Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

55. Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц.

ЧАСЦІЦЫ – службовая часціна мовы, якая выражае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

З дапамогай часціц можна вылучыць, падкрэсліць найбольш важнае слова ў тэксце, узмацніць яго гучанне, сэнс, выказаць пачуццё, выразіць пытанне, сцвердзіць або адмовіць факты ці з'явы рэчаіснасці, выказаць пабуджэнне да дзеяння, пажаданне.

Як і іншыя службовыя словы, часціцы самі па сабе не маюць самастойнага лексічнага значэння, не называюць прадметаў і з'яў рэчаіснасці, не з'яўляюцца членамі сказа. Яны не ўжываюцца асобна ад самастойных слоў, па-за кантэкстам страчваюць тое дадатковае адценне значэння, якое надаюць моўнай адзінцы. Часціцы далучаюцца да асобных слоў, словазлучэнняў, сказаў.

Да часціц,якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні,адносяцца указальныя,азначальна-ўдакладняльныя і вылучальна-абмеркавальныя часціцы.

Указальныя часціцывось,вунь,гэтапаказваюць на наяўнасць прадетаў і з’яў рэчаіснасці(вось-побач,у непасрэднай блізасці;вунь-на некаторай адлегласці,аддаленыя);

Азначальна-ўдакладняльныячасціцыіменна,менавіта,якраз,акурат,проста,амаль,амаль што,прыблізна,сапраўды ўдакладняюць і падкрэсліваюць сэнс слоў,перад якімі стаяць,даюць ім пэўную характарыстыку.

Азначальна-удакл. Часціцы падобныя да прыслоўяў,але па сваёй функцыі ў сказе выразна адрозніваюцца ад іх:не маюць саастойнага лексічнага значэння і не з’яўляюцца членамі сказа,а толькі ўдакл.сэнс пэўных слоў:А знікаюць жа проста на нашых вачах многія звычаі,абрады,святы;

Вылучальна-аберкавальныячасціцытолькі,абы толькі,хіба толькі,хоць,хаця,хоць бы,хаця б,ледзь,чуць,адзіна,выключна вылучаюцца ў сказе пэўныя словы і надаюць ім абмежаванае адценне:Месяц амаль не свяціўся,толькі ледзь блізкаў у імглістым ззянні.

Часціцы хоць,хаця,толькі ў спалучэнні з часціцайбы(б)выражаюць мадальныя значэнні-меркавання,перасцярогі,пажадання:Толькі б захаваць усё найлепшае,толькі б пахаваць ўсё найгоршае.

56. Выклічнік. Разрады паводле значэння і паходжання.

Выклічнік – клас слоў, з дапамогай якіх выражаюцца пачуцці, волявыяўленні чалавека, яго эмацыянальна-валявая рэакцыя на зявы і падзеі навакольнай рэчаіснасці.

У сістэме ч. м. выклічнік займае асобае месца: гэта не сам. І не службовая ч. м. Адметнасць выклічніка як ч. м. у тым, што ён не мае намінатыўнага значэння: словы выклічнікі толькі выражаюць пачуцці, волявыяўленні, аднак не называюць іх. Акрамя гэтага, выклічнікі – нязменныя словы, яны не маюць ніякіх грам. Паказчыкаў, марфемна непадзельныя і не зяўляюцца членамі сказа. Не выконвае ў сказе і ніякіх службовых функцый, аналагічных функцыям злучніка ці часціцы.

Выклічнікі зяўляюцца выразным моўным сродкам, аднак значэнне многіх з іх выяўляецца толькі ў кантэксце, пры падтрымцы інтанацыі іслоў, якія падкрэсліваюць іх семантыку, дакладна называючы пачуцці, волявыяўленні.

Выклічнікі ўжываюцца пераважна ў пачатку сказа, перамяшчэнне іх у сказе амаль немагчыма. Некаторыя выклічнікі служаць базай для ўтварэння новых слоў – дзеясловаў і наз., што ўжываюцца звычайна ў размоўным стылі: ахаць , аханне, развойкацца,развохкацца.

Разрады выклічнікаў.

Па значэнні падзяляюцца на 3 разрады:

*Эмацыянальныя – перадаюць стан чалавека, выражаюць яго станоўчыя і адмоўныя эмоцыі, даюць эмацыяальную ацэнку зявам рэчаіснасці: а, о, э,ого,ой, божа, браво, біс.

Яны выражаюць страх, спачуванне, папрок, пратэст, радасць. Адметнасць – мнагазначнасць: выражаюць самыя разнастайныя пачуцці, нават супрацьлеглыя, і значэнне іх высвятляецца ў кантэксце.

*волевыяўленчыя(пабуджальныя, імператыўныя) – выражаюць валявыя имкненни – розныя адценні, пабуджэнні да дзеяння, загад, заклік, зварот. Сярод іх выдзяляюць: выклічнікі, якія выражаюць заклік, загад пачаць ці спыніць якое-небудзь дзеянне – стоп, гайда, марш, но, цсс.

Выклічнікі, якія выражаюць зварот да каго-небудзь, заклік адгукнуцца, звярнуць увагу – эй, гей, агу, алё.

Выклічнікі, якія выкарыстоўваюцца з мэтай адагнаць ці падагнаць жывёл, птушак – кыш, псік.

Выклічнікі, якія ўжываюцца, каб закалыхаць дзіця – агу, а-а-а, люлі-люлі, баю-бай.

*Выклічнікі моўнага этыкету – словы ці спалучэнні слоў, якімі выражаюцца прывітанні, развітанні, падзяка – добры дзень, бывайце, дзякуй, дабранач, калі ласка.

Паводле паходжання падзяляюцца на: вытворныя і невытворныя.

Невытворныя сваім паходжаннем не звязаны з якімі-небудзь іншымі часцінамі мовы. Яны ўтвараюцца з аднаго галоснага гука або спалучэння некалькіх гукаў: о. ах, ну, ого.

Вытворныя – суадносяцца з пэўнымі часцінамі мовы. Яны ўтвараюцца ад слоў, якія страчваюць сваю намінатыўную функцыю і грам. прыметы, але набываюць выразную эмацыйную афарбоўку, напр., ад наз. Паходзяць- божа, жах, глупства, чорт, ад дзеясловаў – бывайце, дзякуй, падумаеш, ад прыслоўяў – досыць, ціха.

На базе ўстойлівых фразеалагічных спалучэнняў утварыліся выклічнікі вось табе і на, божа мой, слава богу.

Да вытворных адносяць і запазычаныя выклічнікі: біс(з лац), браво(з італ.), алё(з фр.).

Выклічнікі шырока ўжываюцца ў мове мастацкіх твораў, бо валодаюць яркай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай.