ект выражаны назоўнікам ва ўскосным склоне з прыназ. ці без яго(акрамя В.скл.без прыназоўніка): махаць рукамі, гуляць ў шахматы. Неперах. - назыв.дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, не накіраванае на аб'ект. Яны абазначаюць стан асобы ці прадмета. Яно мае пастаянную хар-ку, якасць, руху, становішча ў прасторы: бялец, вянуць, ісці, вісець.

9. Катэгорыя зваротн./незвар.

Зваротныя дзеясл.-дзеясл. З постфіксам –ся(-ца,-цца).Дзеясл. без гэтага постфікса-незваротныя.

Дзеясл: 1)дз., уласна-зваротнага значэння паказваюць, што аб’ектам дзеяння з’яўл-ца сам суб’ект-утваральнік дзеяння. Звычайна гэтыя дзеясл. абазнач. розныя фізічныя дзеянні, накіраваныя на знешнасць суб’екта: абувацца, апранацца, мыцца. Постфікс –ся ў такіх дзеясл. Блізкі да займенніка сябе ў В.скл:адзявацца-адзяваць сябе. Гэтыя дзеясл. адносяцца да адушаўленага суб’ета, галоўным чынам да асобы.

2)Дзеясл. узаемна-зваротага значэння абазн. дзеянне двух або некалькіх суб’ектаў, кожны з якіх адначасова з’яўл-ца і прамым аб’ектам таго самага деяння. Значэнне такога дзеясл. можа перадавацца спалуч-ем адпаведнага пераходнага дзеясл. Ў мн. ліку со словазлучэннем адзін ад аднаго, якое таксама мае ўзаемнае значэнне: вітаюцца-вітаць адзін аднаго. Гэтыя дзеясл. адносяцца да адушаўленага суб’екта. Значэнне ўзамнасці можа выражацца зваротнымі дзеясл., утворанымі ад незваротных пры дапамозе прыстаўкі пера- і постфіксам –ся: пераклікацца, перапісвацца.

3)Дзеясл. Агульна-зваротнага знач-ня называюць дзеянне,якое сканцэнтроўваецца, замыкаецца ў самім суб’екце. Сярод іх выдзяляюць 2 групы: *дзеясл., што абазнач унутраны стан суб’екта: ажыўляцца, весяліцца, дзівіцца (абазнач. Дзеянні адушаўленага суб’ета) *дзеясл., якія абазнач знешнія, фізічныя дзеян-ні: аддаляцца, вяртацца, імчацца. (ужыв-ца як з адуш,так і з неадуш суб’ектам).

4)Дзеясл. Ускосна-зваротнага знач-ня абазн. Дзеянне, якое суб’ет утварае на сваю карысць, для самаго сябе: будавацца, запасацца, збірацца. Гэтым дзеясл. У большасці выпадкаў сэнсава адпав-ць пераходныя дзеясл. Ў спалуч-ні з найменнікам сабе: будавацца-будаваць сабе(дом). Суб’ект-асоба ці жывая істота.

5)Дзеясл.з уласна-зваротным знач-ем паказваюць на ўласцівасць суб’ета ўтвараць пэўнае дзеянне актыўна:вожык колецца,кот дзярэцца або пасіўна:бяроза гнецца,хлеб крышыцца.Сярод іх выдзяляюць 2 группы:Дзеясл. з актыўна-якасным зач-ем(увага сканцэнтроўваецца на характэонасці дзеян-ня для суб’екта) і пасіўна-якасным(деяс-вы абазначаюць уласцівасць прадмета ці жывой істоты падпадаць пад дзеянне,якое праяўл. Толькі ў выніку ўздзеяння прадмета ці жывой істоты).