Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метеорология.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.5 Mб
Скачать

1.11.1. Метэаралагічныя назіранні ў Рэспубліцы Беларусь

Да цяперашняга часу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь створана даволі шчыльная і разгалінаваная сетка метэаралагічных назіранняў (табл. 1.3), якая ўваходзіць у ССН і падпарадкоўваецца Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі. Адміністратыўнае і гаспадарчае кіраўніцтва гідраметэаралагічнымі назіраннямі здзяйсняе Дэпартамент па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Асноўнымі задачамі дэпартамента з’яўляюцца:

  1. Арганізацыя гідраметэаралагічных назіранняў за станам атмасферы, вады, сельскагаспадарчых культур, складам і ўзроўнем забруджвання атмасфернага паветра, глебы і водаў, за радыяцыйнымі абставінамі.

  2. Збор, аналіз, апрацоўка і распаўсюджванне вынікаў гэтых назіранняў.

  3. Складанне і забеспячэнне народнагаспадарчых прадпрыемстваў і ўстаноў разнастайнымі прагнозамі надвор’я, гідраметэаралагічных умоў на рэках, азёрах, вадасховішчах, стану сельскагаспадарчых культур, ўзроўню забруджвання атмасферы, глебы і водаў, радыяцыйных умоў.

  4. Складанне і выданне навукова-прыкладных даведнікаў аб кліматычных, агракліматычных і водных рэсурсах, гідраметэаралагічным рэжыме, узроўні забруджвання навакольнага асяроддзя.

  5. Вядзенне фонду даных: збор, улік, захаванне і выдача матэрыялаў гідраметэаралагічных назіранняў зацікаўленым установам і асобам.

Табліца 1.3

Тыпы метэаралагічных станцый Рэспублікі Беларусь (паводле даных Белгідрамета)

Станцыя

Вышыня над узроўнем мора, м

Тып станцыі

Скарочанае абазначэнне

Разрад

Акцябр

141

Метэаралагічная

МС

ІІ

Ашмяны

211

Метэаралагічная

МС

ІІ

Баранавічы

192

Метэаралагічная

МС

ІІ

Беразіно

170

Метэаралагічная

МС

ІІ

Бабруйск

156

Авіяцыйная

АМСГ

IV

Барысаў

188

Метэаралагічная

МС

II

Брагін

114

Метэаралагічная

МС

II

Брэст

141

Цэнтр гідраметэаралогіі

ЦГМ

I

Васілевічы

139

Аграметэаралагічная

АС

I

Верхнедзвінск

132

Метэаралагічная

МС

II

Вілейка

182

Гідралагічная

ГС

II

Віцебск

166

Цэнтр гідраметэаралогіі

ЦГМ

I

Ваўкавыск

180

Аграметэаралагічная

АС

II

Валожын

229

Метэаралагічная

МС

II

Высокае

163

Метэаралагічная

МС

II

Ганцавічы

157

Метэаралагічная

МС

II

Гомель

125

Цэнтр гідраметэаралогіі

ЦГМ

I

Горкі

200

Метэаралагічная

МС

II

Гродна

117

Авіяцыйная

АМСГ

II

Докшыцы

193

Метэаралагічная

МС

II

Драгічын

148

Метэаралагічная

МС

II

Езярышча

172

Метэаралагічная

МС

II

Жыткавічы

135

Метэаралагічная

МС

II

Жлобін

140

Метэаралагічная

МС

II

Івацэвічы

153

Метэаралагічная

МС

II

Клічаў

154

Метэаралагічная

МС

II

Касцюковічы

168

Метэаралагічная

МС

II

Лельчыцы

141

Метэаралагічная

МС

II

Лепель

173

Метэаралагічная

МС

II

Ліда

154

Метэаралагічная

МС

II

Лынтупы

208

Метэаралагічная

МС

II

Любань

157

Метэаралагічная

МС

II

Мар’іна Горка

175

Метэаралагічная

МС

II

Мінск

207

Гідраметэацэнтр

ГМЦ

II

Магілёў

192

Авіяцыйная

АМСГ

II

Мазыр

162

Авіяцыйная

АМСГ

IV

Навагрудак

283

Аграметэаралагічная

АС

II

Орша

186

Метэаралагічная

МС

II

Прыпяцкая

146

Гідралагічная

ГС

II

Палеская

141

Балотная

БС

I

Полацк

132

Гідралагічная

ГС

II

Пружаны

159

Метэаралагічная

МС

II

Радашковічы

198

Метэаралагічная

МС

II

Сянно

173

Метэаралагічная

МС

II

Слаўгарад

171

Метэаралагічная

МС

II

Слуцк

159

Метэаралагічная

МС

II

Стоўбцы

172

Метэаралагічная

МС

II

Талочын

208

Метэаралагічная

МС

III

Чачэрск

153

Метэаралагічная

МС

II

Шаркаўшчына

130

Аграметэаралагічная

АС

II

Шчучын

177

Метэаралагічная

МС

III