Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

41.Утварэнне і асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання.

Дадатковае дзеянне, выражанае дзеепрыслоўем, і асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, утвараюцца адной і той жа асобай або прадметам: Васіль, стараючыся не разбудзіць нікога, ціха адзеўся, абуўся, выйшаў на ганак.Ёсць пэўныя заканамернасці, правілы ўжывання дзеепрыслоўяў у сказе. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў; гэта парушэнне літаратурнай нормы. Няправільная, напрыклад, будова такога сказа: Сям-там, праязджаючы вёрсты, нам трапляюцца клёны і дубы, бо дзеяслоў-выказнік трапляюцца адносіцца тут да дзейнікаў клёны і дубы, а дзеепрыслоўе праязджаючы да гэтых дзейнікаў не адносіцца. У абагульнена-асабовых сказах асноўнае і дадатковае дзеянне, абазначаныяідзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, таксама адносяцца да адной асобы, але яна ўяўляецца абагульнена, як любы, кожны (у такіх выпадках можна ўставіць займеннікі ты, яны):Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.У сказе можа ўжывацца не адно, а некалькі дзеепрыслоўяў, якія адносяцца да аднаго дзеяслова-выказніка:Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынёс журнал і пачаў рабіць запіс.Месца дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў у сказе абумоўлена паслядоўнасцю асноўнага і дадатковых дзеянняў:Згледзеўшы нас двух на ўзбочыне, возчык насцярожыўся, углядаючыся і чакаючы якога пытання.

42.Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага трывання.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ал асновы цяперашняга часу дзеясловаў 1 спражэння з дапамогаю суфіксаў –учы(-ючы), ад дзеясловаў 2 спражэння – з дапамогай суфіксаў –ачы(-ячы): пішуць – пішучы, ідуць – ідучы, косяць – косячы.Ад некаторых дзеясловаў 2 спражэння дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў –учы(-ючы), а не –ачы(-ячы):баяцца – баючыся, крычаць – крычучы, дрыжаць – дрыжучы.

43.Утварэнне дзеепрыслоўяў закончанага трывання.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (або прошлага часу) з дапамогаю суфіксаў –ўшы (пасля галосных) і –шы (пасля зычных): раскінуць – раскінуўшы, прачытаць – прачытаўшы, зразумець – зразумеўшы. Ад асноў прошлага часу ўтвараюцца дзеепрыслоўі ў тых выпадках, калі ў інфінітыве дзеясловы маюць перад суфіксам –ці гук [с’], які ўзнік у выніку дысіміляцыі [д], [т]прывесці – прывядуць – прывёў – прывёўшы; калі ў інфінітыве маюць суфікс–ну-,які ў форме прошлага часу выпадае:высахнуць – высах – высахшы; калі дзеясловы ў інфінітыве заканчваюцца суфіксам–чы-,у якім гук [ч] узнік са спалучэннякт:спячы – спёк – спёкшы.

44. Прыслоўе як часціна мовы.

Прыслоўе – нязменная ч.м., якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці, зрэдку – прымету прадмета; (непрацэсуальную прымету).

Звычайна ў сказе прысл. аднос-ца:

да дзеясл-выказніка, які ўказ. на працэс, прымету (маляваць (як?) прыгожа)

да прым-выказніка (надзвычай прыгожы, залішне сур’ёзны)

да самога прыслоўя (вельмі хутка, выключна справядліва)

- назір. рэдкія выпадкі, калі аднос. да наз. (зусім не лайдак)

Прысл. аднос. да наз. і тады, калі наз. аддзеясл.: паездка ўтраіх.

Марфалаг. прыметы:

прысл. не маюць спец. фармал. паказчыка, а г.зн. у іх адсутнічаюць:

канчаткі

не склан. і не спраг., у сказе звяз. па сп. прымыканне.

*Але не ўсе прысл. з’яўл. нязмен. Вял. групе прысл. якія сваім утв-м звяз. з прым. уласц. змяненне ў выгл. ступ. пар-ня (далёка – далей).

Словаўтв. ас-ці:

звяз. з усімі знамен. ч.м.:

з наз. (чытаем дома)

з прым. (добра знаёмы)

з ліч. (па лесе ішлі ўтраіх)

з прысл. (прыехаць пазаўчора)

з дзеясл. (кінуцца ўдагонку)

з займ. (зрабіць па-твойму)

Сінтакс. ас-ці:

ф-цыя акл-ці, калі прысл. аднос. да Д.

ф-цыя азн-ня (рэдка), калі прысл. аднос. да наз.

прысл. у сказе м.б. часткай саст. выказ. (сястра была замужам)

Прысл. у аднасаст. сказах можа пераходзіць у разрад безасаб. прэдыкат. сл. або СКС (да горада яшчэ далёка).

Зрэдку адбыв. субстант. прысл. – тады ў сказе дзейн./дап-не (наша заўтра будзе яшчэ больш цудоўным).

Па хар-ру выраж. лекс. зн-ня падзел. на:

знаменальныя (1)

займеннікавыя (2)

1-я ўказ. на канкрэтнасць (дрэнна, добра, удваіх)

2-я хар. неканкрэтнасць зн. ; падзел. на шэраг груп:

асабовыя (па-мойму, па-нашаму)

зварот.

азначальныя (заўсёды)

пытальныя (дзе, адкуль,куды)

указал. (тут, там)

няпэўн. (як-небудзь)

адмоўн. (нідзе, ніколі)

Ф-цыю прысл. можа выконв. і дзеепрысл. (хлопчык ішоў кульгаючы).