Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

26.Дзеясловы будучага часу.

Будучы час выражае дзеянне,якое будзе адбывацца ці адбудзецца пасля моманту гутаркі:Я ад зямелькі крыллем адштурхнуся і абміну ў палёце чорны жах.Існуюць формы будучага простага (сінтэтычныя) і будучага складанага (аналітычныя) часу.Яны адрозніваюцца паміж сабой утварэннем і значэннем.Формы будучага простага часу утвар-ца ад асновы цяп.часу дзеясловаў зак.трыв-ня пры дапамозе тых самых канчаткаў асобы і ліку ,што і пры ўтвар-ні формаў цяп.часу:пабудую,пабудуеш,пабудуе;пабудуем,пабудуеце,пабудуюць.Формы будучага складанага часу ўтвар-ца аналітычна ад дзеясл-ў незак.трыв-ня і зяўл.спал-ннемформы будуч.часу дапаможнага дзеяс-ва быць з інфінітывам: буду працаваць,будзеш працаваць,будзе працаваць;будзем працаваць,будзеце працаваць,будуць працаваць. Знач-не формаў будуч.часу цесна звязана з катэгорыяй трывання дзея-ва.Выражаючы тое самае знач-не працякання дзеяння пасля моманту гутаркі,формы будуч.часу розных трыв-няў канкрэтыз-ць і ўдаклад-ць яго. Формы будуч.часу дзеяс-ваў незак. трыв-ня (будучага складанага) звычайна ўжыв-ца для абазнач-ня працяглых або паўтаральных дзеянняў,не паказваючы на іх закончанасць або вынік:На расквечанай паляне,ля урачыстага кастра,легендарныя паданні будзе слухаць дзетвара. Формы будуч.часу дзеяс-ваў закончанага трыв-ня (будучага простага) абазнач-ць дзеянні,у выкананні якіх упэўнены той,хто гаворыць:Вясна прыйдзе,снег пагіне. Будучы просты час мае некалькі знач-няў. Асноўнае з іх-будучае дзеянне з адценнем закончанасці,дасягнення выніку:Мы дзецям горад свій перададзім,свій дом,свій дождж і месца на заводзе. Будучы просты час ў складаных сказах можа паказваць на ўмову ці вынік дзеяння: А шахцёру як ты спадабаешся,-пад зямлёй ад яго не схаваешся. Будучы просты час можа мець абагульненае знач-не.Часта з такім знач-нем ён ужыв-ца ў прыказках,прымаўках:Здароўя не купіш.Агню агнём не патушыш. Формы будучага простага часу могуць ужыв-ца са знач-нем іншага часу. Са знач-нем цяп.часу будучы просты сустрак-ца пераважна ў апісаннях,дзе ён ужыв-ца побач з цяп.часам:Размернымі ціхімі крокамі ідзе ён па мяжы... Са знач-нем прош.часу будучы простыв ўжыв-ца ў спалуч-ні з прошлым незак.трыв-ня або з часціцай бывала:Быў гэтак жа канец чэрвеньскага сонечнага дня. Будучы просты час можа абазн-ць нечаканае,імгненае дзеянне ў мінулым.У такіх выпадках пры дзеяслове ўжыв-ца ўзмацняльныя часціцы як,калі:А потым брама адчынілася- адтуль як паваліць народ!

27. Абсалютнае і адноснае значэнне часу. Выкарыстанне форм аднаго часу са значэннем іншых.

Значэнне часу можа быць абсалютным (прамым)—у гэтым выпадку яно выражаецца адпаведнай формай часу; супадае па сэнсу з пунктам погляду на момант гутаркі гаворачага. Напрыклад: Піянеры ідуць па ўзлеску. Аднак значэнне пэўнага часу дзеяслова можа выражацца і не адпавядаючай яму формай, напрыклад:Нажаты ўбачыў, што піянеры ідуць па ўзлеску. Дзеяслоўідуць мае форму цяперашняга часу, але гзта зусім не зна-чыць, што названае дзеясловам дзеянне адбываецца ў момант гутаркі. Значэнне словаформыідуць вызначаецца не з пункту погляду на момант гутаркі гаворачага, а з пункту погляду моманту дзеяння, абазначанага дзеясловамўбачыў. У такім выпадку гаворыцца пра а д н о с н а е ўжыванне форм часу.

Формы цяперашняга часу, якія абазначаюць дзеянні, што адбываліся да моманту гутаркі, часта ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры. Гэта т. зв. цяперашні гістарычны (praesens historicum): Абмерла Агатка: незнаемы чалавек да яе зверам ід з е. Дзіка закрычала Агатка,бегчы кінулася .Ужо тры гадзіны ходзіць дзед па рынку.

Драматычнае значэнне часу суаднесена з рэальнымі часавымі планамі цяперашняга, мінулага і будучага. Аднак поўнага супадзення граматычнага часу з рэальным чакаць нельга. Па-першае, рэалынае цяперашняе — гэта тое няўлоўнае імгненне, якое аддзяляе «яшчэ не мінулае» ад «ужо мінулага», гэта той міг, які фактычна не мае вымярэння і пастаянна перамяшчаецца па бесканечнай каардынаце часу — толькі ў адным напрамку. А граматычны цяперашні час, як было паказана на прыкладах, можа быць працяглым. Па-другое, тое дзеянне, што перадаецца формай граматычнага цяперашняга часу, можа адбывацца ў мінулым: Сяджу я ўчора за сталом. Тое ж дзеянне, што названа формай дзеяслова прошлага часу, можа адбывацца ў будучым:Рашайце, як хочаце, а я пайшла.